Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Бергман (Кучкоўская) Аляксандра Рыгораўна
1.05.1906 – 2006

актывістка камуністычнага руху Заходняй Беларусі, даследчыца рэвалюцыйна-вызваленчы рух Заходняй Беларусі ў 1920-30-х гадах

Нарадзілася 1 мая 1906 г. ў Гродна ў сям’і мяшчан. Вучылася ў Гродзенскай прыватнай гімназіі Вальдмана, дзе далучылася да камуністычнага руху. У 1923 годзе пачала працу ў кравецкай майстэрні. У 1924 годзе абрана ў Гродзенскі акружны камітэт камуністычнага саюзу моладзі. За тое, што не здолела справіцца з раскольніцкімі плынямі “Сэцэсіі” у мясцовай камсамольскай араганізацыі, была знята з пасады сакратара загадам ЦК КСМ Заходняй Беларусі. У 1925 годзе, як інструктар камсамола Заходняй Беларусі, выязджае з Гродна ў Вільню, затым у Брэст, Баранавічы.

У 1927 годзе вучылася ў партшколе КПЗБ у Мінску. У 1928 годзе – удзельніца І-га з’езду КПЗБ. У 1929-1931 гадах у Маскве, працавала на электразаводзе і вучылася ў Міжнароднай “ленінскай” школе. З 1931 года – сябра краёвага Сакратарыяту КПЗБ. У 1932 годзе – удзельніца нарады КПЗБ у Берліне. Працавала ў партшколе КПЗБ у Мінску ў 1932-1933 гадах. У 1934-1935 гадах працавала рэдактарам шматтыражнай газеты на абуткавай фабрыцы ў Мінску, пазней – 2-гім сакратаром партарганізацыі на Гомельшчыне. У канцы 1935 года рэпрэсавана савецкімі ўладамі. Знаходзілася ў канцлагерах у Кіраве, Комі АССР, Кемераўскай вобласці. Вызвалена ў 1943 годзе. У 1945 годзе выехала ў Польшчу. У 1945-1948 гадах працавала на паліграфічным камбінаце ў Лодзі. У студзені 1948 года пераехала ў Варшаву. З сакавіка 1948 па канец 1949 года працавала рэферэнткай, а пазней кіраўніком аддзелу просьбаў, прашэнняў, памілаванняў і датэрміновых вызваленняў у выканаўчым бюро Спецыяльнай камісіі змагання са злоўжываннямі. У 1952 годзе завочна закончыла Партыйную школу пры ЦК ПАРП. У 1956-1957 гадах працавала ў рэдакцыі часопісу “Zycie partyi”. У 1958 годзе перайшла на пенсію і пачала самастойна займацца навукова-даследчыцкай дзейнасцю. Вывучала рэвалюцыйна-вызваленчы рух Заходняй Беларусі ў 1920-30-х гадах. Напісала звыш 40 артыкулаў і 2 фундаментальныя манаграфіі.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
восем сем сем нуль - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


***


Плача Гародня ў Каложавым звоне…
Вуліцы гінуць у жалі цвікоў.
Крык пад асфальтам і жудыя стоны….
Гіне сумленне ў плыні вякоў…

Здзек не прабачыць яўрэйскае неба,
Знявагу магілы астаўленых цел.
Гродзенцам Лейба астанкаў не трэба.
З’едзена ў сэрцах павага людзей…

Помнік – запомняць, зняважаць, 
                                                 зруйнуюць…
Спадчына – дробязь у людскіх кашальках.
Грошы няшчасныя душы гвалтуюць.
Згублены вечны прадБогавы страх.

“Страчана! Страчана……” – паўсюды 
                                                         я чую.
Самі знішчаюць багацце сваё!
Дзецям пакінуць каморы халуяў,
Гісторыі – след, змыты горкай слязой…

Ляудацкая Катажина

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 5

Слаўнае імя

Кізевіч Піліп (15.11.1893 – ?)
сябра Гродзенскай гарадской управы ТБШ і сябра Галоўнай управы ТБШ, на яго імя было аформлена валоданне беларускай кнігарняй у Гродне

Чытайце ў Бібліятэцы

Юры Гардзееў. Гарадзенскі Рынак у XVI-XVIII ст.ст. Праблемы соцыятапаграфічнага развіцця
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына