Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Якой была Савецкая плошча (паводле паштовак пач. ХХ стагоддзя)

Панарама цэнтра Горадні з вежы Фары Вітаўта (узарваная ў 1961 годзе), склееная з трох паштовак 20-30 гадоў ХХ стагоддзя. Злева направа: камяніца Сангушкаў канца XVII-XVIII ст., Дом Мураўёва пач. ХХ ст., камяніца канца ХІХ ст., знішчаная ў вайну 1939-45, будынак Аптэкі пачатку XVIII ст., парафіяльны па-езуіцкі касцёл (сённяшняя Катэдра), палац Сапегаў XVI-XVIII стст. ці тзв. Баторыеўка), паўднёвая частка якога знішчаная ў вайну 1939-45, ратуша канца XVIII ст., разабраная ў 1948 годзе, гандлёвыя рады сяр. XIX ст., палац Радзівілаў XVII ст. (XVII-XVIII стст.) відочны дах камяніцы Антонія Тызенгауза XVIII ст. забудова вуліц Маставой і Баторага XIX ст. (усё знішчана 22-24 чэрвеня 1941), касцёл Бернардынцаў

Паштоўка 1915 года цудоўна прадстаўляе размяшчэнне Ратушы адносна
парафіяльнага па-езуіцкага касцёла

Паштоўка 1915 года. Злева направа: агароджа Сафійскага Сабора (Фары Вітаўта),
парафіяльны па-езуіцкі касцёл, рог Ратушы, камяніца Антонія Тызенгауза XVIII ст.
(цяпер прыблізна палац Тэкстыльшчыкаў). Цяпер вуліца Замкавая ў гэтым месцы
прабягае акурат па рогу падмуркаў той камяніцы

Паштоўка 1920-х гадоў. Фарны сквер з палацам Сапегаў, Ратушай. Знята з камяніцы
купца Якуба Гаусмана (знішчана ў гады вайны 1939-45) прыблізна з цяперашняга
палаца Прафсаюзаў

Паштоўка пач. XX ст. Злева направа: рог камяніцы Антонія Тызенгауза (цяпер прыблізна
палац Тэкстыльшчыкаў), апсіды Сафійскага Сабора (даўняя Фара Вітаўта) з агароджай,
пры вул. Сафійскай (цяпер Савецкая) насупраць камяніцы Сангушкаў (цяпер крама
“Ратушная”) стаіць камяніца купца Якуба Гаусмана (знішчана ў гады вайны 1939-45,
цяпер на яго месцы палац Прафсаюзаў), справа бачым рог Ратушы, адкрыты
археолагамі ў сяр. красавіка 2006 года

Паштоўка канца XIX – пач. XX ст. Фарная аптэка мае яшчэ барочны дах

Паштоўка 1915 года. Такім уласна і быў рынкавы пляц. Злева направа: усходні рог
Ратушы, Дом Мураўёва, камяніца XIX ст., Фарная аптэка, парафіяльны па-езуіцкі
касцёл, даўні палац Сапегаў

Рынак і ў 1920-30 гады нічым не змяніўся

На трох паштоўках, выкананых прыблізна з аднаго і таго самага месца (Батораўка)
прадстаўляюць Рынак з рогам Ратушы. Змянілася толькі аблічча Фары Вітаўта: па выяве
1915 года – Сафійскі Сабор, пачатак 1920-х – паступова перабудоўваецца назад
у касцёл, канец 1930-х – Гарнізонны касцёл у неараманскім стылі

Фарны сквер з фантанам закладзены ў XIX стагоддзі захаваў быў сваю планіроўку,
перажыўшы ўсе войны, і нават савецкую бязгусціцу ў часы Бальшавіцкага панавання.
У красавіку 2006 у апошнія гады “незалежнай Беларусі” страчаны...

Так выглядаў Сквер з Фарай Вітаўта з ганка Катэдры ў 1915 годзе

Сквер з портыка Катэдры ў 1920-х гадах

Сквер і Фара Вітаўта з вежы Катэдры ў канцы 1930-х

Паштоўка 1920-х. Рынак з Катэдрай, палацам Сапегаў, Ратушай і гандлёвымі радамі

Калоны класіцыстычнай Ратушы з боку Фарнага скверу

Паштоўка пачатку XX ст. Гандлёвыя рады з паўднёвай часткай палаца Сапегаў (злева)
і палацам Радзівілаў. Усё знішчана 22-24 чэрвеня 1941

Паштоўка 1915-18 гг. Усходняя частка палаца Радзівілаў

Паштоўка пач. XX ст. Пачатак вуліцы Купецкай (цяпер К. Маркса). Катэдра з барочнай
агароджай (знішчана ў паваенныя гады). Напрыканцы вуліцы званіца Брыгідскага
кляштара (знішчаная ў 1960 гады)

Паштоўка XX ст. Вуліца Купецкая. Відаць рог Ратушы і камяніцу Антонія Тызенгауза на
другім плане, агароджу Катэдры з бочным уваходам

Паштоўкі пач. XX ст. Вуліца Маставая. Масіўны 3-павярховы будынак – тытунёвая
фабрыка Шэршэўскага (цяпер Пальчаткавая фабрыка) – адзіны захаваны будынак

Паштоўка 1915 года. Вуліца Маставая з фабрыкай Шэршэўскага. У канцы вуліцы відаць
заходні флігель палаца Радзівілаў з канюшнямі. Справа відаць паварот на вуліцу
Старую, брук якой быў адкрыты археолагамі вясной 2005 года. Здымак зроблены
прыблізна з цяперашняй кнігарні “Раніца”

Паштоўка пачатку XX ст. Вуліца Маставая з Барысаглебскім
кляштарам (кляштар Бернардынак, цяпер на яго месцы
Драматычны тэатр). У гэтым раёне вуліца бегла калісьці па
месцы цяперашняй кнігарні “Раніца”. Нічога не збераглося

Паштоўка 1920-х. Здымак зроблены з вежы Бернардынскага касцёла. У нізе каля
Барысаглебскага кляштара (знішчаны у 1960-я, цяпер драматычны тэатр) рог вуліцаў
Маставой і Мяшчанскай (цяпер Баторага). Уся забудова спалена 22-24 чэрвеня 1941.
Цяпер тут стаіць танк.

Паштоўка 1915 года. Вуліца Мяшчанская (Баторага) з забудовай канца XIX ст. Прыблізна
з цяперашняй крамы “Цэнтральнай”. У канцы вуліцы відаць усходні флігель палаца
Радзівілаў. Вуліца спалена 22-24 чэрвеня 1941 года. Не збераглося ніводнага будынка


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
шэсць тры восем адзін - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс.

15-07-2011, 01:02

Са Святам паважаных стваральнікаў сайта, з днём перамогі пад Грунвальдам!!!
Слава пераможцам!

  

Алекс.

15-07-2011, 00:59

т.Вазоўскі,такія абразлівыя выказванні дадаюць вам большага гонару?
Мне беларусу сорамна за вашы маскоўскія штучкі...Так абагульняючы,вы не можаце называцца беларусам.
Мадэратары не прыбяруць?

  

Майк Вазоўскі

07-07-2010, 13:03

Гародня расцвіце,калі тут ляхаў болей не будзе!

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 26)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Шлях дадому


Ад’язджаючы з родных мясцін,
Заўжды цвёрда кажы: Вярнуся!
Ў яркім бляску іншых краін
Ты не забывай Беларусі.
Табе будуць казаць, што там лепей,
Лягчэй верыць, вальней лётаць...
Можа й так. Але мне – ведай –
Не заменіць нават Ніл Нёмна.
Не змяняю на Вечны Рым
Брукаваных вулак Гародні...
Разам з кім буду йсці ці адзін –
Я з дарогі дадому не збочу.

vyazen2904

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Калючынская 23

Слаўнае імя

Сяўрук Пётр Якаўлевіч (1905 – 4.10.1929)
сябра БСРГ, арганізатра хатняй бібліятэкі, першы старшыня Гродзенскай акруговай управы ТБШ, пачынаючы літаратар

Чытайце ў Бібліятэцы

Кароткая даведка па забудове Завадской вуліцы і гісторыі гродзенскага піўзавода (палаца Сапегаў)
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына