Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Грыб Тамаш Тамашавіч
7(19).3.1895 – 25.1.1938

адзін з арганізатараў Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сябра Рады БНР, адзін з арганізатараў і кіраўнік БПСР, старшыня ІІ беларускага настаўніцкага з’езду Гродзеншчыны, рэдактар гродзенскай газеты «Родны край»

Псеўданімы Т. Глеба, Антон Небарака, крыптонім «Т.Г.»

Нарадзіўся ў в. Паляны Смаргонскага р-на ў беднай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Пецярбургскім псіханеўралагічным інстытуце, дзе зблізіўся з беларускім рухам. У 1914 годзе мабілізаваны на Паўночны фронт. Пасля лютаўскай рэвалюцыі ўступіў у БСГ. Адзін з арганізатараў Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. У снежні 1917 года дэлегат ад вайсковай арганізацыі на І Усебеларускі з’езд. Сябра Рады БНР і яе выканаўчага камітэту, народны сакратар земляробства ва ўрадзе Я. Варонкі. Адначасова з’яўляўся сакратаром беларускай школьнай секцыі пры Мінскай гарадской думе. У студзені 1918 года быў дэлегатам 3-га Усерасійскага з’езду Саветаў, які адбыўся ў Петраградзе. Адзін з арганізатараў і кіраўнік БПСР. У студзені-сакавіку 1919 года выдаваў у Вільні газету “Грамадзянін”. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Другі раз быў арыштаваны ў пачатку 1920 года ў Мінску як сябра Мінскага падпольнага паўстанцкага камітэту. Быў інтэрнаваны ў лагер Домбіе пад Кракавам, адкуль уцёк. З канца 1920 года ў эміграцыі ў Коўне, дзе ўдзельнічаў у выданні газеты “Сялянская доля”. З восені 1922 года ў Празе. У 1928 годзе скончыў філасофскі факультэт Карлава універсітэта, абараніўшы дысертацыю на тэму “Пытанне народа і нацыі”. Быў сябрам замежнага бюро БПСР. Прымаў удзел у рабоце Беларускай рады, Беларускага культурнага таварыства імя Ф.Скарыны, Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый, з’яўляўся сакратаром-кіраўніком Беларускага навуковага кабінету. У 1934-1938 гадах працаваў загадчыкам Беларускага замежнага архіву, складаў бібліяграфію па беларусазнаўству. Супрацоўнічаў з часопісамі “Перавясла”, “Іскры Скарыны”, “Студэнцкая думка”, “Золак”, “Бюлетэні загранічнай групы БПСР”. Пахаваны на Альшанках у Празе.

У Гродна прыехаў у чэрвені-ліпені 1919 года. З’яўляўся адначасова старшынём адбыўшагася 6 ліпеня 1919 года ІІ беларускага настаўніцкага з’езду Гродзеншчыны і канферэнцыі БПС-Р Гродзеншчыны. Арыштаваны польскімі ўладамі 15 ліпеня 1919 года ў Вільні, як рэдактар гродзенскай газеты «Родны край», за артыкул «Правам ці мячом». Пазней быў пераведзены ў Гродзенскую турму, адкуль яго з дапамогай следчага Ю. Дамбровы вызвалілі 9 лістапада 1919 года пад заклад у 400 руб. «Пачалася зноў наша супольная праца. – Пісала П. Мядзёлка ў сваіх успамінах. – Газету, вядома, закрылі, але Томаш штодзённа вёў гутаркі з моладдзю, чытаў лекцыі па літаратуры, балазе, што мы жылі ў пакоі на другім паверсе Беларускага клубу, так што маглі сабірацца не толькі ў клубных пакоях, дзе часам круціліся шпікі, але і ў сваім пакоі». У канцы снежня 1919 года выехаў у Мінск.

У Гродне жыў па адрасе: вул. Палявая, 8.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
дзевяць пяць нуль чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Помнік


Гродна – месца маленства.
Агеньчыкі ў вокнах зімы.
На сьвеце сьвятое месца
Там, дзе ў маленстве мы.

Людзі, не забывайце!
Кліча далёкі цень!
Гродна – магіла маці.
Першы дарослы дзень.

Нёман гойдае хвалі,
Цягне вецер матыў.
У Мінску і ў Яраслаўлі
У помніках ты застыў.

А тут маленства святое
Навек замяла зіма.
Гродна – гняздо пустое.
Помніка ў Гродна няма.

Алесь Чобат

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Тамашчык Павел Аляксандравіч (? – ?)
старшыня Гродзенскай беларускай школьна-прытулкавай рады, інспектар ці дырэктар Гродзенскай беларускай гімназіі

Чытайце ў Бібліятэцы

Кинематограф как часть повседневной городской жизни Гродно в начале ХХ в.
4 сакавіка 2010 года
В искусстве рубежа ХІХ и ХХ веков происходили знаковые и неоднозначные преобразования. Декаданс, ощущение неминуемого упадка, которые завладели умами общества, стимулировали творческий процесс. И, таким образом, появлялись новые виды искусства, среди них – кинематограф или синематограф. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына