Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Адказ на адказ таварышча Ігара Чарняўскага
24 кастрычніка 2007 года

Ігар Чарняўскі: Ні адно з рашэньняў па гістарычным цэнтры Горадні не прымалася ў абыход закону
Наша Ніва, 18 кастрычніка 2007 года
Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі адгукнуўся на зьяўленьне на гарадзенскім сайце harodnia.com сьпісу і фотаздымкаў тых дамоў, што патрапілі пад сумнавядомую «рэканструкцыю» на працягу апошніх двух гадоў. Сп. Чарняўскі адказаў на пытаньні карэспандэнта НН. Глядзець

Разбіраць увесь змест інтэрв’ю Ігара Чарняўскага – марна губляць час. Тое, што ўсе знішчэнні гарадской забудовы былі арганізаваныя “па законе”, ніхто і не сумняваўся. А геніяльныя пасажы, кшталту “дом па Горкага 29 быў цікавым прыкладам канструктывізму, але ў горадзе ёсць больш цікавыя помнікі” можна развіваць бясконца. Напрыклад, можна сказаць: “Фарны касцёл на Савецкай плошчы быў цікавым прыкладам барока, але ёсць і больш цікавыя, Каложская царква, скажам.” Звернем увагу толькі на некалькі момантаў маленькага падману, з якога вырастае вялікая хлусьня:

Былая фабрыка матацыклаў на Карла Маркса: на фотаздымку відно, што фасад складзены зь сылікатнай цэглы, якую пачалі вырабляць па вайне. Распрацоўваў гэты праект адметны архітэктар Шайко.

Ігар Мефодзьевіч, па-першае, у Заходняй Беларусі нават у 1930-х гг. ужо выкарыстоўвалі сілікатную цэглу. Але ж будынак па Карла Маркса, 20 не з сілікатнай цэглы. Варта толькі прыгледзецца да фота. Калі ж нехта такі не верыць у аўтэнтычнасць гэтага будынка, то прапануем паглядзець на фота 1930-х гг. на якіх будынак фабрыкі Старавольскіх добра бачны.

Будынак фабрыкі Старавольскіх на фотаздымку 1930-х гг. (трэці злева)

Урыцкага, 12 ў траўні 2007 года

Урыцкага,12, таксама праца сп. Шайко. Хто сказаў, што гэты кавалачак будынку будзе зьнесены? Ён у дрэнным стане, але будзе адноўлены аб’ём страчанай яго часткі, які ўключаць у агульны.

Ад таго дому па Урыцкага 12, што стаяў летам, “архітэктар Шайко” ўжо рэканструяваў працэнтаў сорак будынка, рэшткі хутка разваляць да канца. Такая вось “работа архітэктара Шайко.”

Словы аб тым, што пасаджаныя на Савецкай плошчы дрэвы з часам адновяць аб’ём, што існаваў на плошчы да 2006 года, здымкамі падцвердзіць нельга. Але вельмі сумніўна, што рэдзенькія дэкаратыўныя клёнікі некалі стануць заменай ранейшаму скверу.

Ну а тлумачэнняў наконт зносу такіх будынкаў, як млыны па вул. Васілька і Ціміразева, ці 100-працэнтны знос помніка ІІ катэгорыі флігеля палаца віцэ-адміністратара, мы ў інтэрв’ю Чарняўскага не знойдзем. Не было такіх будынкаў і ўсё тут.

Урыцкага, 12 ў кастрычніку 2007 года

Пашпарт рэканструкцыі Урыцкага, 12


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
сем дзевяць дзевяць шэсць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


***


Плача Гародня ў Каложавым звоне…
Вуліцы гінуць у жалі цвікоў.
Крык пад асфальтам і жудыя стоны….
Гіне сумленне ў плыні вякоў…

Здзек не прабачыць яўрэйскае неба,
Знявагу магілы астаўленых цел.
Гродзенцам Лейба астанкаў не трэба.
З’едзена ў сэрцах павага людзей…

Помнік – запомняць, зняважаць, 
                                                 зруйнуюць…
Спадчына – дробязь у людскіх кашальках.
Грошы няшчасныя душы гвалтуюць.
Згублены вечны прадБогавы страх.

“Страчана! Страчана……” – паўсюды 
                                                         я чую.
Самі знішчаюць багацце сваё!
Дзецям пакінуць каморы халуяў,
Гісторыі – след, змыты горкай слязой…

Ляудацкая Катажина

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Уласаў Аляксанр Мікітавіч (16 (28).08.1874 – 11.03.1941)
рэдактар-выдавец газеты «Наша ніва», адзін з з заснавальнікаў выдавецтва «Наша хатка», часопісу «Саха» і «Лучынка», сябра прэзідыўму Найвышэйшай Рады БНР, арганізатар і адзін з кіраўнікоў ТБШ

Чытайце ў Бібліятэцы

Юры Гардзееў. Да пытання аб гісторыі гродзенскай ратушы (канец XV- XVIII стст.)
Час пабудовы і месцазнаходжання першай ратушы ў Гродна пакуль што канчаткова не высветлена. З прывілея 1496 г. вынікае, што горад атрымаў дазвол на пабудову ратушы. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына