Гарадзенскі суд папярэдзіў пікетоўцаў Наша ніва, 24 траўня 2007 года
Каля дзясятка маладзёнаў пратэставалі супраць разбурэньня паравога млыну. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пікетоўцаў з прымяненьнем грубай сілы.
Інцыдэнт адбыўся пасьля таго, як пратэстоўцы сёньня ўварваліся ва ўнутраны двор, што атачае паравы млын. Яны паспрабавалі перашкодзіць разбурэньню будынка, але апынуліся ў пастцы — браму зачынілі і выклікалі міліцыянтаў.
Супрацоўнікі міліцыі прыбылі ў суправаджэньні Сяргея Вечара, вядомага ў Горадні міліцыянта, які кіруе прэвэнтыўнымі затрыманьнямі гарадзенскіх актывістаў. Былі таксама асобы ў цывільным ды апэратар.
Міліцыянты выслухалі патрабаваньні моладзі наладзіць аб’ектыўнае і адкрытае асьвятленьне пытаньняў рэканструкцыі гораду і лёсу паравога млыну ў прыватнасьці. Таксама пікетоўцы патрабавалі сустрэчы са старшынём гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандрам Антоненкам. Маладыя людзі трымалі расьцяжку «Не губите Гродно». Пасьля гэтага ўдзельнікаў пікету досыць жорстка затрымалі і адвезьлі ў Ленінскі РУУС. Фотакарэспандэнту «НН» Юліі Дарашкевіч пры гэтым перашкаджалі фатаграфаваць. Міліцыянты не прадстаўляліся, матывуючы гэта тым, што і так усе знаёмыя.
У РУУС адвезьлі 13 чалавек. Першым на допыт выклікалі Максіма Губарэвіча, актывіста Партыі БНФ. Міліцыянты сказалі, што ён «пойдзе на 15 сутак». Астатнім раздалі аркушы з пералікам правоў і абавязкаў асобаў, якія падвяргаюцца адміністратыўнаму пакараньню. Праз гадзіну восем чалавек павезьлі ў суд, астатніх адпусьцілі.
Пяцёх чалавек адпусьцілі без суду: непаўнагадовых, а таксама гісторыка Янку Лялевіча. Апошняга вызвалілі пасьля таго, як прагледзелі відэазапіс, зроблены падчас акцыі міліцэйскім апэратарам. Сем чалавек атрымалі папярэджаньне. Максім Губарэвіч аштрафаваны на 10 базавых велічыняў (310 тыс.бел.руб.).
Моладзь зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Судовае паседжаньне праводзіў судзьдзя Мацяюк. Калі разглядалася справа журналіста Алеся Залеўскага, міліцыянт-сьведка пачаў настойваць на больш жорсткім пакараньні для яго, бо той нібыта быў найбольш актыўным арганізатарам апошніх акцыяў. На што судзьдзя адказаў, што будзе кіравацца запісам ў пратаколе, а менавіта «удзел у несанкцыянаваным пікеце».
Прэс-сакратар аргкамітэту руху «За Свабоду» Павал Мажэйка мяркуе, што сваімі дзеяньнямі ўлады перасьледуюць некалькі мэтаў: аднаўленьне маштабных руйнаваньняў «аварыйных» камяніцаў, нэўтралізацыю найбольш актыўных абаронцаў Горадні. «Амаль адначасова з млыном аднавілася «рэканструкцыя» флігелю — ад яго засталіся толькі сьцены. Магчыма, гэта робіцца, каб расьцярушыць сілы абаронцаў, справакаваць іх і нэўтралізаваць», — мяркуе сп. Мажэйка.
Алесь Залеўскі паведаміў, што меў гутарку з інжынэрам, адказным за руйнаваньне млыну. Той паведаміў, што адказвае толькі за знос будынку і ня ведае пра далейшы лёс млына.
Сямён Печанко, здымкі Юліі Дарашкевіч
Наша ніва
Апошнія каментарыі:
|
|
Молодцы ребята!!!Только правда жалко, что так мало выстояли.Наблюдая за этим никак не могу понять:почему большинство соглашается с режимом? Жалко мельницу.Бабушка жывёт за мельницей-на Павловского.Раньше и я там жил.Всегда смотрел на мельницу=голуби летали,тихо подвывал тролейбус вечерами,а теперь будет всё в плитке. Живя на Вишневце не могу смотреть,как портят территория,строя жилстроевские железобетонные десятиэтажки.Да к тому же зелень уничтожают.Они своими бетонками портят всю структуру города.Да,должно новое быть в гармонии со старым,но теперь-это издевательство,а не гармония.Широкие,минские проспеты(ладно 1 или2,так нет-весь город),плитка,бетон,просторные площади,десятиэтажные дома во всём абсолютно городе-это уже не Гродно,это Минск.Власть хочет показать свою дистрофическую силу-вот и строит из железобетона всё огромное и просторное. |
|
|
Вясновым цёплым дзяньком, на вулўцы Васўлька,3, Стаялі юнакі і дзяўчаты, яны баранілі векавыя муры! "Чаго яны тут усе робяць?",- чыталася ў вочах праходжых, А яны чулі словы нядобрыяб, ад працуючых там рабочых. Стаялі яны з разцяжкамі ля паравога млына, у двары. І неслі вахту важную, нібыта на мяжы ваяры!!! А ў гэтыя самыя хвілі працы свае не спынілі І па цаглінцы разбіралі ўсё тое: што яны баранілі, Тыя "цёмныя" людзі, для якіх няма нічога святога! А каля таго месца ішла асфальтаваная дарога. І тут: зачынілі вароты і яны аказаліся ў пастцы! А па дарозе ў "бобіку" "несліся" "гэбіст" і два міліцыянта ў фурашцы. Далей: пачалі затрыманне, на камеру ўсё здымалі, Тое, як яны абаронцаў гісторыі па машынам "пакавалі". І нават за кратамі седзячы, героі ідэі свае не здавалі, Іперад ад'ездам у міліцыю пальцы літарай "V" трымалі!!! Потым, ўсё як заўсёды... вуліца Тэльмана, "МІЛІЦЫЯ", "Вы эти наверное отмороженые, БНФ, опозиция?". "Что у вас тут был за митинг, что была за демонстрация?" "Шыюць" ім артыкул: "НЕЗАРЭГІСТРАВАНАЯ МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ"! Потым быў суд, папярэджанні, штраф! Дзякуй Богу ўсё абышлося!!! А тых, што ГАРОДНЮ ЗНІШЧАЮЦЬ на жаль СПЫНІЦЬ не ўдалося!!!!! |
|
|
Шкадк,што ўдалося прастаяць так мала. |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 3)
|
|