МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Кароткая даведка па забудове Завадской вуліцы і гісторыі гродзенскага піўзавода (палаца Сапегаў)

Згаданая вуліца знаходзіцца на тэрыторыі Падола - неўмацаванага сярэднявечнага пасаду Гародні, які размясціўся на наднёманскіх тэрасах і цягнуўся ва ўсходнім накірунку ад даўняга замка. Засяленне гарадзенскага Падола адбылося ў раннім сярэднявеччы, у 11-12 стст., што даводзяць матэрыялы археалагічных раскопак, праведзеныя Аляксандрам Краўцэвічам ў 80-я гады 20 ст. Культурны слой на Падольнай даходзіў да 4,9 м. Трэба аднак заўважыць, што гарадзенскі Падол ніколі комплексна не вывучаўся археолагамі.

На тэрыторыі даўняга Падола знаходзіся шэраг вуліц, у тым Завадская вуліца (Садоўніцкая ў 16-18 стст., Агародная ў 19 ст.). Упершыню яна ўпамінаецца ў дакументах 16 ст., хаця не выклікае сумнення, што артэрыя з’явілася значна раней.

З 16 ст. паходзяць першыя дакладныя згадкі пра забудову і ўладальнікаў нерухомай маёмасці вуліцы. Галоўную групу насельніцтва вуліцы складалі каралеўскія садоўнікі. У 16-18 стст. спіс уладанікаў пашырылі Радзівілаў, Агінскіх, Сапегаў ды бернардынак. Паўночны бок вуліцы складаўся з 5 пляцаў, а паўднёвы — з 7. Гэта сціплае апісанне выдатна дапаўняе аналіз іканаграфічнага матэрыялу – медзярыта Адэльхаўзэра – Цюндта 16 ст., які паказвае на шчыльную драўляную і фахверкавую забудову вуліцы Садоўніцкай, якая злучала два важныя аб’екты стары мост з Чэснахрэскай царквой.

Піўзавод – новая ахвяра “рэканструкцыі”?
1 жніўня 2007 года
Што чакае гарадзенскі піўзавод. Гісторыя і сучаснасць, што трэба абараніць. Глядзець

Галоўнай дамінантай гэтага гарадскога раёна лічыўся палац Сапегаў. Як сведчаць матэрыялы архіва гэтага рода, у 1530 г. кароль Жыгімонт пацвердзіў віцебскаму ваяводзе Івану Сапезе набыццё нерухомай маёмасці, у прыватнасці “палацаў над Нёманам” у Гародні. З 1555 г. паходзтіць згадка аб тым, што Астафій Валовіч, які „мел дворец Сапеженьский [...] на сей стороне Немна от места Городенского”, абмяняў гэтую нерухомасць на палац войта Пятра Шаматулы. Паводле плана Гародні 1706 г. палац належаў троцкаму ваяводзе Юзафу Агінскаму. Дадзеныя 50-70-х гадоў 18 ст. сведчаць аб тым, што палацам з афіцынамі валодаў польны літоўскі пісар, будучы гетман вялікі літоўскі Міхал Казімір Агінскі. У тарыфе падымнага падатку Гародні 1775 г. пры апісанні вуліцы Садоўніцкай адзначаны “палац мураваны” вялікага літоўскага гетмана Агінскага. У 1779 г. пасэсію за 35 000 злотых набылі гарадзенскі маршалак Казімір і Ганна з Хлявінскіх Вольмеры, а ў 1789 г. нерухомасць перайшла да літоўскага канцлера Аляксандра Сапегі. У 1801 г. яе ўладальнікам быў граф Міхал Дзяконскі. У 19 ст. нерухомасць належала Юзафу Кунцу (1830-1903), аўстрыйскаму падданаму. У будынках былі размешчаны бровар і саладоўні.

Фатавандроўка па піўзаводу
4 жніўня 2007 года
Глядзець

Гродзенскі піўзавод быў створаны ў 1877 г. у былым палацы Сапегаў. Першым яго ўладальнікам быў купец Кунц. У год стварэння піўзавода ў горадзе працавала яшчэ 4 меншых піўзавода. На заводзе Кунца працавала 18 чалавек (на ўсіх піўзаводах горада – 35 чалавек). Завод даваў 64400 вёдраў піва на год. У 1897 г. Восіп Кунц перадаў справу свайму сыну Ігнацію Кунцу, які кіраваў заводам да 1911 года. У 1911 г. Кунц падчас праверкі, якая высветліла парушэнні ў тэхналогіі выраба піва, памёр і завод перайшоў да яго зяця Краткоўскага. У 1914 г. завод вырабляў ужо 315000 вёдраў на год.

У 1918–1930 гг. заводам валодаў Юдэль Марголіс і яго сям’я. Пасля банкроцтва сям’і Марголісаў у студзені 1933 г. завод купіў варшаўскі мільянер Геллер Гарацкі. У 1939 г. завод выпускаў каля 385 тысяч дэкалітраў піва і розных напояў.

Пасля рэканструкцыі 1950-га года ў дадатку да піва “Баварскае” пачалі выпускаць піва “Бархатнае”, “Украінскае”, “Карамельнае”. З 1957 года на заводзе запрацавала першая аўтаматычная лінія.


Літаратура

Писцовая книга Гродненской экономии, т. II, Вильно, 1882, с. 27-64.
Aкты Виленской Aрхеографической комиссии, т. XXI, с. 70.
Sapiehowie. Materialy historyczno-genealogiczne i majatkowe, Sankt-Petersburg, [1891], t. 1, s. 16.
Літоўскі Дзяржаўны Гістарычны Архіў, Ф. 11 воп. 1 спр. 18584 арк. 3; SA 11649.
Расійскі Дзяржаўны Ваенна-гістарычны архіў у Маскве, Ф. 349 воп. 12 спр. 1485.
Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы F 18-134 арк. 36.
Нацыянальны Гістарычны Архіў Беларусі у Гродне, Ф. 1475 воп. 1 спр. 4 арк. 31.
А. Краўцэвіч, Гарады і замкі беларускага Панямоння XIV-XVIII стст., Мінск, 1991, с. 33, 70.
J. Rozmus, J. Gordziejew, Cmentarz farny w Grodnie 1792-1939, Krakow 1999, s. 1023.


Забудова Садоўніцкай вуліцы. На беразе Нёмана - палац. Фрагмент плана Гародні 1812 г.

Забудова даўняй вуліцы Садоўніцкай Фрагмент
малюнка Напалеона Орды. 1860-я гг.

Вуліца Садоўніцкая з палацам Сапегаў (цяперашнім піўзаводам). 1860-я гг.

Гродзенскі піўзавод у гады першай сусветнай вайны

Гродзенскі піўзавод у 1920-я гг.


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
восем пяць чатыры адзін - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


* * *


Іду па Горадні. Пілуюць дрэвы
І не пад корань, а галіны толькі.
Маўляў, і так засохнеце самыя,
А выжывеце – што ж, спілуем зноўку.

Яны стаяць, а з ранаў сок як слёзы.
Галінаў рэшткі – нібы рукі – ў неба.
Яны былі таполі і бярозы.
Нічога ім, апроч жыцця, не трэба.

Жыцця, заўважце, а не існавання,
Калі пілуеце – то лепш пад корань.
Пілуюць дрэвы з вечара да рання.
Пілуюць дрэвы. Засынае горад.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Барысаглебская (Каложская) царква к. ХІ ст.

Слаўнае імя

Гарэцкі Максім (1893 – 1938)
беларускі пісьменнік, гарамадскі дзеяч, класік нацыянальнай літаратуры, актыўны ўдзельнік беларускага руху

Чытайце ў Бібліятэцы

Кароткая даведка па забудове Завадской вуліцы і гісторыі гродзенскага піўзавода (палаца Сапегаў)
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць