Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Знішчэнне дрэваў на Савецкай вуліцы – “рэканструкцыя” працягваецца
26 чэрвеня 2007 года

26 чэрвеня на Савецкай вуліцы пачалі пілаваць дрэвы. Пад канец “рэканструкцыі” ходнікаў на вуліцы застанецца не больш за 20% дрэваў.

Гарадскія чыноўнікі прыдумалі новае месца, якое можна абкласці бетоннай пліткай – Савецкую вуліцу. Здзіранне старых плітаў з ходнікаў вуліцы пачалося з тыдзень таму. Абяцалася, што на месцы прац будзе аформлены археалагічны нагляд, захаваныя старыя бардзюры з надпісам “Магістрат места Горадні”, а вуліца выкладзеная гранітным брукам.

Гранітнага бруку пакуль не бачна, але Савецкая вуліца ўжо нагадвае дарогу да нейкага калгаснага кароўніка. Гэта нічога, але ўжо з’явіліся першыя ахвяры, самыя безабаронныя жыхары нашага горада – дрэвы. Ты, шаноўны гарадзенец, калі табе напячэ галаву ці надакучыць шум экскаватара, заўсёды можаш уцячы куды небуць у цянёк, дрэвы ўцячы не змогуць, нават калі да іх падыдзе чалавек з бензапілой. Сёння на Савецкай вуліцы было спілавана каля 15 каштанаў і ліпаў (з квеценю) акурат насупраць адміністрацыі Ленінскага раёна (былы Святадухаў манастыр). Літаральна заўтра-паслязаўтра спілуюць дрэвы насупраць дамініканскай гімназіі. Скончыўшы гэты бок вуліцы, возьмуцца за другі. Логіка зразумелая – да лысай плошчы павінна весці лысая вуліца.

З упэўненасцю можна сказаць – ніякага дазволу на спілоўванне дрэваў на Савецкай вуліцы гарадскія ўлады не маюць. Іх знішчэнне – пабочны эфект перакладання ходнікаў. Гэта бачна па страшных парваных каранях дрэваў, які тырчаць з зямлі, па абадранай бульдозерамі з дрэваў кары. Натуральна дрэвы імгненна пачынаюць засыхаць. Па-сутнасці паўтараецца сітуацыя з Савецкай плошчай, праз месяц-другі пачнуць шукаць вінаватага, але дрэваў ужо не будзе, а сапраўдны вінавайца спакойна пакладзе сабе ў кішэню грошы за бетонную плітку, бардзюры і земляныя работы.

Сімвалічна, што спілоўванне дрэваў на вуліцы пачалося акурат з месца насупраць Абласнога камітэта па экалогіі і ахове прыродных рэсурсаў. Працаўніцы камітэта, якія выходзілі з будынка, са здзіўленнем хісталі галовой і гаварылі: “Во як усё вычысцілі”.

Месцічы, што ішлі па вуліцы, гучна, фактычна адкрыта выказвалі свой гнеў адносна таго, што адбываецца. Міма спілаваных дрэў спакойна гулялі пасля працы журналісты гарадзенскіх СМІ, у тым ліку і апазіцыйных.

Ля адміністрацыі Ленінскага раёна


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
пяць сем тры тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алла

08-07-2007, 16:39

Чтобы те, кто дал приказ пилить деревья, и те, кто их пилил, горели на костре на том свете!!!

  

Свіндзер

07-07-2007, 11:47

Можа лепей распіліваць напалову БРСМаўаў? Кожны дзень?
Ці архітетару якому рукі і ногі паадпільваць? - а на следстве і судзе казаць што мы іх "адрэканструіравалі".

  

daroha

07-07-2007, 03:00

chlopcy vydalicie, kali laska, papiaredni "kamentar"

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 11)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Лета


Горадня. Літара “Р”
Праракоча гарохам па вуснах.
Горад мой, цябе адчуваю
Кожным гукам і промнем святла.
Горача. Літара “Ч” – 
Да спіны сінтэтычная блюзка.
Я схавалась ад паху асфальту,
Я куток прахалоды знайшла.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Піўзавод

Слаўнае імя

Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч (23.02.1902 – 1945)
перакладчык на беларускую мову медыцынскіх працаў і рэлігійных тэкстаў, кіраўнік Беларускага народнага аб’яднання ў Вільні

Чытайце ў Бібліятэцы

Забудова ўчастка вуліцы Замкавая 19
6 снежня 2008 года
Месца, на якім зараз знаходзіцца пажарнае дэпо, адно з самых цікавых у Горадні. Гэта пацвярджаюць матэрыялы апошніх археалагічных раскопак восенню 2006 г. Прапануем матэрыял Ю. Гардзеева аб гісторыі гэтага месца. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына