|
| Данілюк Тодар Васілевіч 12.08.1877 – 29.07.1960
сябра Ваўкавыскага БНК, лейтэнант Беларускай краёвай абароны, адзін з ініцыятараў аднаўлення БАПЦ на эміграцыі
Нарадзіўся ў в. Сурынка Слонімскага павета. Скончыў духоўную семінарыю пры Жыровіцкім манастыры. Працаваў настаўнікам, псаломшчыкам. Са жніўня 1914 года быў у войску. Скончыў Гатчынскую вайсковую школу. У жніўні 1917 года ўдзельнічаў у з’ездзе беларусаў-вайскоўцаў у Маскве. З кастрычніка 1917 года на Румынскім фронце, камісар 4-га беларускага корпусу. пасля дэмабілізацыі якога ў красавіку 1918 года выехаў у Таганрог, дзе на той момант жыла ягоная сям’я. У верасні 1918 года разам з сям’ёй вярнуўся ў в. Вярэйкі Ваўкавыскага павету. У снежні 1918 года выступіў адным з арганізатараў сялянскага павятовага з’езду ў Ваўкавыску. На з’ездзе была створана Ваўкавыская беларуская сялянская павятовая рада, старшынём якой ён быў абраны. Сябра Ваўкавыскага БНК. З 1 мая 1919 па 23 (28) мая 1920 года служыў у літоўскім войску, дзе атрымаў званне лейтэнанта, у тым ліку – у беларускім конным эскадроне ў горадзе Алітас. У маі 1920 года па заданню прадстаўніцтва БНР у Коўне Т. Данілюк нелегальна перабіраецца ў Мінск. Быў залічаны рэзервовым афіцэрам БВК. У час летняга наступлення Чырвонай Арміі заставаўся на Слонімшчыне, але быў арыштаваны бальшавікамі. Восенню 1920 года знаходзіўся ў складзе БВК у Лодзі. Удзельнік Слуцкага паўстання ў лістападзе 1920 года. Пасля ліквідацыі БВК вярнуўся да сваёй сям’і ў в. Вярэйкі, дзе заняў пасаду псаломышчыка ў мясцовай царкве. У 1922 – 1939 гадах служыў настаяцелям прыходаў на Слонімшчыне і Навагрудчыне. У 1936 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі на 6 месяцаў. У 1939 годзе арыштоўваўся органамі НКУС. У жніўні – верасні 1942 года ад Навагрудскай епархіі ўдзельнічаў у саборы беларускага духавенства ў Мінску, на якім была абвешчана БАПЦ. Летам 1944 года выехаў у Германію. Лейтэнант Беларускай краёвай абароны. Працаваў на фабрыке, чыгунке і інш. Адзін з ініцыятараў аднаўлення БАПЦ на эміграцыі, удзельнік царкоўнага сабору ў Канстанцы ў 1948 годзе. З 1950 года ў ЗША. Стваральнік і настаяцель парафіі БАПЦ св.Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Йорк). Сябра епархіяльнай управы БАПЦ у ЗША і Канадзе, кіраўнік царкоўна-судовага аддзелу епархіі. Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Брансвіку каля Нью-Йорку. Аўтар успамінаў «Мае ўспаміны аб службе ў беларускіх вайсковых фармацыях і ўдзеле ў беларускім збройным змаганьні. 1917 – 1921».
Магчыма, 15-16 снежня 1918 года ўдзельнічаў у Гродзенскім беларускім сялянскім з’ездзе. 31 снежня 1918 года зноў прыехаў у Гродна разам з К.Цярэшчанкам і А.Борыкам. У студзені 1919 года – малодшы афіцэр 1-га Гродзенскага беларускага палку. Быў прыкамандзіраваны да Гродзенскай камендатуры ў распараджэнне капітана М. Дзямідава. У лютым 1919 года ў якасці вярбоўшчыка ў беларускі полк паехаў у В.Бераставіцу, дзе быў арыштаваны палякамі (паводле ўласнага рапарту Т.Данілюк быў арыштаваны ў канцы сакавіка 1919 года ў Вярэйскай гміне). Сядзеў у Ваўкавыскай (па іншых дадзеных – Беластоцкай) турме з 1 па 20 красавіка, адкуль уцёк. Зноў у Гродне ў канцы красавіка 1919 года. Па загаду М. Дзямідава быў накіраваны ў Літву ў распараджэнне міністэрства беларускіх справаў пры літоўскім урадзе. 22 красавіка 1919 года склаў рапарт аб палажэнні на Гродзеншчыне. Восенню (канец кастрычніка – лістапад) 1920 года разам з іншымі беларускімі афіцэрамі дабіраўся праз Гродна ў Слуцк. Магчыма, зноў быў у Гродне ў канцы 1920 – пачатку 1921 года ў якасці афіцэру БВК па справах Гродзенскага беларускага батальёну. У сярэдзіне 1921 года скончыў у Гродне праваслаўныя курсы. 21 верасня (па іншых дадзеных – 24 верасня) 1921 года ў Гродзенскім кафедральным саборы быў пасвечаны епіскапам Уладзімірам у сан праваслаўнага святара. Магчымай прычынай гэтага была смерць адзінай дачкі Глафіры.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Гародня
|
Горад мой, бяссонніца мая!
Як жа не спяваць табе, скажы!
Свеціш майму Краю, як маяк,
на яго заходняе мяжы.
З плеч сваіх не сцёр па сёння ты
шэрых дзён, пажарышчаў сляды -
ды хачу я ў песні славіць тых,
хто цябе будуе маладым!
Родны, старажытны малады,
сведка ўсіх маіх надзей і спраў...
Прагну я, каб гэтак і заўжды,
нібы сёння ноччу, ціха спаў.
Спі... А я і Нёман удваіх
пастаім на варце сноў тваіх...
Данута Бічэль
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)
|
|
|
|
Слаўнае імя
Філістовіч Янка (1926 – 1953) удзельнік узброенага змагання за незалежнасць Беларусі, сябра Рады БНР, арганізатар на тэрыторыі БССР незалежніцкага падполля |
Чытайце ў Бібліятэцы
Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі
Дзясятка архітэктурных помнікаў, якія маюць у першую чаргу новапаўстаць, аднаўленьне якіх верне колішнюю веліч і прыгажосьць нашай любай Горадні.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|