МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Фотахроніка

На галоўную

На развалінах Свяцка – што мелі і што маем
8 жніўня 2009 года
Параўнаўчая галерэя паступовага разубрэння палаца ў Свяцку у 2007-2009 гг. Глядзець


Знясуць апошні дом па вуліцы Крывой
9 ліпеня 2009 года
Вуліцы Крывой даўно няма, апошні яе дом мае цяпер адрас Вялікая Траецкая 47. Сёння гэты будынак, цікавы прыклад «цаглянага» стылю ў гарадзенскай архітэктуры пачатку ХХ ст., дажывае апошнія дні. Глядзець


«Усё ўжо скрадзена да вас…»
9 траўня 2009 года
Выходзячы на плошчу Леніна, успамінаеш словы са знакамітай савецкай камедыі. Глядзець


Мытная станцыя
11 сакавіка 2009 года
Фотагалерэя аднаго з самых прыгожых будынкаў Занёманскага Фарштата, які амаль невядомы гарадзенцам. Глядзець


Разбурэнні архітэктурнай спадчыны Горадні, якія ажыццяўляліся ў савецкі час
3 сакавіка 2009 года
Сучасныя гарадзенскія Герастраты мелі сваіх продкаў, тых, што сядзелі пад чырвонай зоркай у Новым Замку (тады гарадзенскі абкам партыі). Прапануем карту знішчэння Горадні савецкага часу. Глядзець


Гродзенскі гарвыканкам забараніў школьнікам удзельнічаць у канферэнцыі
30 красавіка 2008 года
Па загаду гарвыканкама з праграмы гарадской школьнай канферэнцыі выкінуты прозвішчы вучняў, якія прымалі ўдзел у абароне цэнтра Гродна Глядзець


Фотавандроўка па Новым Свеце
6 красавіка 2008 года
Выдатна разумеем, што пераканаць рашучых аматараў шматпавярховікаў і прыхільнікаў таленту спадароў Анісімава і Дзяшко ў неабходнасці шанаваць архітэктурную спадчыну нашага горада гэтыя фотаздымкі не змогуць. Для іх гэтыя цагляныя і драўляныя асабнячкі, багата аздобленыя драўлянай разьбой і каванымі ганкамі, так і застануцца “памыйнымі халупамі”, як гэта часта даводзіцца чытаць, наведваючы старонкі гарадзенскіх блогаў. Што ж, у кожнага часу свае героі і бажкі. Але ўсё ж, спадзяемся, што хтосьці паглядзіць на гэты раён горада (усе здымкі зроблены на вуліцах Славацкага, Рэйманта, Бялінскага, Горкага, Міцкевіча і Рэйманта) крыху іначай, па-новаму, а, можа, і сам наведаецца туды, паразмаўляе з жыхарамі, паглядзіць на першую лістоту маладых і старых дрэваў. Глядзець


Земляныя работы на вуліцы Падгорнай
4 красавіка 2008 года
Ужо тыдзень вядуцца земляныя работы, што прывядуць за фактычнага знікнення старажытнай Падгорнай вуліцы Глядзець


Свяцк – разбурэнне працягваецца
10 лютага 2008 года
Разбураецца самы прыгожы і каштоўны помнік архітэктуры ў ваколіцах Горадні, наш Нясвіж – палацавы комплекс у Свяцку Глядзець


Абваліўся кавалак сценкі Старога Замка
30 студзеня 2008 года
Вуліцы Гродна выбрукоўваюць галаваломнай бетоннай пліткай, ходнікі выкладаюць гранітам, між тым слаўныя помнікі гарадзенскай архітэктуры не гледзячы на ўсе абяцанкі, пакрысе развальваюцца. Глядзець


Марудная смерць помнікаў: Станіславова
26 студзеня 2008 года
Шматгадовыя абяцанкі ўладаў адрамантаваць то Свяцк, то гарадзенскую сінагогу, то палац у Станіславове ці Панямуні застаюцца абяцанкамі. Як выглядае сёння сядзіба апошняга караля Рэчы Паспалітай... Глядзець


Новае знішчэнне культурнага слою ў цэнтры Горадні
13 студзеня 2008 года
У двары за гасцініцай “Нёман” у раёне былога Сеннага рынку выкапана грандыёзная траншэя каля 100 метраў даўжынёй Глядзець


“Рэстаўрацыя” дома лекара Тальгейма па вуліцы Леніна
24 кастрычніка 2007 года
Дом знакамітага гродзенскага лекара Тальгейма пасля “рэстаўрацыі” страціць значную частку аздаблення Глядзець


Яма каля пажарнай часткі: ізноў косткі, ізноў знішчэнне археалагічнага слоя
20 верасня 2007 года
Ніякіх раскопак і археалагічнага нагляду (прынамсі рэальнага) не было Глядзець


Старажытны заезд у двор на вул. Савецкай 1 можа быць знішчаны
17 верасня 2007 года
У пачатку рэканструкцыі вул. Савецкай былі знішчаны ўсе аўтэнтычныя заезды ў двары, якія знаходзіліся пад асфальтам. На сённяшні дзень застаўся толькі адзін заезд у двор дома па вул. Савецкай 1. Існуе верагоднасць, што і гэты заезд у хуткім часе будзе заменены на сучасны брук і плітку. Даем магчымасць наведвальнікам пазнаёміцца з яго выглядам. Глядзець


Археалагічны вандалізм па-за домам на вуліцы Вялікая Траецкая 23 працягваецца
13 верасня 2007 года
Хутка будзе выкапаны велізарны катлаван і яшчэ адна магчымасць даведацца аб нашым мінулым нешта новае будзе знішчана назаўсёды. Глядзець


Археалогія па гарадзенску, або які з сваіх гальштукаў з’есць гарадзенскі мэр
31 жніўня 2007 года
У двары дома па вуліцы Вялікая Траецкая 23 экскаватарам выкапалі вялікую яму
Глядзець


Фатавандроўка па піўзаводу
4 жніўня 2007 года
Глядзець


Горадня, якой хутка ня будзе (фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч)
Наша ніва, 25 траўня 2007 года
Гэтыя будынкі будуць зьнесеныя ў межах "рэканструкцыі" старой частцы Горадні. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч. Глядзець


Палац Валовічаў у Свяцку развальваецца на вачах
15 красавіка 2007 года
Глядзець


"Раскопкі" пад сінагогай
26 красавіка 2007 года
Гэтыя траншэі пад камунікацыі пачалі капаць фактычна ў прысутнасці членаў Навукова-метадычнай рады, якія ранкам 19 красавіка ажыцяўлялі экскурсію па горадзе. У гэтых траншэях можна знайсці шмат цікавых рэчаў: люлькі, манеткі...
Глядзець


Ад словаў да справы: разбіраюць камяніцу па Урыцкага 5
26 красавіка 2007 года
Глядзець


Хроніка разбурэння Залатой горкі
31 жніўня 2006 года
10 дзён бязлітаснага змагання з Залатой Горкай. "Ламаць - ня строіць", - пакідаюць толькі ўслед мінакі.
Глядзець


Лівень 23 чэрвеня
23 чэрвеня 2006 года
Прапануем чытачам некалькі здымкаў з наступствамі ліўня ў Горадні. Прапануем паглядзець на вуліцу Рыбацкую і лесвіцу закаханых. Усё засыпана пяском. Нельга ж было не падрыхтаваць нармальную ліўнёўку, але ліўнёўкі няма, ёсць толькі яе пародыя. У падземным пераходзе вады па калена. Начальства ўжо збіралася і абмяркоўвала, чаму так сталася. Будзе весела, калі так шмат вады збярэцца пасля таго як пераход будзе адкрыты. Хутка размесцім здымкі аўтамабільных коркаў на рэканструяванай Савецкай плошчы.
Глядзець


Выратаваная спадчына: знаходкі краязнаўцаў на Савецкай плошчы
9 чэрвеня 2006 года
Усе гэтыя рэчы былі выкінуты пад час земляных работ на Савецкай плошчы і яе ваколіцах, знішчаныя гусеніцамі і каўшамі экскаватараў і разам з культурным слоем былі вывезеныя ў раён Новага парку. Толькі цудам яны былі выратаваны ад канчатковай пагібелі энтузіастамі (сярод якіх аказаліся і некаторыя рабочыя з Савецкай плошчы, вялікі дзякуй ім за гэта). Глядзіце, гарадзенцы...
Глядзець


Фотахроніка апошніх тыдняў
7 траўня 2006 года
Гэтымі тыднямі на плошчы праводзіліся апошнія земляныя работы. А вядуцца яны па новай тэхналогіі – выкопваецца яма пад адну трубу, кладзецца труба і яма хутка засыпаецца, каб не мазоліць вочы занадта актыўным краязнаўцам. Наперадзе Вялікая Траецкая, Падольная і Каложа. Так што да хуткай сустрэчы на рэканструкцыі гэтых мясцінаў.
Глядзець


Цэнтр Гродна ўсё больш нагадвае часы ваеннага ліхалецця
13 красавіка 2006 года
У самым цэнтры Гродна ў самым цэнтры Еўропы працягваецца грандыёзны акт вандалізму. У парушэнне заканадаўства рэспублікі і міжнародных пагадненняў і пры адсутнасці хоць якіх дазволаў на правядзенне "рэканструкцыйных" работ, апошнія працягваюцца шалёнымі тэмпамі. Складаецца ўражанне, нібы вандалы спяшаюцца зрабіць сваю чорную справу яшчэ да таго моманту, пакуль грамадскасць і ўлады ачомаюцца і ўмяшаюцца ў "рэканструкцыю"
Глядзець


Знішчэнне Старога Гораду: брукаванка XIX ст. аддадзеная ў ахвяру бульдозерам
9 красавіка 2006 года
Знішчэнне Старога Гораду працягваецца. Новыя ахвяры "рэканструктараў" у словах і фотаздымках
Глядзець


Пачалася "рэканструкцыя" пл. Савецкай: большасць дрэваў спілавана, знішчаюцца скаляпенні палаца Радзівілаў
6 красавіка 2006 года
Глядзець


Адрэканструіраваны мост паміж замкамі пачаў "лупіцца". Не прайшло і паўгады...
5 красавіка 2006 года
Глядзець

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Grodnienko


Oj Grodnienko, oj Grodnienko.
Ciebie kocha ktoś tak cienko,
że nie minie pokolenie,
jak zostaną z ciebie cienie. 
Wszystko w tobie przebudują,
przefarbują, przemalują,
że nie będzie ani śladu
dawniejszego w tobie ładu. 
Twoją  przeszłość i pamiątki
historyczne cudne kątki,
zniszczą  fale nowej mody,
nowych ludzi blufarody. 
Smutne w prasie było zdanie:
pan Jodkowski na wygnanie
został  z Grodno przeniesiony,
choć  tu działał niestrudzony. 
Szperał, zbierał, badał, skłądał,
przeszłość polską opowiadał... 
W każdym innym świata kraju
jest w szlachetnym to zwyczaju,
by nagrodzić takich ludzi,
których praca podziw budzi. 
Lecz inaczej dzisiaj w Grodnie.
Cenią  pracę tu niegodnie,
zamiast dzięki i uznania
każą dzielic los wygnania.

 Ksiądz Ludwik Sawoniewski, 1936 r.
Паводле: Magazyn Polski. 1995. 
№1 (15). S. 24-25

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)

Слаўнае імя

Баран (Баранаў) Сяргей Восіпавіч (27.09.1892 – 1937?)
актыўны дзеяч грамадска-палітычнага жыцця Гарадзешчыны 20-х гг. ХХ ст.

Чытайце ў Бібліятэцы

Інтэрв’ю з гісторыкам Юрым Гардзеевым аб яго новай кнізе
Новая кніга Юры Гардзеева называецца “Соцыятапаграфія Гародні ў XVIII ст.” Гэта кніга – адна з найлепшых кніг аб гісторыі нашага горада. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць