Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Яма каля пажарнай часткі: ізноў косткі, ізноў знішчэнне археалагічнага слоя
20 верасня 2007 года

Завяршыліся раскопкі на тэрыторыі пажарнай часткі
1 лістапада 2006 года
У канцы кастрычніку на тэрыторыі пажарнага дэпо каля каланчы былі праведзеныя археалагічныя раскопкі. Аб выніках работ чытайце ніжэй у інтэрв’ю з археолагам Юліяй Юркавец. Глядзець


Земляныя работы ў пажарным дэпо спынены
22 верасня 2006 года
20 верасня рабочыя, што пачалі капаць траншэю на тэрыторыі пажарнага дэпо на вуліцы Давыда Гарадзенскага, трапілі на могільнік. Была выклікана міліцыя, якая спыніла земляныя работы і прыцягнула да працы судмедэкспертаў. На фотаздымках можна бачыць косці і траншэю, якую без узгаднення з органамі па ахове помнікаў пачалі капаць у самым гістарычным цэнтры горада пажарнікі. Зараз працы спыненыя. Глядзець


Вайну з гісторыяй пачалі пажарнікі
17 верасня 2006 года
Нядаўна пачаліся работы ў пажарным дэпо на вуліцы Замкавай, плануецца перабудаваць будынак, зрабіўшы яго двухпавярховым.
Дэпо было пабудавана на гэтым месцы пасля пажару 1885 года, да гэтага тут ужо з XIV стагоддзя месціліся пасады Горадзена. Культурны слой дасягае тут 6-7 метраў, ён тут самы моцны пасля Замкавай Гары, большы чым на Савецкай плошчы.
Глядзець

Працы на пажарнай частцы па вуліцы Давыда Гарадзенскага заканчваюцца. Усе памятаюць, як роўна год таму гарадзенскім гісторыкам удалося спыніць выкопванне старых могілак каля пажарнай каланчы. Быў зменены праект пабудовы пажарнай часткі (яма да 5 метраў глыбінёй заменены на ямы для слупоў - як бы падмуркаў новага будынка). Былі праведзены грунтоўныя археалагічныя раскопкі. Здавалася, усё добра. І вось новая неспадзяванка: перад усім будынкам пажарнай часткі выкапана траншэя каля 10 м даўжынёй, 1 м шырынёй і да 1,8 м глыбінёй. Культурны слой парушаны на глыбіню да 1,5 метра. Ніякіх раскопак і археалагічнага нагляду (прынамсі рэальнага) не было. Учора, 19 верасня, яму абнеслі агароджай, а сёння земляныя работы працягваюць...


Чытайце таксама:

31.08.2007 Археалогія па гарадзенску, або які з сваіх гальштукаў з’есць гарадзенскі мэр (Фотахроніка)

26.08.2007 "Раскопкі" пад сінагогай (Фотахроніка)

01.11.2006 Завяршыліся раскопкі на тэрыторыі пажарнай часткі

22.09.2006 Земляныя работы ў пажарным дэпо спынены

17.09.2006 Вайну з гісторыяй пачалі пажарнікі


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
чатыры пяць дзевяць сем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Старое Гродна


Думаю – Гродна!
Бачу дзедаў парог
І чую тупат
Сваіх дзіцячых ног.

Думаю – Гродна…
Адчуваю павеў маладосці.
Ці не паехаць мне
Ў гэтае старое Гродна
Ў госці?

Зоська Верас

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Калючынская 23

Слаўнае імя

Кандратовіч Кіпрыян (Цыпрыян) Антонавіч (28.04.1859– 31.10.1932)
сябра народнага сакратарыяту БНР, Галоўнакамандуючы беларускай народнай арміі ў часы І сусветнай вайны

Чытайце ў Бібліятэцы

Кніга Ю. Гардзеева пра Антонія Тызенгаўза
25 лютага 2009 года
У мінскім выдавецтве «Тэхналогія» ў серыі «Нашы славутыя землякі» выйшла новая кніга Ю. Гардзеева, прысвечаная гродзенскаму старасце Антонію Тызенгаўзу. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына