|
Варонка Язэп Якаўлевіч, літ. псеўданім В. Палянскі 4.(17).04.1891 – 4.06.1952
актыўны грамадска-палітычны дзеяч, адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР, адзін з заснавальнікаў у Гродне таварыства «Бацькаўшчына»
Паходзіць з Сакольскага павету. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Пецярбургскага універсітэту, адкуль быў выключаны ў 1914 годзе за неўнясенне платы за навучанне. Супрацоўнічаў з пецярбургскімі газетамі. З чэрвеня 1917 уваходзіў у ЦК БСГ. Да снежня 1917 года ўзначальваў Петраградскі камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Прадстаўляў беларусаў у Дзяржаўным камітэце па справах народнай адукацыі ў Петраградзе. Старшыня Выканкаму І Усебеларускага з’езду. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР. З лістапада 1922 года старшыня таварыства «Беларуская грамада» у Коўне. У 1923 годзе выехаў у ЗША. Узначальваў Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю, уваходзіў у кіраўніцтва Беларуска-амерыканскай нацыянальнай Рады. Выдаваў у ЗША газету «Белорусская трибуна»; вёў беларускія і рускія праграмы на чыкагскім радыё.
Я. Варонка прыязджаў у Гродна 3 студзеня 1919 года ў якасці міністра беларускіх справаў пры літоўскім урадзе. З 10 па 15 студзеня і з 5 па 18 сакавіка ездзіў па службовых справах у Коўна, а з 13 па 16 лютага – у Беласток. Канчаткова пераехаў з Гродна ў Коўна 26 сакавіка 1919 года. 18 красавіка 1919 года па дарозе ў Варшаву быў праездам у Гродне разам з французкай місіяй на чале з палкоўнікам К. Рэбулем. Граматай ад 20 студзеня 1919 года пацвердзіў, што Гродзенскі, Сакольскі, Беластоцкі, Бельскі, Ваўкавыскі, Белавежскі, Слонімскі, Аўгустоўскі і Лідскі паветы з’яўляюцца часткай літоўскай дзяржавы. 21 студзеня 1919 года ўзначаліў створаны пры міністэрстве беларускіх справаў вайсковы сакратарыят. 18 лютага разам з прадстаўніком літоўскага ўраду А. Жылінскім зрабіў агляд 1-га Гродзенскага беларускага палку. 25 лютага 1919 года Я. Варонка звярнуўся ў Коўна з праектам рэарганізацыі кіраўніцтва палку. Рэдактар гродзенскай газеты «Беларускі народ». Выпусціў два нумары: 20 студзеня і 5 лютага 1919 года. Адзін з заснавальнікаў у Гродне таварыства «Бацькаўшчына». Ягоная палітыка ў Гродне на пасадзе міністра беларускіх справаў выклікала нездаволенасць з боку часткі беларускіх дзеячоў.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Вандроўка па Гародні
з Уладзімірам Караткевічам
вясной 1965
|
– Ці памятаеш,
як нас запрасіла гісторыя
і мы сустрэліся ранкам
каля замка Баторыя?
На нас не зірнулі сфінксы
Аўгуста Трэцяга з брамы.
Падышлі да руін,
прыселі
на скляпенняў строгія рамы.
Як быццам здалёк аднекуль,
з глыбінь таемных вякоў,
забіты ў семнаццатым веку,
апошні рыкае тур.
Глядзелі на левы бераг,
адтуль напор крыжакоў
спіхнуў плечуком каменным
у Нёман магутны мур.
У фарным касцёле апосталы
пяты век выступаюць на сходзе.
Каторы з раскрытай кнігай,
да цябе падобны, Валодзя.
…Тут Браніслаў Тарашкевіч
наіўныя добрыя вочы
сляпіў у турэмнай цалі,
запісваў нам правілы
беларускай граматыкі,
каб памылкі паправілі,
што натварылі, наспех
натуючы апаўночы справы…
Ігнат Дварчанін,
другі беларускі пасол,
за езуіцкім мурам
прадаўжаў сваю сцежку вязня.
І Піліп Сямёнавіч Пестрак
па-блазенску з трыбуны лясне:
– У Гародню ездзіць люблю,
у турме тут карміў прусоў.
Ад вуліцы Каліноўскага –
чыстага бору струна.
Снуецца з Нёмана горад,
як ніткі з верацяна.
Данута Бічэль-Загнетава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Мадэрн па Сацыялістычнай 44
|
|
|
|
Слаўнае імя
Ігнатоўскі Усевалад Макаравіч (1881 – 1931) нацыянальны гісторык і грамадскі дзеяч, адзін са стваральнікаў БССР, фактычны распрацоўшчык палітыкі беларусізацыі |
Чытайце ў Бібліятэцы
Гродзенскі гарвыканкам забараніў школьнікам удзельнічаць у канферэнцыі
30 красавіка 2008 года
Па загаду гарвыканкама з праграмы гарадской школьнай канферэнцыі выкінуты прозвішчы вучняў, якія прымалі ўдзел у абароне цэнтра Гродна
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|