Шаноўныя гарадзенцы!
У гэтай рубрыцы нашага сайта пад назвай «ГОРАДНЯ заўтра» мы будзем размяшчаць матэрыялы аб тым, якім мы з Вамі спадзяемся ўбачыць наш горад у будучыні, якім мы хочам яго бачыць і за які мы будзем змагацца. Здаецца, што ўсім нам патрэбна не толькі багатая, прыгожая, еўрапейская Горадня, але нам усім патрэбна таксама і беларуская Горадня, дзе кожны куточак і кожная вуліца нагадвалі б нам аб тым, што за ўсё, чым мы валодаем зараз, мы павінны быць удзячныя нашым продкам.
Нашто нам патрэбныя вуліцы ў гонар расейскага маршала, душыцеля паўстання 1794 г. Суворава, маскоўскага баярына Пажарскага ці хлопчыка Паўліка Марозава, які здрадзіў свайго бацьку? Між тым у нашым горадзе няма вуліцаў, названых у гонар самых знакавых асобаў беларускай гісторыі і культуры, звязаных з нашым горадам. Няма вуліцы Васіля Быкава, бессаромна тармозіцца справа стварэння музея Быкава ў Горадні, няма вуліцы выдатнага пісьменніка, партызана і проста аднаго з самых сумленных жыхароў Горадні Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920-1992), няма вуліцы археолага і гісторыка Міхаса Ткачова (1942-1992), кампазітара, ганаровага грамадзяніна Горадні Аляксандра Шыдлоўскага (1910-2002), настаўніка і краязнаўцы Апанаса Цыхуна (1910-2005). Даходзіць да смешнага: яшчэ ў 1992 г. гарвыканкам прыняў рашэнне перайменаваць вуліцу Сацыялістычную ў вуліцу Вітаўта Вялікага. Рашэнне было прынята, але на шыльдах і ў дакументах вуліца працягвае быць Сацыялістычнай.
Тое самае тычыцца і помнікаў: дасюль няма помнікаў ні Кастусю Каліноўскаму, ні Стэфану Баторыю, ні іншым нашым змагарам-продкам а ўлады абяцаюць паставіць ў горадзе то помнік Багдановічу, то Тызенгаўза, што ідзе па парку, то яшчэ нешта. Але ўсё абяцанкі-цацанкі.
На гэтай старонцы будуць размяшчацца самыя розныя матэрыялы: прапановы па пераназванню вуліцаў, устанаўленню помнікаў тым ці іншым асобам, арганізацыі розных цікавых фестываляў і гарадскіх святаў, уладкаванню розных куточкаў гістарычнага цэнтра і іншае. Пішыце нам.
Што ў нармальнай краіне можна зрабіць з Новым Светам, або як ахоўваюць драўляную гістарычную забудову ў Еўропе
9 чэрвеня 2008 года
Невялікая галерэя ахоўваемых драўляных кварталаў у Швецыі, Польшчы і Літве
Глядзець
Гродно в ожидании… Гауди?
6 студзеня 2008 года
Сегодня в Беларуси наблюдается всплеск интереса к нашему архитектурному наследию. Совсем недавно в электронных СМИ было распространено заявление о том, что власти Гродно согласны с мнением общественности о необходимости восстановления в историческом центре города фары Витовта, дворца Радзивиллов и ратуши.
Глядзець
Пра Горадню і ня толькі (эсэ)
24 снежня 2007 года
Горад стварае чалавека. І чалавек стварае горад. Да гэтых тэзаў я прыйшоў, спакваля разважаючы пра ролю горада ў маім жыцьці і жыцьці ўсіх беларусаў увогуле. Я гарадзенец, хаця ў Горадні стала не жыву ад 18 год. Пасьля быў Менск, цяперака Вільня, але родным горадам застаецца Горадня. Ёй я і прысьвячу гэты эсэй.
Глядзець
Гарадзенцы чакаюць помнікі Вітаўта Вялікаму, Стэфану Батораму і Давыду Гарадзенскаму
28 верасня 2007 года
Менавіта гэтым асобам гарадзенцы хочуць убачыць помнікі ў сваім горадзе, піша “Вячэрні Гродна”
Глядзець
Дата заснавання Гродна як гісторыка-краязнаўчая праблема
17 верасня 2007 года
Многія гарадзенцы заблыталіся. Святкаваць 880-цігоддзе горада пачалі ў гэтым 2007-м годзе. А на Палацы тэктыльшчыкаў вісеў плакат з шарыкаў – Гродно, 1128 год. Дык калі з’явілася (а дакладней, калі была ўпершыню згадана ў летапісах) Горадня. Аказваецца дакладна ў 1127 годзе. Чыноўнікі проста не хочуць занадта “загружацца” і выбралі кампрамісны варыянт. Прапануем артыкул Алеся Пятровіча Госцева, з якога вы даведаецеся, чаму Горадзен згаданы быў упершыню менавіта ў 1127 годзе. Гораду ўжо 880-год.
Глядзець
Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі. Рынак.
Аб’ект, які патрабуе першачарговасьці пры рэновацыі гістарычнага цэнтру – Рынак. Ніжэй падаецца да ўвагі распрацаваныя гарадзенскімі архітэктарамі і міласьціва прадстаўленыя Аленай Пархутай пляны рэконструкцыі гісторычнага разьвіцьця і пэрспэктываў рэновацыі гарадзенскага Рынку.
Глядзець
Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі
Дзясятка архітэктурных помнікаў, якія маюць у першую чаргу новапаўстаць, аднаўленьне якіх верне колішнюю веліч і прыгажосьць нашай любай Горадні.
Глядзець
Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)
Урбананіміка – частка тапанімікі, якая вывучае ўнутрыгарадскія назвы. У дадзеным артыкуле зроблена спроба параўнання ўрбананімічных працэсаў Гродна і Мінска.
Глядзець
Прапануецца праект перайменавання вуліцаў і плошчаў Горадні
5 лістапада 2006 года
Прапанаваны праект перайменавання вуліцаў у Горадні, складзены Алесем Пятровічам Госцевым, выклікаў даволі бурлівую дыскусію сярод наведвальнікаў сайта. Зразумела, што разам са станоўчымі водгукамі былі і адмоўныя, і трэба прызнаць, даволі справядлівыя. Таму мы вырашылі падыйсці да гэтай справы больш сур’ёзна і прапанаваць грунтоўнейшы і салідны праект, што тычыўся б справы перайменаванняў назваў вуліцаў.
Глядзець
Прапановы па ўвекавечванню імёнаў выдатных людзей, жыццё і дзейнасць каторых звязана з Гроднам, ў назвах гарадзенскіх вуліц (Алесь Госцеў)
22 кастрычніка 2006 года
Глядзець
|