Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Бычкоўскі Адам
1889 – 18.11.1937

грамадскі дзеяч, першы старшыня Гродзенскага гуртку беларускай моладзі

Стрыечны брат Антона Бычкоўскага – аднаго з рэдактараў газеты «Biełarus». Нарадзіўся ў фальварку Талочкі Сакольскага павета ў 1889 г., вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. Сябра “Польскага самаадукацыйнага кола” (“Polskiego koła samokształcenia”) у Гродне. Першы старшыня Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. Выступіў з уступнай прамовай на першай вечарыне гуртку 19 лютага 1910 года. Разам з ксёнзам Ф. Грынкевічам і Л. Сівіцкай (Зоськай Верас) вясной таго ж года арганізаваў беларускую вечарыну ў маёнтку Крыштапарава. На лекцыі гуртка 10 сакавіка 1910 года дэкламаваў верш Я.Купалы «Ня рвіся к багатым». Рэжысёр спектакля «Модны шляхцюк», які паставілі гурткоўцы. Удзельнічаў у беларускай вечарыне ў в. Дубніца, дзе выступіў з «асведамляюча-агітацыйным» рэфератам. На вечарыне ў лютым 1911 года прачытаў рэферат на тэму «Адгалосак душы беларускага народу ў яго песнях, казках і легендах». У маі 1911 года сябры гуртка арганізавалі развітальную вечарыну ў гонар першага старшыні арганізацыі, які ад’язджаў на вучобу ў Пецярбург.

Сябра Пецярбургскага гуртку студэнтаў-беларусаў. Удзельнічаў у першай пастаноўцы купалаўскай «Паўлінкі». У міжваенныя гады працаваў суддзём у Саколцы, вёў адвакацкую практыку ў Варшаве. Быў юрыдычным кіраўніком Асветнага таварыства беларусаў у Варшаве. Аўтар сцэнічнага абразку «Сваты», які ставіўся шэрагам самадзейных драматычных гурткоў у Заходняй Беларусі. Памёр ад інфаркту ў сваім службовым бюро ў Варшаве 18 снежня 1937 г.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
чатыры тры восем нуль - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Старое Гродна


Думаю – Гродна!
Бачу дзедаў парог
І чую тупат
Сваіх дзіцячых ног.

Думаю – Гродна…
Адчуваю павеў маладосці.
Ці не паехаць мне
Ў гэтае старое Гродна
Ў госці?

Зоська Верас

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 5

Слаўнае імя

Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч (8 (20).01.1892 – 29.11.1938)
аўтар першай беларускай граматыкі, адзін з лідэраў БСГ, сябра БНК, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, адзін з заснавальнікаў ТБШ, перакладчык на беларускую мову паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш»

Чытайце ў Бібліятэцы

Кинематограф как часть повседневной городской жизни Гродно в начале ХХ в.
4 сакавіка 2010 года
В искусстве рубежа ХІХ и ХХ веков происходили знаковые и неоднозначные преобразования. Декаданс, ощущение неминуемого упадка, которые завладели умами общества, стимулировали творческий процесс. И, таким образом, появлялись новые виды искусства, среди них – кинематограф или синематограф. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына