Грынкевіч Францішак Сымонавіч 5.10.1884 – 26.07.1933
душпастар Гродзенскай фары і Бернардынскага касцёла, прэфектам Гродзенскай гарадской гімназіі ім. А.Міцкевіча, кіраўнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, арганізатар першай у Гродне польскай скаўцкай дружыны ім. Стэфана Баторыя, удзельнічаў у выданні першага беларускага каталіцкага малітоўніка «Бог з намі»
Нарадзіўся ў мястэчку Новы Двор Сакольскага павета ў сялянскай сям’і. Б.Грабінскі, добра ведаўшы абодвых братоў Грынкевічаў, узгадваў іх, як «людзей глубока думаючых, замкнутых у сабе, схільных да містыцызму і філязофіі, з моцнай верай у сэнсе рэлігійным, затое з малым нахілам да таварыскага жыцця». У Новым Двары іх сям’ю называлі «пацёмкамі», што азначала людзей замкнутых, трохі дзікаватых. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навадворскай народнай школе. Скончыў гімназію ў Гродне. У 1901-1905 гадах вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, у 1905-1907 гадах – у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. На адной са студэнцкіх сходак 18 снежня 1905 года выступіў з рэфератам прысвечаным беларускаму нацыянальнаму руху. З 1 верасня 1906 года працягваў навучанне за свой кошт у Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу. Пасвечаны ў святары ў 1907 годзе. Слухач універсітэтаў у Інсбруку і Мюнхіне ў 1907-1909 гадах; кандыдат філасофіі. Будучы за мяжой, разам з кс. А. Лісоўскім і Г. Салянкай стварыў невялічкі беларускі гурток. Ужо тады Ф.Грынкевіч падтрымліваў сувязі з І. Луцкевічам.
З 1909 года Ф.Грынкевіч распачаў душпастарскую дзейнасць вікарыям Гродзенскай фары і Бернардынскага касцёла. З 1910 года – прэфект прыватных і прафесійных школаў у Гродне. Ад 1911 года – капелан Брыгіцкага касцёлу ў Гродне. Паводле А. Станкевіча, «асоба Францука Грынкевіча ў Гародні была цэнтральнай і адзінай, якая будзіла там і арганізавала беларускі рух». У 1909-1912 гадах фактычна быў кіраўніком Гродзенскага гуртку беларускай моладзі. Ксёндз Ф. Грынкевіч адным з першых перадаў у фонд бібліятэкі гуртку са сваіх уласных збораў «Люд беларускі» М. Федароўскага. Разам з А. Бычкоўскім і Л. Сівіцкай вясной 1910 года ездзіў дамаўляца аб правядзенні беларускай вечарыны ў маёнтку Крыштапарава. На іменіны кс. Грынкевіча ў кастрычніку 1911 года малодшая секцыя Гуртку паставіла спяктакль «Пастушок». Супрацоўнічаў з беларускай каталіцкай газетай «Biełarus», якая выдавалася ў Вільні ў 1913-1915 гадах. Пісаў сам у газету і намаўляў пісаць кс. У.Талочку. У час нямецкай акупацыі ў 1915-1919 гадах апекаваўся вязьнямі Гродзенскай турмы. Браў актыўны ўдзел у арганізацыі польскага школьніцтва. 18 студзеня 1916 года адчыніў у Гродне польскую школу. Сябра Гродзенскага аддзелу Польскай мацежы школьнай. Летам 1919 года выкладаў на польскіх настаўніцкіх курсах у Гродне. З 1920 года быў прэфектам Гродзенскай гарадской гімназіі ім. А.Міцкевіча. У 1917 годзе садзейнічаў арганізацыі першай у Гродне польскай скаўцкай дружыны ім. Стэфана Баторыя. З дзённіку А. Луцкевіча за студзень 1919 года: «Ксёндз Грынкевіч сапраўдным палякам стаўся і ўсю злосць сваю да беларусаў тлумачыць тым, што яны сацыялісты». Пад час існавання ў Гродне летам 1920 года савецкай улады хаваўся ад арышту. Пасля паўторнага заняцця горада польскім войскам у верасні 1920 года правёў разам з палявым капеланам першую службу ў мясцовым касцёле. Паводле «Komunikatu defenzywy» за красавік-травень 1921 года, прэфект польскай гімназіі кс. Ф.Грынкевіч казаў дзецям, што «хаця часова яны павінны вучыцца па-польску, аднак яны з’яўляюцца беларусамі». «Рэвалюцыя і вайна, - піша Адам Станкевіч, - а ў іх выніку ўваскрашэнне Польшчы, стварылі цалкам новыя варункі і новыя заданні беларускай справе, да якіх дастасавацца і сярод якіх актыўна працаваць кс. Ф.Грынкевіч ужо не патрапіў, бо з’явіўся факт змагання з палякамі, а яны-ж яшчэ ўчарайшыя яго саюзнікі. Пры тым трэба ствердзіць, што ён не цалкам яшчэ ў сваей нацыянальнай свядомасці быў вызваліўшыся з польскай стыхіі. Нейкія духоўныя ніці злучалі ягоная беларускае сэрца з польшчызнай і балела яму, калі іх рвалі беларусы. І ён сваю працу спыніў. Прадваенная ж яго беларуская праца – гэта прыгожае бачанне ў гісторыі беларускага культурнага адраджэння, запісаннае беларускім каталіцкім ксендзом, а змест якого хрэсціянскі і беларускі народніцкі». Прымаў удзел у выданні першага беларускага каталіцкага малітоўніка «Бог з намі». З 1930 года быў прабошчам парафіі ў Гожы, а з 1932 года - рэктарам касцёлу і капеланам назарэцянак у Гродне. Ягоным імем у сярэдзіне 1930-х гадоў была названа адна з гродзенскіх вуліц.
Паводле Л.Сівіцкай першы арганізацыйны сход Гродзенскага гуртку беларускай моладзі адбыўся восенню 1909 года ў “цеснай кватэрцы кс. Ф.Грынкевіча ў касцёле Бернардынаў”.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|