Прэзентацыя альманаха "Горад Святога Губерта" 12 жніўня 2007 года
15 жніўня ў сераду а 18 гадзіне ў памяшканні Таварыства беларускай мовы адбудзецца прэзентацыя альманаха "Горад Святога Губерта". Тэма нумару - разбурэнне Гародні у 2007 годзе.
Ізноў я тут. Цябе вітаю,
Мой родны Горадзень стары.
Ізноў па вуліцах лятаю
Да самай позняе пары.
З цябе нацешыцца няможна
Пасля разлукі ў тры гады!
Як міла плітачка тут кожна,
Дамы, бульварчыкі, сады.
Хрыбты мастоў пераламаных,
Ахвяры скончанай вайны.
Шкада мне вас, параскіданых,
Ўдалыя Нёмана сыны!
І ты – Нямога Пасяджэння
Магутны замак – як жывеш!
Праб’е часіна адраджэння –
Ізноў ты, мілы, загудзеш!
Макар Краўцоў
Дасылайце свае вершы пра Гародню
Помнік
Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)
Слаўнае імя
Тамашчык Павел Аляксандравіч (? – ?) старшыня Гродзенскай беларускай школьна-прытулкавай рады, інспектар ці дырэктар Гродзенскай беларускай гімназіі
Гарадзенскія гісторыі. Частка ІV. Тадзік Ясінскі
19 сакавіка 2010 года
Другая Сусветная вайна пачалася для Гародні адначасова з ўсёй Польшчай: ужо 1 верасня 1939 года горад перажыў першы авіяналёт. У летапісе мясцовага праваслаўнага сабора гэтыя падзеі аднатаваны з храналагічнай дакладнасцю: “У шэсць з паловай гадзін ранка над Гродна праляцела тры нямецкіх аэраплана, якія бамбілі горад, скінуўшы каля сарака бомбаў вялікай сілы”.
Глядзець
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)