Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Піўзавод – новая ахвяра “рэканструкцыі”?
1 жніўня 2007 года

Што чакае гарадзенскі піўзавод. Гісторыя і сучаснасць, што трэба абараніць.

На працягу некалькіх мінулых гадоў, калі толькі пачалі гаварыць пра знос піўзавода, улады давалі шмат прыгожых абяцанак. Піўзавод ў іх разуменні павінен быў стаць музейнай экспазіцыяй піваварэння на Беларусі, а часткова павінен быў быць перабудаваны пад гатэль. На круглым стале ў гродзенскім універсітэце 7 чэрвеня гэтага года галоўны архітэктар Гродна У.Анісімаў заявіў: “Старая частка піўзавода будзе пакінута”. Аказалася ізноў схлусіў. Піўзавод збіраюцца разбураць поўнасцю, увесь, толькі дзеля таго, каб пабудаваць дарогу да плануемага на зачыненне Старога моста.

Бутэлька ад гарадзенскага піва 1952-га года выпуску.
Падпісана яшчэ па-беларуску “Піва Жыгулёўскае”

Добра ўсе помняць пра гарадзенскае піва. Яго апошнія гады не надта паважалі, што да якасці і смаку, але так ці іначай, гэта было гарадзенскае піва з нашага піўзаводу, якому ў гэтым годзе споўнілася 130 гадоў. Піўзавода больш няма, апошнія бутэлькі піва з яго былі прададзеныя ў чэрвені. Сёння толькі ад нас, гарадзенцаў, залежыць ці зможам мы пасмакаваць калі яшчэ жывога гарадзенскага піва.

Знос піўзавода быў запланаваны гарадскімі ўладамі даволі даўно. Пачынаючы з 2003 года на ім не вялося ніякіх рамонтаў, прадпрыемства не рэканструявалася, агульная зношанасць абсталявання дасягнула 95%. Адным словам, працавала класічная схема – завод, як і многія гістарычныя будынкі цэнтра Горадні, свядома “дабівалі”, матывуючы гэта тым, што прадпрыемства такога кшталту ў цэнтры неэкалагічнае. Канешне, як яно можа быць экалагічным, калі на яго кацельні працуюць 2 англійскія параходныя катлы 1901 г. выпуска, ККД якіх каля 30%!!! Матыў такіх дзеянняў адміністрацыі аказаўся зразумелы толькі зараз – гэта зусім не клопат пра экалогію і здароўе гараджан, гэта неабходнасць вызваліць месца для новых дарог, што будуць весці да рэканструяванага Старога моста.

Кіраўніцтвам завода, якое неяк хацела завод выратаваць, быў распрацаваны інвестыцыйны праект агульным коштам каля 11 млн. даляраў, паводле якога прадугледжвалася пераўтварэнне піўзавода ў вялікую рэкрэацыйную зону ў цэнтры нашага горада. Стварэнне зоны прадугледжвала:

  • стварэнне працуючага музея піва з вытворчасцю жывога піва аб’ёмам 400-500 тысяч дэкалітраў на год;
  • будаўніцтва трохзоркавай гасцініцы на 60 месцаў з поўным наборам паслугаў;
  • будаўніцтва рознапрофільнага рэстараннага комплекса для людзей з розным плацёжнымі здольнасцямі;
  • стварэнне маладзёжнага цэнтра адпачынку (боўлінг, бар, інтэрнэт-кавярня і г.д.).

Кароткая даведка па забудове Завадской вуліцы і гісторыі гродзенскага піўзавода (палаца Сапегаў)
Глядзець

Рэалізаваць гэты праект планавалася за 1 год, акупіцца гэты праект быў павінен за 4 гады. Хутка на яго знайшліся і інвестары – расійская кампанія “Балтыка”. Нават гарадзенскія аблвыканкамаўскія чыноўнікі, што здавён планавалі знесці піўзавод дзеля пабудовы сабе кавалачка дарогі каля Старога моста, убачыўшы рэальныя банкаўскія гарантыі з боку багатай кампаніі, пагадзіліся на такую рэканструкцыю прадпрыемства. Але праект быў завалены на самай вяршыні дзяржаўнай сістэмы нашай краіны, паколькі там лічаць “Балтыку” прахадзімцамі.

Фатавандроўка па піўзаводу
4 жніўня 2007 года
Глядзець

Сёння сітуацыя выглядае так: завод зачынены, ствараецца яго ліквідацыйная камісія. Амаль увесь піўзавод плануецца знесці для пабудовы новай дарогі. Два асноўныя будынкі заводу – дабудаваны ў XIX ст. палац Сапегаў XVIII ст. і перпендыкулярны да яго будынак заводу XIX ст. фармальна ўнесены ў спіс помнікаў як помнікі 2-й катэгорыі “Прамысловыя будынкі другой паловы XIX ст.” Ізноў жа, фармальна рашэнне аб зносе гэтых будынкаў можа прыняць толькі навукова-метадычная рада. Але не выключана, што яна гэта запраста зробіць, як зрабіла з флігелем палаца віцэ-адміністратара па вул. Горкага. Мы ж ведаем, што піўзавод павінен быць унесены ў спіс як помнік архіэктуры XVIII ст. “Палац Сапегаў”. Разам з тым, трэба патрабаваць выдзялення сродкаў на правядзенне грунтоўнага вывучэння будынкаў піўзаводу, паколькі яны ніколі не вывучаліся архітэктарамі і гісторыкамі сапраўды глыбока і навукова. Пад будынкамі і нават пад усёй тэрыторыяй прадпрыемства знаходзяцца агромністыя падвалы да 6 метраў глыбінёй. Што і казаць сапраўдны Кландайк як для даследчыкаў, так і для сапраўдных прадпрымальнікаў – рэстаран, майстэрні, мастацкія галерэі і г.д. Больш таго, мясцовасць на якой размешчаны піўзавод – гарадзенскі Падол, заселены як мінімум у 13 стагоддзі. Такім чынам трэба патрабаваць ад уладаў пакінуць два асноўныя будынкі піўзаводу, падвалы пад усёй яго тэрыторыяй і арганізаваць там грунтоўныя археалагічныя раскопкі.

Гэтыя будынкі нельга даць знішчыць ні ў якім разе! Абаронім Гарадзенскі піўзавод!


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
два два шэсць пяць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

daroha

02-08-2007, 05:04

kolki majem casu?

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа


І
Дзень асеньні ішоў,
Да сярэдзіны, пэўна,
Серабрысты і сьпеўны                             
Між дрыготкіх дажджоў.
Парк суцішна дыхаў,
Спадарожнічаў дожджык…
Асьцярожна і ціха
Я прыйшла да Каложы.

ІІ
Яшчэ на гольлі вільгаць засталася.
У лісьце пахаваныя сьляды.
Алень драўляны на іканастасе –
Чыясь душа – схіліўся да вады.
І што мне, што знадворку непагода,
Што дождж па сэрцы коламі прайшоў?..
А голас сьвятара ляцеў свабодна
І зноў вяртаўся ад галасьнікоў.
 
ІІІ
Магчыма, самае прыватнае жаданьне,
Якое ўслых ня варта прамаўляць:
Калі пачнецца Суд,
Калі ў празрыстым раньні
Праз далеч сінюю труба пачне склікаць,
І страчаны Сусьвет
Паўстане ў новай сіле.
Душа і цела
Зьвяжуцца нанова –
Дай мне пачуць Твае сьвятыя словы:
"Дарую грэшным,
Бо яны любілі."
 
IV
Я думала: калі б застацца зараз
У восені, ўрачыстай і прыгожай,
Калі ўсё, усё зьмясьціцца можа
І апраўдацца для тваёй душы –
Асьветланай, усё пакінуць зараз!..
Ды смутак невымоўны
Ў дрэве кожным,
І парк мяне праводзіць ад Каложы.
І варта
Жыць.

Ганна Аўчыннікава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Банк на вул. Карбышава
Канструктывізм 1930-х гг.

Слаўнае імя

Баліцкі Іосіф Мікалаевіч (прыкл. 1898 – ?)
настаўнік, старшыня Гродзенскай акружной управы ТБШ

Чытайце ў Бібліятэцы

Гаворыць Друцк або напамін пра верасень 1939 г.
31 жніўня 2009 года
Гродзенскі архітэктар Рышард Кацынэль распавядае аб месцах масавых забойстваў абаронцаў Гродна ў верасні 1939 года і сваіх спробах ушанаваць іх памяць. Зусім невядомы гарадзенцам артыкул пачатку 1990-х гг. аб мясцінах расстрэлаў, дзе сёння няма нават крыжоў. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына