Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Улады падклалі "сьвіньню" гарадзенцам
http://www.bulletinonline.org, 17 студзеня 2008 года

На Старым мосьце, які злучае дзьве часткі абласнога цэнтру, спынены рух транспарту. Па адных зьвестках, рэканструкцыя працягнецца да ліпеня, па іншых – да верасьня.

У сувязі з гэтым зьменены тры маршруты тралейбусаў, дванаццаць аўтобусных і шаснаццаць экспрэсных, яны накіраваны на два іншыя масты, якія існуюць у горадзе. Уся транспартная схема цалкам парушана, даўжыня некаторых маршрутаў павялічана прынамсі ў паўтары разы. Гэтую меру ўлады адклалі да другой паловы студзеня, хаця закрыцьцё плянавалася ў "год сьвіньні", які толькі закончыўся.

У цэнтры зьніклі заторы, няма больш пастаяннага натоўпу на прыпынку аўтобусаў і тралейбусаў на Савецкай плошчы, стала менш пакупнікоў у навакольных крамах. Затое ў першы вечар мы назіралі, які сотні і тысячы гарадзенцаў пешшу накіроўваліся ў дол, на Нёман, дзе над самай вадой пастаўлены пантонны мост для пешаходаў. Далей яны мусілі ўзьнімацца наверх па пагорках, каб трапіць на прыпынкі грамадзкага транспарту ў зарэчнай частцы.

Хто ведае Горадню, арыентуецца: людзям даводзіцца пешшу прайсьці лішнія паўтара-два кілямэтры, каб трапіць на працу, а ў канцы дня зноўку прайсьці гэты шлях у адваротным кірунку. Адзін з гараджанаў нам прызнаўся, што цяпер трэба выходзіць з дому мінімум на паўгадзіны раней, каб не спазьніцца. Добра, на цяперашні час няма сьнегу, а калі ён выпадзе, ды прымарозіць, хадзіць празь Нёман стане яшчэ больш турботна.

Гараджане моўчкі падпарадкаваліся, хаця пры нагодзе лаюць улады. Чаму? Таму што зрабілася яшчэ відавочней: тыя ня здольныя па-сапраўднаму зыходзіць зь інтарэсаў людзей, адпаведна вызначаць прыярытэты ў будаўніцтве і рэканструкцыі.

Можна было спакойна пабудаваць новы мост цераз раку – за некалькі соцень мэтраў ад старога, як заплянавана Генэральным плянам разьвіцьця. Улады наракалі, што пабудаваць новы каштуе даражэй, чым перабудаваць стары. Маўляў, эканомія. Але часта можна пачуць абураныя галасы: колькі грошай пайшло на рэканструкцыю Савецкай плошчы, а вуліцу Савецкую пачалі сьледам таксама выкладаць сапраўдным гранітам! Новы мост быў больш патрэбным, з брукам можна было пачакаць.

Трэба сказаць, улады абстрактна разглядалі патрэбы саміх гарадзенцаў. Яны нават не зважалі на тое, што людзі ў цэнтры гораду ня змогуць трапіць на другі бок Нёману. Толькі пасьля крытыкі было загадана ваенным паставіць пешаходны пантонны мост. Грошы на гэта не далі, часовы мост цалкам на балянсе вайскоўцаў.

Сёньня плыня транспарту накіраваная з цэнтру на ўскраіны – на масты ў Румлёве і ў Пышках (гэта назвы ўрочышчаў). Падлічана: кожнай машыне ў сярэднім давядзецца зараз праехаць лішнія пяць кілямэтраў. Такім чынам, агульны перарасход паліва за дзень будзе роўны прыблізна 15 тонам. За год гэта 5500 тонаў або чыгуначны эшалён з цыстэрнамі паліва. Калі справяцца за паўгады, значыцца зэканомяць паліва. Дарэчы, адмыслоўцы лічаць – усё гэта пагоршыць экалягічную сытуацыю ў Горадні.

Алесь Кавалёў
http://www.bulletinonline.org

Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
восем восем шэсць тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа

Дануце Бічэль

Каложа, туга мая светлая!.. Ў чорны Нёман па чорным шкле Сіняй кропляй спадае ракета, Быццам зорка ў ціхі Бетлем. Ў вокны цёмныя заглядае, Ззяннем бледным шукае кутка, Дзе хваіна ў грубцы страляе, Дзе ў жанчыны дзіцё на руках. Глянь, абраная. Гэта не ў Нёман, Не ў цямноцце, не ў сон, не ў драмy - Ў веліч падае зорка бяздомная, Ў снег і ў сэрца сыну твайму. І ў няпэўным хвілінным блакіце, Ўся адзіная, ўся са святла, З небам, з Нёманам, з зямлёю злітая, З сэрцам нашым - Каложа ўзрасла. Трохі ў зелень, як пер'е качынае, Трохі ў бэз і трохі ў гранат, Уся - крышталь невыказна сіні, Ўся - як край наш, як сон, як вясна. Ўскінь далоні тонкія ўгору, Сыну неба акрэслі шлях, Каб навекі адбіліся зоры У тваіх і дзіцячых вачах, Каб ніколі перуны чужынныя Не асмеліліся скасіць Ні цябе, ні Каложы, дзяўчыны З ніў і пушчаў Беларусі. І калі ўзнясе вас над светамі - Прыгадайце ў вечным святле, Як самотная зорка - ракета Ціха падала ў цёмны Бетлем. Уладзімір Караткевіч

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Бардзюры "Magistrat m. Grodna"

Слаўнае імя

Бергман (Кучкоўская) Аляксандра Рыгораўна (1.05.1906 – 2006)
актывістка камуністычнага руху Заходняй Беларусі, даследчыца рэвалюцыйна-вызваленчы рух Заходняй Беларусі ў 1920-30-х гадах

Чытайце ў Бібліятэцы

Першы кінатэатр у свеце быў пабудаваны ў Гродна
8 верасня 2009 года
Загаловак сенсацыйны, але за ім стаіць чарговае ідыёцтва і халатнасць гродзенскіх чыноўнікаў, адказных за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. «Ахоўныя» шыльды на помніках архітэктуры бязбожна падманваюць гарадзенцаў і гасцей горада, прымушаюць чырванець экскурсаводаў і яскрава дэманструюць, што чыноўнікам справы нашай гісторыі проста «да фені». Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына