|
Адкрыты ліст гродзенскіх гісторыкаў праўленню Беларускага Народнага Банка
19 траўня 2008 года
Гродзенскія гісторыкі звярнуліся да праўлення Беларускага Народнага Банка з просьбай правесці навуковую рэстаўрацыю будынка па вул. Сацыялістычнай 44
Глядзець
Гродзенскі гарвыканкам забараніў школьнікам удзельнічаць у канферэнцыі
30 красавіка 2008 года
Па загаду гарвыканкама з праграмы гарадской школьнай канферэнцыі выкінуты прозвішчы вучняў, якія прымалі ўдзел у абароне цэнтра Гродна
Глядзець
"Пошук" у Гародні!
www.poszuk.info, 28 красавіка 2008 года
Гульня адбудзецца 10 траўня. Запрашаем менчукоў і гарадзенцаў да ўдзелу! Гародня паўстане перад вамі ў новым ракурсе, зь іншага боку, не такой, якую вы прывыклі бачыць кожны дзень ці бачылі ў вакно экскурсійнага аўтобуса колькі гадоў таму… Мы вам падорым станоўчыя эмоцыі на ўсё жыцьцё, хвіліны экстрыму ды новыя цікавыя веды!
Глядзець
Прададзена зямля разам з народам
Радыё Свабода, 1 лютага 2008 года
Жыхароў двух старых дамоў у цэнтры Горадні высяляюць, каб пашырыць будоўлю. Фірма “Кансэнт” будуе побач кватэры “бізнэс-клясы”. Людзі абураныя, што іх высяляюць у старое жытло, а элітныя кватэры прадаюць па 950-1300 даляраў за квадратны мэтар. Сёньня а 10-й раніцы незадаволеных выклікалі на размову да старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі.
Глядзець
Улады падклалі "сьвіньню" гарадзенцам
http://www.bulletinonline.org, 17 студзеня 2008 года
На Старым мосьце, які злучае дзьве часткі абласнога цэнтру, спынены рух транспарту. Па адных зьвестках, рэканструкцыя працягнецца да ліпеня, па іншых – да верасьня.
Глядзець
Вялікія войны маленькіх людзей на вул. Савецкай
2 студзеня 2008 года
Кароткая гісторыя знішчэння брукаванага заезда ў арцы дома па вуліцы Савецкая №1
Глядзець
Пра Горадню і ня толькі (эсэ)
24 снежня 2007 года
Горад стварае чалавека. І чалавек стварае горад. Да гэтых тэзаў я прыйшоў, спакваля разважаючы пра ролю горада ў маім жыцьці і жыцьці ўсіх беларусаў увогуле. Я гарадзенец, хаця ў Горадні стала не жыву ад 18 год. Пасьля быў Менск, цяперака Вільня, але родным горадам застаецца Горадня. Ёй я і прысьвячу гэты эсэй.
Глядзець
Зрабі свой уклад у “адкрыццё” Новага Свету!!!
1 снежня 2007 года
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” абвяшчае КОНКУРС “Лепшая праца пра “Новы Свет”.
Глядзець
Гарадзенскія градабудаўнікі просяць Мінск пабудаваць у Гародні новы мост
30 лістапада 2007 года
З’яўленне матэрыяла пад назвай "Чаму на Стары мост не пускаюць пешаходаў" вылікала ў некаторых чытачоў адмоўныя эмоцыі. Яго аўтара вінавацілі ледзь не ў правакацыі. Але адна справа кідацца абвінавачваннямі ў пагоні за таннымі сенсацыямі, а другая справа рэальна ацаніць абстаноўку самім, у святле неабвержных фактаў, асабліва з улікам тых дакументаў, якія сёння прапануюцца чытачам.
Глядзець
Падмуркі чакаюць свайго часу
ARCHE, верасень 2007 года
Артыкул гісторыка Андрэя Вашкевіча ў гараддзенскім нумары часопіса ARCHE - Як знішчалася Горадня
Глядзець
Кацярыну Бычак адлічылі з унівэрсытэту за ўдзел у кампаніі «Выратуем Горадню!»
БелаПАН, 23 кастрычніка 2007 года
23 кастрычніка студэнтка другога курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы Кацярына Бычак была азнаёмлена з загадам рэктара аб яе адлічэнні з ВНУ «за парушэнне правілаў унутранага распарадку».
Глядзець
Адбудзецца прэзентацыя гарадзенскага нумару часопіса “ARCHE”
14 кастрычніка 2007 года
25 кастрычніка ў чацвер а 18.30 у памяшканні Таварыства Беларускай Школы па вуліцы Будзёнага 48а адбудзецца прэзентацыя гарадзенскага нумару часопіса “ARCHE”. Тэма нумару: “Як разбуралі Горадню.” Будуць прысутнічаць рэдактар часопіса В.Булгакаў, рэдактар газеты “Наша Ніва” А.Скурко, гарадзенскія і менскія аўтары “ARCHE” і “Нашай Нівы”. Будзе працаваць выстава беларускіх кніжак. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Глядзець
Рэканструкцыя Савецкай вуліцы, падвядзенне вынікаў
20 верасня 2007 года
Што добрага і што дрэннага было зроблена пад час рэканструцыі Савецкай вуліцы.
Глядзець
“Назад у будучыню”
4 верасня 2007 года
Такую назву носіць новая гульня гродзенскага гульнявога праэкта Энкаўнтэр, што будзе праходзіць 8-га верасня ў нашым горадзе.
Глядзець
Еўрапарламент устаў на абарону гістарычнай Гародні
Хартыя'97, 15 жніўня 2007 года
У сувязі з разбурэннем гістарычнай часткі Гародні Камітэт па культуры і адукацыі Еўрапарламента звярнуўся ў ЮНЭСКА з просьбай абараніць гістарычную частку цэнтра каралеўскага горада над Нёманам. У заяве змешчаная просьба аб стварэнні міжнароднай камісіі, якая занялася б назіранням за рэстаўрацыйнымі працамі ў Гародні.
Глядзець
Прэзентацыя альманаха "Горад Святога Губерта"
12 жніўня 2007 года
15 жніўня ў сераду а 18 гадзіне ў памяшканні Таварыства беларускай мовы адбудзецца прэзентацыя альманаха "Горад Святога Губерта". Тэма нумару - разбурэнне Гародні у 2007 годзе.
Глядзець
Мартыненко И.Э. Проблемы сохранения исторической застройки в условиях глобализации
12 жніўня 2007 года
Паводле выкладчыка ГрДзУ юрыста Ігара Мартыненкі адказныя за знос флігеля палаца віцэ-адмінстратара павінны трапіць у турму
Глядзець
Хрыстос прызямляецца ў Гародні!
21 лiпеня 2007 года
Той Хрыстос, Які меўся ахінуць схіл пад Каложай, неўзабаве зьявіцца ў іншым месцы. Вобраз Хрыста, які ляжыць тварам уніз і абдымае гарадзенскую зямлю, створаць з пляжнага пяску. дкрыцьцё скульптуры адбудзецца на нёманскім пляжы ў нядзелю 22 ліпеня а 15 гадзіне.
Глядзець
Зварот да ўсіх гарадзенцаў і беларусаў – за падручнікі, за веды, за доўгую і ўпорыстую працу
23 чэрвеня 2007 года
Прапануем наведвальнікам ліст аднаго з гарадзенцаў, наведвальніка сайта.
Глядзець
Круглы стол у адказ гарадскім уладам
22 чэрвеня 2007 года
Грамадскасць гатовая да дыялогу з уладамі, улады на дыялог ісці нават не думаюць.
Глядзець
Колькі словаў аб улётках, налепках і ўсім іншым
14 чэрвеня 2007 года
Сайт harodnia.com не мае ніякага дачынення да тых палітычных партыяў і рухаў, якія спасылаюцца на яго.
Глядзець
Круглы стол за зачыненымі дзвярыма
7 чэрвеня 2007 года
У гродзенскім універсітэце адбыўся “круглы стол” па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашага горада. Прапануем наведвальнікам падрабязную справаздачу з гэтага мерапрыемства.
Глядзець
Новая дата канцэрта Лявона Вольскага ў Гродна – субота, 9 чэрвеня 19.00
6 чэрвеня 2007 года
Знакаміты рок-музыка, лідэр гурта NRM Лявон Вольскі ў межах акцыі “Музыкі супраць разбурэння Гародні” дасць у Гродна акустычны канцэрт. Уваход вольны! Звярніце ўвагу на дзень і час канцэрту!!! Гродна, субота, 9 чэрвеня 19.00, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку)
Глядзець
У Пракуратуру Гродзенскай вобласці перададзены зварот 789 грамадзянаў
zasvabodu.hrodna@gmail.com, 29 траўня 2007 года
Сёння актывісты грамадзянскай кампаніі “Выратуем Гародню” падалі ў пракуратуру Гродзенскай вобласці скаргу, у якой выказваюць “занепакоенасць шэрагам парушэнняў заканадаўства аб архітэктуры і горадабудаўніцтве, а таксама аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.
Глядзець
Экуменічная малітва за захаванне Горадні
31 траўня 2007 года
У аўторак 5 чэрвеня а 20 гадзіне ў каталіцкай капліцы па вул. Рэпіна (Аўгустовак) адбудзецца супольная малітва хрысціянаў розных канфесіяў за захаванне гістарычнай спадчыны Горадні і яднанні ўсіх хрысціянаў свету. Вельмі просім усіх жадаючых далучыцца да супольнай малітвы
Глядзець
Гарадзенскі суд папярэдзіў пікетоўцаў
Наша ніва, 24 траўня 2007 года
Каля дзясятка маладзёнаў пратэставалі супраць разбурэньня паравога млыну. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пікетоўцаў з прымяненьнем грубай сілы.
Глядзець
Алесь Марачкін: Мы пойдзем шляхам Драздовіча і Орды
Наша ніва, 24 траўня 2007 года
Да грамадзянскай кампаніі «Выратуем Горадню» далучаюцца беларускія і замежныя мастакі. У нядзелю 10 чэрвеня ў Горадні адбудзецца адкрыты мастацкі плэнэр-акцыя «Мастакі супраць разбурэння Гародні». Згоду ўзяць удзел у плэнэры ўжо выказалі больш за 20 айчынных мастакоў, сярод якіх Алесь Пушкін, Аляксей Марачкін, Міхал Анемпадыстаў.
Глядзець
Строители снова начали работы возле мельницы (Василька 3)
blog.grodno.net, 24 мая 2007 года
Возле здания паровой мельницы на ул. Василька с 8 утра строители снова начали работы. Вчера здание 19 века пытались снести. Интересно, что этот памятник архитектуры в стиле промышленной эклектики не был включен в список зданий, планируемых к сносу. По последней информации, снос здания проводит ЖКХ, которое по своему статусу просто не имеет права этим заниматься.
Глядзець
Собрано 500 подписей
Салідарнасць, 7 траўня 2007 года
В Гродно усилилась кампания против разрушения исторической части города. Ее активисты заявляют, что люди будут бросаться под экскаваторы, в случае, если машины все-таки прибудут к определенным под снос зданиям.
Глядзець
Запрацаваў інфармацыйны цэнтр кампаніі “Выратуем Гародню”
Еўрапейскае радыё для Беларусі, 7 траўня 2007 года
У межах кампаніі “Выратуем Гародню” ад сённяшняга дня запрацаваў інфармацыйны цэнтр кампаніі. У цэнтр сцякаецца ўся інфармацыя пра падзеі вакол “рэканструкцыі”.
Глядзець
1 2 3 Ранейшыя >> Усяго 88
|