Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

У цэнтры Гродна знайшлі невядомыя пахаванні
Еўрапейскае радыё для Беларусі, 21 верасня 2006 года

Пахаванні з чалавечымі парэшткамі знойдзеныя ў Гродне падчас рэканструкцыі старога пажарнага дэпо. Як сцвярджаюць гродзенскія гісторыкі, у чарговы раз было парушана заканадаўства падчас правядзення земляных працаў у гістарычным цэнтры гораду. Яны праводзяцца з парушэннем культурнага пласту зямлі без абавязковага археалагічнага нагляду.

Некалькі чарапоў і косці выкапаў коўш эскаватара з дзвюх ямаў на глыбіні каля 5 метраў на тэрыторыі каля гродзенскага Біг-Бэна. Так гродзенцы называюць старую пажарную каланчу, з якой бачны ўвесь горад. Каланча і дэпо былі пабудаваныя пасля пажару 1885 году. Але ўжо з XIV стагоддзя на гэтым месцы размяшчаўся пасад старой Гародні. Паводле меркавання гісторыкаў, культурны пласт дасягае тут глыбіні 6-7 метраў.

Цяперашні будынак дэпо пабудаваны пасля 2-ой Сусветнай вайны. Гарадскія ўлады вырашылі зрабіць у ім музей пажарнай справы. Паводле праекту інстытута "Гроднаграмадзянпраект" да старога будынка каля пажарнай каланчы будзе надбудаваны другі паверх.

Сёння ўнутры будынка выкапаныя 4 ямы глыбінёй каля 2 метраў. Будоўля ідзе тут ужо 2 тыдні, і кожны дзень рабочыя знаходзілі чарапкі глінянага посуду і кераміку XV-XVIII стагоддзяў. А калі былі выяўленыя чарапы і косці, гродзенскія гісторыкі, якія з самога пачатку прац па рэканструкцыі стала дзяжурылі на будоўлі, выклікалі на месца здарэння супрацоўнікаў міліцыі і пракуратуры. Быў складзены пратакол, а затым косці і 5 чарапоў, адзін з якіх, верагодна, дзіцячы, павезлі на экспертызу.

Доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч распавёў, што ў гэтым месцы старой Гародні ніколі не праводзіліся археалагічныя раскопкі. А супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, археолаг Аляксандр Мядзведзеў гаворыць, што, мяркуючы па глыбіні, на якой былі выяўленыя чалавечыя парэшткі, яны могуць адносіцца да пахаванняў у пасадзе ў падножжы гары каля Старога замка, які фармаваўся з 2-ой паловы XI стагоддзя. Па словах археолага, Ніжняя царква ў Старым замку - не адзіная на гэтай тэрыторыі. На месцы пажарнага дэпо таксама магла быць і царква, і могілкі, якія да XVI стагоддзя размяшчаліся побач з храмамі. Таму неабходна тэрмінова спыніць будоўлю і прыступіць да раскопак. Археолаг Мядзведзеў сцвярджае, што з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук праект рэканструкцыі пажарнага дэпо не ўзгадняўся, і заяўка на археалагічныя працы не паступала.

Супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Андрэй Вашкевіч лічыць, што за правядзенне земляных прац без археалагічнага нагляду і знішчэнне культурнага пласта павінны адказваць як распрацоўнікі праекту, так і мясцовыя службоўцы, адказныя за ахову гістарычных помнікаў у Гродне. Адпаведна гродзенскія гісторыкі рыхтуюць заяву ў пракуратуру аб парушэнні Закона аб гістарычнай спадчыне.

Гэта не першы выпадак, калі на тэрыторыі старога горада, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы, працы праводзяцца з парушэннем заканадаўства. Таму ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускай навукова-метадычнай Рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны плануецца разгледзець пытанне аб праблемах рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна.

Таццяна Смірніцкая,
http://www.belradio.fm/news.php?readmore=406

Чытайце таксама:

22.09.2006 Земляныя работы ў пажарным дэпо спынены

17.09.2006 Вайну з гісторыяй пачалі пажарнікі - рэканструкцыя пажарнага дэпо з парушэннямі заканадаўства


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
шэсць чатыры сем адзін - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


***


Плача Гародня ў Каложавым звоне…
Вуліцы гінуць у жалі цвікоў.
Крык пад асфальтам і жудыя стоны….
Гіне сумленне ў плыні вякоў…

Здзек не прабачыць яўрэйскае неба,
Знявагу магілы астаўленых цел.
Гродзенцам Лейба астанкаў не трэба.
З’едзена ў сэрцах павага людзей…

Помнік – запомняць, зняважаць, 
                                                 зруйнуюць…
Спадчына – дробязь у людскіх кашальках.
Грошы няшчасныя душы гвалтуюць.
Згублены вечны прадБогавы страх.

“Страчана! Страчана……” – паўсюды 
                                                         я чую.
Самі знішчаюць багацце сваё!
Дзецям пакінуць каморы халуяў,
Гісторыі – след, змыты горкай слязой…

Ляудацкая Катажина

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)

Слаўнае імя

Бакач Пятро (1.04.1907 – ?)
удзельнік беларускага вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

Чытайце ў Бібліятэцы

Гродзенскі гарвыканкам забараніў школьнікам удзельнічаць у канферэнцыі
30 красавіка 2008 года
Па загаду гарвыканкама з праграмы гарадской школьнай канферэнцыі выкінуты прозвішчы вучняў, якія прымалі ўдзел у абароне цэнтра Гродна Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына