|
| Гарэцкі Максім 1893 – 1938
беларускі пісьменнік, гарамадскі дзеяч, класік нацыянальнай літаратуры, актыўны ўдзельнік беларускага руху
Нарадзіўся ў вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне ў 1893 г. у сялянскай сям'і. У 1913 г. скончыў каморніцка-агранамічнае вучылішча, працаваў па спецыяльнасці на Віленшчыне. Летам 1914 г. пайшоў вольназапісаным у армію. З пачаткам першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях, быў паранены. Пасля шпіталю накіраваны ў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраград (1916). Камісаваны ў сувязі з хваробай у 1918 г. у Смаленску. Працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда», з якой у 1919 г. пераехаў спачатку ў Мінск, потым у Вільню. У выніку захопу Польшчай Вільні застаўся пад акупацыяй. Працаваў у Беларускай гімназіі. За сувязь з камуністамі трапіў у Лукішскую турму (1922). З кастрычніка 1923 г. жыў у БССР. Працаваў выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў розных навучальных установах. З 1928 г. займаўся навуковай працай у Інбелкульце і БАН.
У 1930 г. арыштаваны па справе так званага Саюза вызвалення Беларусі і высланы на 5 гадоў у Вятку (Кіраўск). У 1935 г. пераехаў у пасёлак Пясочна (Калужская вобл.), бо вярнуцца на радзіму ўлады не дазволілі. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры.
Першае апавяданне «У лазні» пад псеўданімам Максім Беларус з'явілася ў 1913 г. у «Нашай ніве». У 1914 г. выйшаў зборнік «Рунь», у 1919 г. - драматызаваная аповесць «Антон», аповесць «Дзве душы». У 1926 г. апублікаваны дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне», аповесць «Ціхая плынь», зборнік апавяданняў «Досвіткі».
М. Гарэцкі - аўтар першай «Гісторыі беларускай літаратуры» (1920). Напісаў раманы «Віленскія камунары», «Камароўская хроніка» (твор застаўся незакончаным). У канцы 1937 г. М. Гарэцкі быў арыштаваны другі раз. На пачатку лютага 1938 г. расстраляны ў Вязьме. Справа па абвінавачванні адменена Вярхоўным судом БССР у 1957 г. У 1959 г. Маскім Гарэцкі поўнасцю рэабілітаваны.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Намалюю горад
|
У мяне ёсць фарбы,
ёсць і карандаш.
Вось як намалюю
дзіўны горад наш,
каб ён на паперы
новай ззяў красой.
Намалюю Нёман
срэбнай паласой
Вуліцы, бульвары.
Замак - сад цвіце.
Гараджан прыбраных,
радасных дзяцей.
Заапарк: жырафа,
рыжых лісянят,
малпу і паўліна
і медзведзянят...
Галубоў у небе
снежнай белізны.
А на клумбах кветкі -
вешчуны вясны.
Віктар Кудлачоў
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
вул. Урыцкага 5
|
|
|
|
Слаўнае імя
Грыкоўскі Аляксандр (1893 – 13.3.1919) настаўнік першай беларускай школы, першы старшыня Гродзенскага БНК, сябра Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэту |
Чытайце ў Бібліятэцы
Послевоенный Гродно. Часть Седьмая. Набережные Немана
4 ліпеня 2010 года
Старейшим в Гродно мостом является так называемый Замковый мост, соединяющий Старый и Новый замки. Пройдя под ним, попадаем на лестницу, ведущую к набережной. Исторически сложилось так, что район, находившийся у подножья Замковой горы, получил название Подзамче, как и одноименная улица, которая с набережной вела к монастырю. Другая улица, серпантином спускавшаяся от Замковой вниз к Городничанке – носила название Старозамковая. Но с годами на Старозамковой не осталось ни одного жилого дома, и это название перестало существовать, как и в целом, топоним Подзамче.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|