|
Аніська Дамінік Янавіч 12.01.1888 – 28.11.1971
беларускі рэлігійны публіцыст, дзеяч заходнебеларускага культурнага і грамадска-палітычнага жыцця
Нарадзіўся 12 студзеня 1888 г. ў в. Слойнікі Сакольскага павета ў сялянскай сям’і. У 1906 годзе скончыў сярэднюю школу ў Саколцы. Здаў экзамен на вольназапіснога пры Сувораўскім кадэцкім корпусе ў Варшаве. Быў мабілізаваны пад час Першай сусветнай вайны. У 1921 годзе – на афіцэрскіх курсах у Быдгашчскай школе падхаружых. Пасля 1923 года пайшоў у запас. З 1914 года карэспандэнт і супрацоўнік беларускіх каталіцкіх выданняў: «Беларус», «Хрысціянская думка», «Крыніца». Прымаў удзел у заходнебеларускім культурным і грамадска-палітычным жыцці, адзін з відных беларускіх рэлігійных публіцыстаў 1-й паловы ХХ стагоддзя. На пачатак Другой сусветнай вайны служыў у польскай арміі. Трапіў у савецкі палон. З 1942 года – у польскай арміі генерала У. Андэрса. Пасля вайны – у эміграцыі, жыў у Велікабрытаніі. Жыццё скончылася ў Лондане 28 снежня 1971 г.
«Аднаго разу, як быў я ў Горадні – пісаў аб сваім дзяцінстве ў аўтабіяграфіі Д. Аніська, – праходзячы па Саборнай вуліцы, спасцярог у вакне польскай кнігарні «Беларускую дудку». Зразумела, што адразу яе купіў. І гэта была першая кніжка – беларуская! Прамова да гэтай кніжкі вельмі мяне парушыла і ўмацавала ў перакананні, што я беларус». Акрамя гэтага, Д. Аніська ў 1907-1909 гадах служыў у Гродне ў 102 пяхотным Вяцкім палку.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
* * *
|
Ізноў я тут. Цябе вітаю,
Мой родны Горадзень стары.
Ізноў па вуліцах лятаю
Да самай позняе пары.
З цябе нацешыцца няможна
Пасля разлукі ў тры гады!
Як міла плітачка тут кожна,
Дамы, бульварчыкі, сады.
Хрыбты мастоў пераламаных,
Ахвяры скончанай вайны.
Шкада мне вас, параскіданых,
Ўдалыя Нёмана сыны!
І ты – Нямога Пасяджэння
Магутны замак – як жывеш!
Праб’е часіна адраджэння –
Ізноў ты, мілы, загудзеш!
Макар Краўцоў
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Банк на вул. Карбышава Канструктывізм 1930-х гг.
|
|
|
|
Слаўнае імя
Варонка Язэп Якаўлевіч, літ. псеўданім В. Палянскі (4.(17).04.1891 – 4.06.1952) актыўны грамадска-палітычны дзеяч, адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР, адзін з заснавальнікаў у Гродне таварыства «Бацькаўшчына» |
Чытайце ў Бібліятэцы
Мартыненко И.Э. Проблемы сохранения исторической застройки в условиях глобализации
12 жніўня 2007 года
Паводле выкладчыка ГрДзУ юрыста Ігара Мартыненкі адказныя за знос флігеля палаца віцэ-адмінстратара павінны трапіць у турму
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|