|
“Рэстаўрацыя” дома лекара Тальгейма па вуліцы Леніна 24 кастрычніка 2007 года
Дом знакамітага гродзенскага лекара Тальгейма пасля “рэстаўрацыі” страціць значную частку аздаблення
Яшчэ адно сведчанне наўздагонку адказу сп. Ігару Чарняўскаму. Пачаўся рамонт дома лекара Тальгейма на скрыжаванні вуліц Карбышава і Леніна. З дома, помніка архітэктуры пачатку ХХ ст., збіваюць старую фактурную тынкоўку і наносяць новую, роўненькую, якую хутка пакрыюць знакамітай снежкай (каб толькі не ружовага колеру). З увахода па вул. Карбышава ўжо зняты прыгожы казырок. У бліжэйшы час будзе знішчаны драўляны крыты дахоўкай балконік. Магчыма знікнуць і падстаўкі пад збанкі з кветкамі, якія надаюць дому непаўторны каларыт. З фармальнага боку гледжання – гэта сур’ёзныя парушэнні, бо знішчаецца аўтэнтычнасць будынка. Вось так сочыць за працэсам “навуковай рэстаўрацыі” помнікаў гарадзенскі спецыялст Вольга Мацко, на якую Чарняўскі спаслаўся ў сваім інтэрв’ю.
| |
Фактурная тынкоўка замяняецца новай, гладзенкай
|
|
| |
Драўляны балкончык
|
|
| |
Падстаўкі пад збанкі з кветкамі
|
|
Чытайце таксама: 24.10.2007 Адказ на адказ таварышча Ігара Чарняўскага 18.10.2007 Ігар Чарняўскі: Ні адно з рашэньняў па гістарычным цэнтры Горадні не прымалася ў абыход закону 14.10.2007 Адказ таварышчу Ігару Чарняўскаму, або колькі будынкаў разбурылі ў Горадні апошнім часам
Апошнія каментарыі:
|
|
"Магчыма знікнуць і падстаўкі пад збанкі з кветкамі, якія надаюць дому непаўторны "КАЛАРЫТ"– не колорит это, а неотъемлемая часть стиля!!!!! и без этих элементов(а тем более с другими) дом перестанет быть домом в стиле модерн! этот стиль требует глубочайших знаний, вкуса, и умения, то, что делается сейчас– ВАРВАРСТВО! интересен процесс тем, что на фотографов кидается,какой-то мастер с трехклассным брррсэмовским образованием, с вопросами гэбэшного типа. к сожалению просто послал, не догался указать ему на саботирование президенской программы по туризму, обос...ся бы со страху. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Вандроўка па Гародні
з Уладзімірам Караткевічам
вясной 1965
|
– Ці памятаеш,
як нас запрасіла гісторыя
і мы сустрэліся ранкам
каля замка Баторыя?
На нас не зірнулі сфінксы
Аўгуста Трэцяга з брамы.
Падышлі да руін,
прыселі
на скляпенняў строгія рамы.
Як быццам здалёк аднекуль,
з глыбінь таемных вякоў,
забіты ў семнаццатым веку,
апошні рыкае тур.
Глядзелі на левы бераг,
адтуль напор крыжакоў
спіхнуў плечуком каменным
у Нёман магутны мур.
У фарным касцёле апосталы
пяты век выступаюць на сходзе.
Каторы з раскрытай кнігай,
да цябе падобны, Валодзя.
…Тут Браніслаў Тарашкевіч
наіўныя добрыя вочы
сляпіў у турэмнай цалі,
запісваў нам правілы
беларускай граматыкі,
каб памылкі паправілі,
што натварылі, наспех
натуючы апаўночы справы…
Ігнат Дварчанін,
другі беларускі пасол,
за езуіцкім мурам
прадаўжаў сваю сцежку вязня.
І Піліп Сямёнавіч Пестрак
па-блазенску з трыбуны лясне:
– У Гародню ездзіць люблю,
у турме тут карміў прусоў.
Ад вуліцы Каліноўскага –
чыстага бору струна.
Снуецца з Нёмана горад,
як ніткі з верацяна.
Данута Бічэль-Загнетава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 15
|
|
|
|
Слаўнае імя
Сяўрук Пётр Якаўлевіч (1905 – 4.10.1929) сябра БСРГ, арганізатра хатняй бібліятэкі, першы старшыня Гродзенскай акруговай управы ТБШ, пачынаючы літаратар |
Чытайце ў Бібліятэцы
«ЗЬНІЧ» - моладзевая ініцыятыва 1990-х гадоў
7 студзеня 2010 года
Электронныя варыянты чатырох выпускаў краязнаўчага бюлетэня, што выдаваўся гарадзенскай моладдзю дзесяць гадоў таму.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|