МГА Гісторыка

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка

 

Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Гродзенскія ўлады парушаюць генеральны план рэканструкцыі горада
Еўрапейскае радыё для Беларусі, 28 траўня 2007 года

Пра гэта Еўрапейскаму радыё распавёў былы галоўны архітэктар Гродзенскай вобласці Уладзімір Ісачанка.

Пасля таго, як з’явілася інфармацыя пра разбурэнне некаторых будынкаў у старой частцы Гродна, Еўрарадыё вырашыла знайсці распрацоўшчыкаў генплана горада і высветліць, што ўсё ж такі адбываецца з гісторыка-архітэктурнымі каштоўнасцямі.

Як высветлілася, генплан ствараўся ў 2003 годзе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце горадабудаўніцтва пры ўдзеле архітэктараў, гісторыкаў і чыноўнікаў міністэрства культуры. Тады было знойдзена рашэнне, як развіваць горад, не руйнуючы старыя будынкі. Галоўны архітэктар БелНДІ горадабудаўніцтва, былы галоўны архітэктар Гродзенскай вобласці Уладзімір Ісачанка шакіраваны падзеямі ў старым горадзе.

“Усё пайшло наперакасяк. Замест таго, каб ачысціць ад праезду непатрэбнага для цэнтра горада транспарта, яго яшчэ больш узмацнілі. Прычым акурат насуперак таму, што было зацверджана прэзідэнтам у генеральным плане. Там неабходна было прыбраць транспартныя лініі і пусціць іх у абыход”.

Намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гродзенскага гарвыканкама Уладзімір Халопаў свярджае, што генплан не парушаўся.

“Усё, што робіцца ў горадзе, узгадняецца. Як ён парушаны, я не разумею. У вас выдзернутыя звесткі”

Аднак спадар Ісачанка кажа, што з распрацоўшчыкамі генплана ніякія змены не ўзгадняліся.

“З намі гэта не было ўзгоднена. Тое, што наш інстытут распрацаваў, узгадніў ва ўстаноўленым парадку, зацвердзіў, яны змянілі ў абыход нас. Відавочна, што вінаватыя ва ўсім мясцовыя архітэктары. Я думаю, што нехта прапанаваў свае рашэнні, зусім з няправільным падыходам да гэтай справы. Відаць, кіраўніцтва прыняло гэтыя прапановы, зусім няўдалыя”.

Дарэчы, “абаронцы Гародні”, на думку Уладзіміра Ісачанкі, абараняюць не тое, што трэба. Напрыклад, нашумелы млын, пабудаваны ў 30-я гады ХХ-га стагоддзя, не ўяўляе сабой ніякай каштоўнасці. Да таго ж стаіць на балоцістай глебе і ў любы момант можа абваліцца. Куды большы клопат выклікае будаўніцтва магутнай магістралі праз цэнтр горада.

Першай ахвярай ужо стала старая галоўная плошча, дзе вырубілі два гістарычныя скверы. А паколькі змены ў генплане трымаюцца ў сакрэце, то невядома, што будзе наступным.

Па словах начальніка Упраўлення тэрытарыяльнага развіцця, горадабудаўніцтва і архітэктуры Міністэрства архітэктуры Валянціны Назарук, ніякага зносу няма і не будзе. Адбываецца рэгенерацыя.

“Ідзе аднаўленне гісторыка-культурных помнікаў, прывядзенне іх у належны стан, але з тым, каб не парушыць функцыянальнасць горада. Нам жа жыць трэба і нашым дзецям далей жыць трэба. Я асабіста выязджала ў Гродна, таму ніякіх праблем там не бачу”.

З ёй не згаджаецца галоўны архітэктар спадар Ісачанка.

“Гістарычную частку горада трэба захоўваць, а не аднаўляць! Рабіць шырокія вуліцы па чатыры паласы руху не варта. Іх трэба рабіць вакол. Яны ж прабіваюцца міма старых замкаў, манастыроў, сінагог, міма ўнікальнай Гараднічанкі”

У цэнтры Гродна больш за 350 будынкаў прызнаныя гісторыка-архітэктурнымі помнікамі. Іх не зруйнавала вайна, іх уратавалі ад савецкай улады. Аднак, відаць, ад памкненняў урбанізацыі гісторыі не ўратавацца.


ДАДАТАК

Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей

Ліст 1

Ліст 2

Ліст 3

Ліст 4

Ліст 5

Ліст 6

Ліст 7

Ліст 8

Генплан 1

Генплан 2

Гродна, які мог бы быць 1

Гродна, які мог бы быць 2


Дадаць каментарый
Імя*:
E-mail:
Каментарый*:
чатыры чатыры нуль шэсць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)*


* - палі, абавязковыя да запаўнення

Апошнія каментарыі:

Змитрок

02-07-2007, 11:54

Я часткова не згаджаюся з гэтыми разбурыннями, але и з вами на 100% я згадзицца не магу. Я згодзен что каштоунасци нельга страчваць, але зачыниць цэнтр горада для аутатранспарту таксама идэя нейкая несуразная. Я личу трэба знаходзиць нейкия трэцци рашэнни не раунуючы горад и даць ход урбанизацыи ад якой не уцячы.А навошта тут прыведзены план праекту 70х я увогуле не разумеу. (Сейчас другие времена)

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 1)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў

Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Гародня


Сьвятлом сваіх вокнаў ня грэюць
дамоў непрыгожыя скрынкі.
Заснула пад сьнегам Гародня,
хай сьніцца ёй травеньскі дождж.
Стаяць, як капліцы старыя,
маркотныя будкі прыпынкаў.
Тралейбус, пусты і халодны,
ляціць у бязьлюдную ноч.

У цемры, сьляпой і марознай,
пішчаць правады, нібы ведзьмы,
ляжаць у маўчаньні пакорным
дарог ледзяныя крыжы.
Такімі хвілінамі можна
любіць і ў той час ненавідзець,
нібыта жанчыну, свой горад,
знаёмы і разам чужы.

Анатоль Брусэвіч

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Вул. Віленская

Слаўнае імя

Крэчэўскі Пётр Антонавіч (7.08.1879 – 8.03.1928)
старшыня Цэнтральнай беларускай гандлёвай палаты, адзін з лідэраў БПС-Ф

Чытайце ў Бібліятэцы

Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі. Рынак.
Аб’ект, які патрабуе першачарговасьці пры рэновацыі гістарычнага цэнтру – Рынак. Ніжэй падаецца да ўвагі распрацаваныя гарадзенскімі архітэктарамі і міласьціва прадстаўленыя Аленай Пархутай пляны рэконструкцыі гісторычнага разьвіцьця і пэрспэктываў рэновацыі гарадзенскага Рынку. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць