|
Грыкоўскі Аляксандр 1893 – 13.3.1919
настаўнік першай беларускай школы, першы старшыня Гродзенскага БНК, сябра Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэту
Нарадзіўся ў в. Корніна Бельскага павета. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Паневежу, беларускія настаўніцкія курсы ў Свіслачы.
З 1916 года ў Гродне. Быў настаўнікам першай беларускай школы. У канцы 1918 – пачатку 1919 года з’яўляўся сябрам Віленскага БНК, Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэту. Першы старшыня Гродзенскага БНК. Падпісаў ад імя Гродзенскага БНК 22 студзеня 1919 года пратакол паседжання Камітэту па скліканню Краёвага беларускага з’езду Гродзеншчыны. Памёр ад сухотаў. Пахаваны за кошт ураду БНР на гродзенскіх могілках.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
Як анёл у жывым абліччы –
Храм васкрос на зямлі святой,
Каб на вечным гарэць Знічы
У абдымках з маёй душой.
Ад пакутаў пазбавіць ня зможа
Нават крыж ля старой сцяны,
Хоць і моліцца небу Каложа –
Ерэтычна маўчаць званы.
А ля храма дуб – як законнік,
Як пакінуты ў моры плыт,
Па царкве сумуе, гаротнік,
Як па Горадні князь Давыд.
Нібы колішні наступ крыжакаў,
Хвалі Нёмнавы рвуць валы.
Косці – сведчанні даўніх жахаў
Вымываюць з нутра гары.
Валянцін Дубатоўка
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Пажарная вежа
|
|
|
|
Слаўнае імя
Грынкевіч Станіслаў Сымонавіч (23.02.1902 – 1945) перакладчык на беларускую мову медыцынскіх працаў і рэлігійных тэкстаў, кіраўнік Беларускага народнага аб’яднання ў Вільні |
Чытайце ў Бібліятэцы
Гарадзенскія гісторыі. Частка ІV. Тадзік Ясінскі
19 сакавіка 2010 года
Другая Сусветная вайна пачалася для Гародні адначасова з ўсёй Польшчай: ужо 1 верасня 1939 года горад перажыў першы авіяналёт. У летапісе мясцовага праваслаўнага сабора гэтыя падзеі аднатаваны з храналагічнай дакладнасцю: “У шэсць з паловай гадзін ранка над Гродна праляцела тры нямецкіх аэраплана, якія бамбілі горад, скінуўшы каля сарака бомбаў вялікай сілы”.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|