Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Алесь Марачкін: Мы пойдзем шляхам Драздовіча і Орды
Наша ніва, 24 траўня 2007 года

Да грамадзянскай кампаніі «Выратуем Горадню» далучаюцца беларускія і замежныя мастакі. У нядзелю 10 чэрвеня ў Горадні адбудзецца адкрыты мастацкі плэнэр-акцыя «Мастакі супраць разбурэння Гародні». Згоду ўзяць удзел у плэнэры ўжо выказалі больш за 20 айчынных мастакоў, сярод якіх Алесь Пушкін, Аляксей Марачкін, Міхал Анемпадыстаў. Мастакі пакінуць на палотнах выявы Старога гораду, гістарычныя будынкі, якія гарадзенскія ўлады вызначылі пад знос.

Менскі мастак Міхал Анемпадыстаў, камэнтуючы НН свой удзел у плэнэры, зазначыў, што даўно ўжо зьбіраўся ў Горадню. «Хочацца калі не зафіксаваць у выглядзе малюнку стары горад, то хоць пабачыць на свае вочы, што яшчэ засталося, пакуль не зруйнавалі».

Алесь Пушкін, мастак зь вёскі Бобр, плянуе ня толькі маляваць, але й зладзіць пэрфоманс. «Маляваць я буду ўдзень, а калі сьцямнее, зладжу невялікі пэрфоманс. Называцца ён будзе «Захаваньне». Сцэнар наступны: мастак у сярэднявечным строі побач са сьцяною, на якую падаецца сьвятло, робіць шаманскія рухі. Затым захоўвае ў зямлі камень, або аскепак, ці капсулу. Хутчэй за ўсё прывязу з Бабра аскепак гербу. Гэта будзе сымбалізаваць захаваньне для будучых пакаленьняў энэргетыкі Старой Горадні. У ідэале ўсё адбудзецца пад сьпевы Віктара Шалкевіча». Наша сіла, рэзюмуе сп. Пушкін, у тым, што творчыя людзі аб’ядналіся дзеля такой вартай справы.

Менскі мастак Аляксей Марачкін лічыць, што такім чынам мастакі падтрымаюць у першую чаргу моладзь, што бароніць старасьвеччыну Горадні. «Свой пратэст выкажам мастацкімі сродкамі», — зазначае сп. Марачкін. На яго думку, фармат клясычнага мастацкага плэнэру не зусім адпавядае заплянаванай акцыі ў Горадні: «Мы будзем працаваць адзін дзень, а не 3-4, але гэта ж будзе й незвычайны плэнэр». Мастак прыгадвае гісторыю, што здарылася зь ім у Гурзуфе ў 70-я гады. Ён маляваў старыя вулкі, што вельмі захапілі яго сваёй непаўторнасьцю. Мінак зрабіў яму заўвагу, маўляў, што вы гэтую старызну малюеце, даўно ўжо яе трэба было зруйнаваць. На пытаньне, чаму ж дагэтуль не зруйнавалі, месьціч адказаў: «У 20-я гады тут вядомыя расейскія мастакі малявалі, то пасьля гэтыя краявіды сталі гісторыяй і іх не даюць чапаць». Аляксей Марачкін упэўнены, што калі б не Напалеон Орда ды Язэп Драздовіч, сучасныя беларусы шмат бы чаго не пабачылі зь гістарычных помнікаў. «Калі б нашыя ўлады так шанавалі мастакоў, прыслухоўваліся да меркаваньня інтэлігенцыі, усё было б інакш» — мяркуе мастак.

Наша Ніва
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=9056

Чытайце таксама:

23.05.2007 У Гродна адбудзецца пленэр-акцыя “Мастакі супраць разбурэння Гародні”


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
шэсць два пяць нуль - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

gogen

25-05-2007, 10:03

а власти и так уважают художников, правда только тех, кто усиленно лижет им задницу. чем и знаменит гродненский СХ

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Вандроўка па Гародні
з Уладзімірам Караткевічам
вясной 1965


– Ці памятаеш,
як нас запрасіла гісторыя
і мы сустрэліся ранкам
каля замка Баторыя?

На нас не зірнулі сфінксы
Аўгуста Трэцяга з брамы.
Падышлі да руін,
прыселі 
на скляпенняў строгія рамы.

Як быццам здалёк аднекуль,
з глыбінь таемных вякоў,
забіты ў семнаццатым веку,
апошні рыкае тур.

Глядзелі на левы бераг,
адтуль напор крыжакоў
спіхнуў плечуком каменным
у Нёман магутны мур.

У фарным касцёле апосталы
пяты век выступаюць на сходзе.
Каторы з раскрытай кнігай,
да цябе падобны, Валодзя.

…Тут Браніслаў Тарашкевіч
наіўныя добрыя вочы
сляпіў у турэмнай цалі,
запісваў нам правілы
беларускай граматыкі,
каб памылкі паправілі,
што натварылі, наспех
натуючы апаўночы справы…

Ігнат Дварчанін,
другі беларускі пасол,
за езуіцкім мурам
прадаўжаў сваю сцежку вязня.
І Піліп Сямёнавіч Пестрак
па-блазенску з трыбуны лясне:
– У Гародню ездзіць люблю,
у турме тут карміў прусоў.

Ад вуліцы Каліноўскага –
чыстага бору струна.
Снуецца з Нёмана горад,
як ніткі з верацяна.

Данута Бічэль-Загнетава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Банк на вул. Карбышава
Канструктывізм 1930-х гг.

Слаўнае імя

Буйло Станіслава Антонаўна, Буйлянка (? – к. лютага 1922)
настаўніца, жонка дырэктара Гродзенскай беларускай гімназіі, загадчыца Гродзенскага беларускага дзіцячага прытулку

Чытайце ў Бібліятэцы

Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі. Рынак.
Аб’ект, які патрабуе першачарговасьці пры рэновацыі гістарычнага цэнтру – Рынак. Ніжэй падаецца да ўвагі распрацаваныя гарадзенскімі архітэктарамі і міласьціва прадстаўленыя Аленай Пархутай пляны рэконструкцыі гісторычнага разьвіцьця і пэрспэктываў рэновацыі гарадзенскага Рынку. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць