Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Гродна: Канструктывізм і рэканструкцыя горада
http://blog.grodno.net, 14 кастрычніка 2006 года

Спадарства!

На жаль, у нас не атрымалася выратаваць (унесці ў дзярж. спіс каштоўнасцяў) будынак у г. Гродна 1928 г. пабудовы. Яго разбурылі раніцай 6 кастрычніка. Мы спрабавалі вынесці яго на разгляд навукова-метадычнай рады па ахове помнікаў. Гэта пытанне разглядалася. Было адзначана (верасень), што не хапае дазволу ўласніка (Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт). Таму пытанне было перанесена на канец кастрычніка.

Але напачатку кастрычніка (ёсць падставы меркаваць) пачаўся моцны наступ гродзенскіх улад на Міністэрства культуры! У выніку з Міністэрства на Гродна пайшоў ліст аб тым, што на разглядзе навукова-метад. рады яго не прызналі помнікам, (як сцвярджаюць прадстаўнікі рады - пытанне аб будынку перанесена на канец кастрычніка).

У выніку будынак разбураны.

Мы ўдзячны ўсім хто дапамагаў яго выратаваць (дарэчы ён прастаяў больш запланаванага тэрміну амаль на месяц):

хто вандраваў у Гродна і збіраў неабходныя паперы;
хто не спаў ноччу і пісаў гістарычную даведку;
усім зацікаўленым арганізацыям;
усім хто хоць нешта рабіў, каб выратаваць будынак! Дзякуй!

Але нам нельга дазволіць сапсаваць Гродна ў выніку рэканструкцыі горада! Ёсць паперы, якія сцвярджаюць, што рэканструкцыя не адпавядае патрабаванням і законам Рэспублікі Беларусь. Таму усіх ахвотным і не абыякавых ЧАКАЕМ для далейшай дзейнасці па выратаванню помнікаў г. Гродна!

Тэл. 7040018 (Раман)
7762435 (Павел)
7097022 (Вольга)
паводле blog.grodno.net

Павел Каралёў, Этна
матэрыял узяты з blog.grodno.net

Чытайце таксама:

09.10.2006 У Горадні разбурылі помнік канструктывізму

06.10.2006 ДОМ памёр, няхай жыве ДОМ!!!

13.09.2006 Мінкультуры прыпыніла знішчэнне старажытнага будынку ў Гродне

13.09.2006 В Гродно пока не будут сносить здание-памятник конструктивизма

09.09.2006 Закон на баку будынка! - паведамленне з Міністэрства культуры РБ

08.09.2006 НеСНОСный вопрос

01.09.2006 В Гродно снесен исторический квартал по улице Горького

31.08.2006 Хроніка разбурэння Залатой горкі

21.08.2006 Развязки в Гродно: пл. Советская, Автовокзал, Горького-Виленский

18.08.2006 Канец Залатой Горкі

10.08.2006 Дом-помнік зносяць, людзі ў халупах застаюцца

19.07.2006 Горадню выратуе сквапнасць

13.07.2006 Жители Гродно подали жалобы в горисполком и Администрацию президента

06.07.2006 Гродно: бульдозеры против истории

05.07.2006 Дом под снос. Вечерний Гродно, 5 июля 2006 года, №27

17.06.2006 Пачалі бурыць дамы...

13.06.2006 Сказ аб Лысай гары – канкрэтныя прапановы па рэканструкцыі вул. Горкага

26.05.2006 Апакаліпсіс працягваецца – зносяць цэлы гістарычны квартал ў “Новым Свеце”

15.11.2005 Другая Няміга або аб зносе дамоў на вуліцы Горкага

01.12.2005 Эпітафія дому або пра гарадзенскі канструктывізм


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
чатыры восем чатыры пяць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Юрка з-пад Гародні

15-10-2006, 22:41

Наша сітуацыя унікальная. Ва ўсіх краінах выкарыстоўваецца рэсурс культурнай спадчыны ў мэтах прапагавання сваёй культуры і развіцця турыстычнай інфраструктуры. На Беларусі адбываецца ўсё наадварот.
Мяркую, што Антоненка і Саўчанка добра разумеюць what is what? І добра ведаюць, якое значэнне мае гісторыя Гародні і яго спадчына. Толькі справа ў тым, што для іх сялянскага розуму Ў ДАДЗЕНЫ МОМАНТ з яўляецца набіць кішэнь "плітачнымі" грашыма. І яшчэ спадабацца калгаснаму, набліжанаму да іх менталітэту, электарату. Яны ведаюць рэальную сітуацыю, таму і ненавідзяць гэты горад, ягоны супраціў, гісторыкаў, краязнаўцаў ды ўсіх тых, хто можа пражыць без іх "таннай інфармацыйнай поліўкі". Ведаюць, што іх плітка доўга не працягне. Што на прыкладзе Савецкай пл. выразна відаць падтрымка метала-чарапічнага лобі. Ведаюць, што звычайная чарапіца будзе ляжаць даўжэй. Шмат аб чым можна разважаць. Аб цынізме, прымітыўным аргументаванні сваіх дзеянняў, адсутнасці ўнутранай культуры.
Напэўна, наш горад заслугоўвае на тое, каб менавіта ўлады горада фінансавалі даследаванні па горадабудаўнічай гісторыі Гародні, але... Ані капейкі з бюджэту навукоўцы на гэта не атрымалі і не атрымаюць. Таму гісторыкам прыйдзецца самім гэтым займацца, без дапамогі магілёўскіх псеўда-рупліўцаў.
І яшчэ. Згодны, паралельна з матэрыяламі па гісторыі архітэктыры горада трэба збіраць матэрыялы пра "герояў", якія знішчаюць НАШУ спадчыну. Менавіта нашу, не іх, для ІХ яна чужая. Таму трэба збіраць і публікаваць матэрыяла пра "заслугі" Саўчанкі, Антоненкі, Дэшко і гэдэ.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


***


Плача Гародня ў Каложавым звоне…
Вуліцы гінуць у жалі цвікоў.
Крык пад асфальтам і жудыя стоны….
Гіне сумленне ў плыні вякоў…

Здзек не прабачыць яўрэйскае неба,
Знявагу магілы астаўленых цел.
Гродзенцам Лейба астанкаў не трэба.
З’едзена ў сэрцах павага людзей…

Помнік – запомняць, зняважаць, 
                                                 зруйнуюць…
Спадчына – дробязь у людскіх кашальках.
Грошы няшчасныя душы гвалтуюць.
Згублены вечны прадБогавы страх.

“Страчана! Страчана……” – паўсюды 
                                                         я чую.
Самі знішчаюць багацце сваё!
Дзецям пакінуць каморы халуяў,
Гісторыі – след, змыты горкай слязой…

Ляудацкая Катажина

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)

Слаўнае імя

Ламашэвіч Надзея, Ламашэвічанка (? – ?)
актрыса Гродзенскай беларускай трупы, сябра Гродзенскай гарадской управы ТБШ, кіраўнік беларускай кнігарні, прадстаўнік БСРПК “Змаганне” у Гродне, адна з аўтараў аднаднеўкі “Пралом”

Чытайце ў Бібліятэцы

Гісторыя Горадні ў пытаннях і адказах
1 чэрвеня 2009 года
Студэнт Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта выдаў зборнік пытанняў і адказаў па гісторыі Горадні. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына