Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Гадлеўскі Вінцэнт Янавіч
16.11.1888 – восень 1943

адзін з арганізатараў з’езду беларускага каталіцкага духавенства ў маі 1917 года і заснавальнікаў Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі, сябра Рады БНР, аўтар прац на рэлігійную тэматыку

Нарадзіўся ў в. Шурычы Баярскай гміны Ваўкавыскага павета ў сям’і сталяра. У 1899 годзе скончыў пачатковую вучэльню ў Поразаве. Вучыўся ў Варшаўскай гімназіі. У 1908-1911 гадах вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі, у 1912-1916 гадах – у Пецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі. Тут актыўна ўключыўся ў беларускі рух, працаваў у беларускім гуртку, выступаў з рэфератамі. У 1916-1918 гадах служыў у Мінскай курыі. У сакавіку 1917 года ўдзельнічаў у з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэту. Адзін з арганізатараў з’езду беларускага каталіцкага духавенства ў маі 1917 года і заснавальнікаў Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Удзельнік І-га Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 года. Сябра Рады БНР. У 1918 годзе пераведзены ў Нясвіж, дзе быў вікарыям, школьным інспектарам, сябрам гарадской рады. У 1921-1927 гадах – пробашч у Жодзішках. Праследаваўся польскімі ўладамі за карыстанне беларускай мовай у касцёле. У 1925 годзе (двойчы ) і 1926 годзе сядзеў у турме ў Вільні; у 1927-1928 гадах зняволены ў Варшаве. З 1929 года жыў у Вільні, быў прэфектам школы пры Бернардзінскім манастыры. З 1933 года – старшыня цэнтральнай управы Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. Выдавец і рэдактар газеты “Беларускі фронт” у 1936-1939 гадах. Аўтар прац на рэлігійную тэматыку. У верасні 1939 года пераехаў у Коўна, у 1940 годзе – у Варшаву. Удзельнік нарады беларускіх арганізацый у Берліне ў чэрвені 1941 года, сябра Беларускага нацыянальнага цэнтру. Падчас нямецкай акупацыі служыў у Мінску ксяндзом, а з верасня 1941 года – галоўным школьным інспектарам пры Генеральнам камісарыяце Беларусі. Быў сябрам галоўнай рады Беларускай народнай самапомачы. Забіты гітлераўцамі за беларускую дзейнасць.

У 1906 годзе ў Гродне экстэрнам здаў экзамен за курс гімназіі.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
сем адзін тры шэсць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Над дугамі-мастамі Гродна
Спакойнае дыханне грому.
На кроны з лісцяў, 
              кроны з лілій -
              пяшчота ліўняў
                                        сініх ліній.
Нырайце, крылы, ад дажджу
                                                 ў нябёсы!
Хавайся пад крыло маё,
Не бойся!

Данута Бічэль-Загнетава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Бардзюры "Magistrat m. Grodna"

Слаўнае імя

Гарэцкі Максім (1893 – 1938)
беларускі пісьменнік, гарамадскі дзеяч, класік нацыянальнай літаратуры, актыўны ўдзельнік беларускага руху

Чытайце ў Бібліятэцы

Юрый Чантурыя. Гарады і час. Горадня
З усіх абласцей Беларусі Гарадзеншчына вызначаецца найбольш значнай горадабудаўнічай спадчынай, а яе цэнтр істотным чынам вылучаецца сярод іншых гарадоў... Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына