|
Бакач Пятро 1.04.1907 – ?
удзельнік беларускага вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Нарадзіўся 1 красавіка 1907 г. ў в. Казейкі Ізабэлінскай воласці Ваўкавыскага павету. У 1928 годзе скончыў Віленскую Беларускую гімназію. Вучыўся ў Віленскім унівэрсітэце. Удзельнічаў у беларускім вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі. Арыштаваны польскай дэфэнзівай у 1931 годзе. У 1932 годзе асуджаны на 4 гады астрогу з пазбаўленнем правоў польскага грамадзянства на 5 год. Вызвалены 10 мая 1935 года. У канцы 1935 года пераехаў на сталае жыхарства ў Прагу. Уваходзіў у Беларускую Раду ў Празе. З лютага 1938 года, пасля смерці Тамаша Грыба, узначаліў Беларускі загранічны архіў. У гады Другой Сусветнай вайны ўваходзіў у Пражскі Беларускі нацыянальны камітэт. Далейшы лёс невядомы.
У 1931-1935 гадах адбываў пакаранне ў Гродзенскай турме.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
На Каложы ў Горадні
|
У час прадаўны
Княгіні апраметнай –
Багіні Марвы
Быў тут святарны гай.
На клажах з смольных дрэў
У санях ці чаўне
Наш прашчур тут гарэў.
Згодам,
Падзеяў звыклым ходам,
Ў багамільства ўпаўшы сець,
Якісь мясцовы валадар
Збяёдзіў храм,
У сцены побач з цэннай
Грэцкай плінтай
Паклаў старых багоў алтар
І прадзедаў сваіх прысок.
Панура зецыяць да цяпер
З амшэлых сцен пустыя жальнікі.
Калі ж святар у алтары запяе,
У жальніках і вые і гудзе…
Што знача гэты разгамон?
Ці то – паган пакайны стогн,
Ці мо палайка замагільная,
Пакрыўдна-абурлівая?..
Вацлаў Ластоўскі
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Барысаглебская (Каложская) царква к. ХІ ст.
|
|
|
|
Слаўнае імя
Амельянчык Мікалай Мацвеевіч (1899 – ?) грамадскі дзеяч, самадзейны акцёр, арганіст у лютэранскай кірсе |
Чытайце ў Бібліятэцы
Андрэй Чарнякевіч. Старонкі гісторыі Беларускай Гародні
Гэта гісторыя беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў нашым горадзе і яго ваколіцах у пачатку ХХ стагоддзя. Гэта далёка не поўная гісторыя змагання нашых слаўных продкаў гарадзенцаў за сваю незалежнасць у суверэннай Беларусі, гэта толькі нататкі, бы так мовіць першыя накіды такой гісторыі, але і гэта ўжо значная і вялікая работа. Дарэчы сказаць, вельмі шмат апавядае шаноўны аўтар і аб гісторыі многіх будынкаў, дзе адбываліся розныя лёсавызначальныя падзеі беларускай гісторыі і якія да сённяшняга дня ўпрыгожваюць наш горад.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|