Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Флігель палаца адміністратара – у чым каштоўнасць?
7 траўня 2007 года

Вось ужо два стагоддзі ў былой Гарадніцы стаяць будынкі Тызенгаўза, кожны з якіх i архітэктурны помнік, i, адначасова, нагляднае сведчанне бурнай дзейнасці Гродзенскага старасты. За пятнаццаць гадоў Тызенгаўз узвёў у Гарадніцы каля 50 будынкаў рознага прызначэння.

Яшчэ ў шасцідзесятыя гады па вуліцы Э. Ажэшка захоўваўся амаль цалкам квартал "баснякоў" (10 дамоў). Цяпер застаўся толькі адзін, у якім месціцца так званы Дом рамёстваў – музей з невялікай экспазіцыяй прысвечанай гісторыі Гарадніцы. Будаваў "басняцкія" дамы архітэктар Ю. Мёзер па тыпавых праектах (дарэчы, упершыню прымененых на Беларусі), але з мэтай стварыць адзіны архітэртурны комплекс. Скончваў работы па пабудове ансамбля Джузэпэ Сака, які ў 1774 годзе прыехаў у Гродна з Вероны. Таленавітаму італьянскаму майстру ўжо праз год даручылі ўзвядзенне адразу некалькіх будынкаў у Гродне, палацаў у прыгарадзе, розных памяшканняў у каралеўскіх маёнтках. Сака ўдзельнічаў у будаўніцтве Новага замка ў Гродне, сядзібы Станіслаўвова і Аўгустовак, палаца Тызенгаўза. Пазней стварыў праекты для палацаў у Свяцку, Брэсце, Шчорсах, Паставах, Камянцы, Беніцы. Уключыўся ў узвядзенне грамадскіх будынкаў, мануфактур, тэатра ў Гарадніцы. Акрамя таго, ён, напэўна, завяршаў, карэктаваў і некаторыя праекты Мёзера. Архітэктар з Вероны хутка ўзначаліў усе работы ў Гродне, праславіўся і атрымаў дваранства, чын маёра і званне галоўнага архітэктара ВКЛ.

Фасад палаца адміністратара
(на здымку Берарускія гусары перад будынкам камендатуры, вясна 1919 года)

Самая эфектная задума архітэктара ў афармленні Гарадніцы – Парадная плошча. Сіметрычная , выцягнутая па восі, яна абуджала ў гледача пачуццё гармоніі і завершанасці. Зрокавая перспектыва замыкалася з аднаго боку на парадны двор палаца Тызенгаўза, а з другога – пампезны фасад палаца адміністратара. Усё проста: палац і два флігелі. Але, як урачыста і прыцягальна!

І гэтую матэматычна вывераную ідылію хочуць разбурыць новым акцэнтам (царквой), які парушыць сіметрыю, перацягне на сябе ўвагу гледача і міжволі ўзбудзіць пачуцці незавершанасці кампазіцыі і недарэчнасці існавання храма на гэтым месцы. Новыя гаспадары будынка кажуць, што стайні (першапачатковае прызначэнне флігеля) не маюць мастацкай каштоўнасці толькі з-за таго, што яны стайні. І увогуле, аварыйны тэхнічны стан не прадугледжвае мажлівасці рэстаўрацыі будынка.

Кажуць, што будынак без падмуркаў, сцены з’ела вільгаць і таму будынак захаваць немажліва. Мана. Проста падмуркі, якія ўяўляюцца абывацелю – бетонныя блокі з рубіроідам зверху – ў будаўнічых тэхналогіях з’явіліся толькі ў другой палове ХХ ст. Пры такой логіцы трэба знесці ўсе будынкі, старэйшыя за гэты перыяд. Даўно існуюць тэхналогіі, якія дазваляюць на падмурках старых будынкаў сарганізаваць эфектыўную гідраізаляцыю з адначасовай прасушкай сцен. У нас жа наадварот: сцены старых будынкаў пакрываюцца росчынай і фарбай, якая не выпускае вільгаць знутры і прымушае цэглу гніць.

Што да мастацкіх вартасцей стайні, то яны раскрываюцца ў тэхналогіях, якія выкарыстоўваліся 250 гадоў таму. Рытм крапава-арачных ніш, кроквенная сістэма даха, планіроўка будынка як стойла для коней. Калі гэта ўсё не ўлічваць, то і лямус у брыгіцкім кляштары можна смела зносіць. Навошта нам сараі XVII-XVIII ст?

Калі параўноўваць два флігелі палаца адміністратара, то менавіта той, які хочуць знесці, з’яўляецца больш вартым, бо захаваў сваю аўтэнтычнасць і першапачатковы характар архітэктуры.

А самае галоўнае, Гарадніца – унікальны і самы маштабны горадабудаўнічы праект канца XVIII ст. З 50 будынкаў ансамбля да сённяшняга дня дайшло толькі 9. Але гэта, ў асноўным, будынкі параднай часткі. У нас і зараз застаецца мажлівасць адрадзіць комплекс Плошчы Тызенгаўза ў першапачатковай задуме архітэктара. Калі замест флігеля ў гэтым комплексе дамінантай паўстане царква, ансамбля ўжо не будзе ніколі.

Ігар Лапеха

Чытайце таксама:

04.05.2007 У Горадні разбураюць будынак ХVIII стагодзьдзя

03.05.2007 Усім, хто хоча абараніць Гродна ад разбурэння!

03.05.2007 Інтэлігенцыя Гродна выступіла з ініцыятывай правядзення гарадскога рэферэндума

26.04.2007 Ад словаў да справы: разбіраюць камяніцу па Урыцкага 5 (Фотахроніка)

19.04.2007 Навукова-метадычная здрада

27.04.2007 В городе прошла акция против “реконструкции” Гродно


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
чатыры дзевяць восем два - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Старое Гродна


Думаю – Гродна!
Бачу дзедаў парог
І чую тупат
Сваіх дзіцячых ног.

Думаю – Гродна…
Адчуваю павеў маладосці.
Ці не паехаць мне
Ў гэтае старое Гродна
Ў госці?

Зоська Верас

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Уласаў Аляксанр Мікітавіч (16 (28).08.1874 – 11.03.1941)
рэдактар-выдавец газеты «Наша ніва», адзін з з заснавальнікаў выдавецтва «Наша хатка», часопісу «Саха» і «Лучынка», сябра прэзідыўму Найвышэйшай Рады БНР, арганізатар і адзін з кіраўнікоў ТБШ

Чытайце ў Бібліятэцы

Вандроўкі па Вялікім Княстве ў 1778 годзе Вільяма Кокса. Візыт у Гродна, 13 жніўня 1778
Блог pozirk.org, 6 верасня 2007 года
Пераклад кнігі пра вандроўкі па Вялікім Княстве ў 1778 годзе Вільяма Кокса. У першай частцы гэтай кнігі – апісаньне Горадні ў жніўні 1778 году – аповед чалавека, які сустракаўся з апошнім каралём Рэчы Паспалітай, асабіста размаўляў з Тызэнгаўзам і Жылібэрам у Горадні і ўвогуле шмат цікавага піша пра Вялікае княства. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць