Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Дварчанін Ігнат Сымонавіч
27.05 (08.06).1895 – 8.12.1937

настаўнік, удзельнік стварэння таварыства «Бацькаўшчына», старшыня Аб’яднання прагрэсіўных беларускіх студэнтаў у Празе, аўтар «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры»

Псеўд. І. Гудок, І. Ладанчук, крыпт. І. Д-н, І. Д.

З сям’і малазямельнага арандатара в. Погіры (в. Пецюкі – ?) Слонімскага пав. Гродзенскай губ. (зараз Дзятлаўскі раён). Сямігадовым пастушком пачаў наведваць мясцовую школу. У 1912 годзе скончыў Дзятлаўскую школу, атрымаўшы званне народнага настаўніка. У 1912-1915 гадах настаўнічаў у в. Хмяльніца на Слонімшчыне. З мая 1915 года быў у рускай арміі, восенню 1916 года – на Заходнім фронце, падпаручнік. З чэрвеня 1917 года знаходзіўся ў Мінску. Сябра БСГ, Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. У канцы снежня 1917 года выехаў да бацькі ў Новачаркаск. Звольніўся з вайсковай службы і атрымаў статус бежанца. З сакавіка 1918 года сакратар культурна-асветніцкага аддзелу Белнацкама ў Маскве. Сябра БПСР. Браў актыўны ўдзел у нарадзе настаўнікаў школ Беларусі 21-23 ліпеня 1918 года. Са жніўня 1918 года працуе на радзіме, дзе ператварыў пачатковую школу ў в. Пецюкі ў беларускую. У 1919 годзе пад час навучэння на Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах як эсэраўскі актывіст быў арыштаваны польскімі ўладамі і накіраваны ў лагер для інтарнаваных у Беласток, адкуль збег і прыехаў у Мінск, дзе быў залічаны студэнтам беларускага педінстытута. Са снежня 1920 года да ліпеня 1921 года ў Вільні. Працаваў вартаўніком, пісарам у канцылярыі беларускага аддзелу ў Дэпартамянце асветы, настаўнікам у м. Свір Свянцянскага павету. У 1921 годзе здаў экстэрнам экзамены за курс Віленскай беларускай гімназіі. Выконваў даручэння Віленскага БНК, Цэнтральнай беларускай школьнай рады. Летам 1921 года накіраваны БНК у Латвію, дзе чытаў лекцыі па беларусаўзнаўству на настаўніцкіх курсах у Дзвінску. Удзельнічаў у стварэнні культурна-асветніцкага таварыства «Бацькаўшчына», уваходзіў у яго кіраўніцтва. У якасці прадстаўніка таварыства ўдзельнічаў у верасні 1921 года ў беларускай канферэнцыі ў Празе. Быў накіраваны ТБШ на вучобу ў Пражскі Карлаў універсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, які скончыў у 1925 годзе. У 1926 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве». У 1924 годзе стварыў у Празе арганізацыю Незалежных сацыялістаў. Быў старшынём Аб’яднання прагрэсіўных беларускіх студэнтаў у Празе, сябрам Беларускай рады, рэдактарам “Бюлетэня Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый” і часопісу “Перавіасло”. Пасля вяртання ў Вільню ў 1926 годзе актыўна ўключыўся ў мясцовы беларускі нацыянальны рух, прыхільнік яго леварадыкальнага крыла. Сябра БСРГ. Працаваў сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, з 1927 года - настаўнікам літаратуры Віленскай беларускай гімназіі. Склаў і выдаў у 1927 годзе «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры». З 1927 года супрацоўнічаў у часопісах «Родныя гоні», «Маланка», рэдактарам газеты «Народны звон». У 1928 годзе быў абраны ў польскі сейм ад спісу № 39 «Змаганне за інтарэсы работнікаў і сялян» па выбарчаму округу № 61: Навагрудак. Сябра Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клубу «Змаганне». Сябра створанай у сакавіку 1929 года Галоўнай управы ТБШ. У 1930 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі. 12 студзеня 1930 года асуджаны на працэсе па справе беларускага клубу «Змаганне» агулам на 8 год турмы. У тым жа годзе беспаспяхова паўторна вылучаўся на выбарах у сейм ад Беларускага сялянска-работніцкага блоку. Прыгавор адбываў у Равічу, дзе ўступіў у турэмную ячэйку КПП. Вызвалены 15 верасня 1932 года ў выніку абмену палітвязнямі паміж СССР і Польшчай і пераехаў у Савецкую Беларусь. З лістапада 1932 года працаваў у АН БССР у камісіі па вывучэнню Заходняй Беларусі і КП(б)Б. Выконваў абавязкі дырэктара Інстытута мовазнаўства. 16 жніўня 1933 года быў арыштаваны па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру і прыгавораны судовай калегіяй АДПУ БССР ад 9 студзеня 1934 года да вышэйшай меры пакарання, якая была заменена на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў на Салаўках і будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага каналу. Паводле пастановы «тройкі» НКУС па Ленінградскай акрузе ад 25 лістапада 1937 года прыгавораны да расстрэлу. 8 снежня 1937 года расстраляны. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 года.

Першы раз І. Дварчанін прыехаў у Гродна разам з Ю.Сабалеўскім 17 красавіка 1928 года на акружны з’езд ТБШ, аднак, у сувязі з забаронай Гродзенскім старастай на правядзенне з’езду, у той жа дзень ад’ехаў з горада. Пад час свайго другога візіту ў Гродна разам з паслом І. Грэцкім 16 сакавіка 1929 года, напярэдадні паўторных выбараў у гарадскую раду, сустракаўся з Н. Ламашэвіч. Будучы ў Гродне 6 красавіка 1928 года спыніўся ў гатэлі “Еўрапейскі”, дзе меў размову з Д. Кулакоўскім аб выданні ў Гродне беларускай газеты і арганізацыі ў павеце беларускіх кааператываў. 12 лістапада 1930 года за арганізацыю разам з паслом Ф. Валынцом 19 жніўня таго ж года мітынгу ў в. Алекшыцы Гродзенскага павету быў прыгавораны Гродзенскім акружным судом да 6 год катаргі.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
чатыры шэсць адзін восем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Каложа


І
Дзень асеньні ішоў,
Да сярэдзіны, пэўна,
Серабрысты і сьпеўны                             
Між дрыготкіх дажджоў.
Парк суцішна дыхаў,
Спадарожнічаў дожджык…
Асьцярожна і ціха
Я прыйшла да Каложы.

ІІ
Яшчэ на гольлі вільгаць засталася.
У лісьце пахаваныя сьляды.
Алень драўляны на іканастасе –
Чыясь душа – схіліўся да вады.
І што мне, што знадворку непагода,
Што дождж па сэрцы коламі прайшоў?..
А голас сьвятара ляцеў свабодна
І зноў вяртаўся ад галасьнікоў.
 
ІІІ
Магчыма, самае прыватнае жаданьне,
Якое ўслых ня варта прамаўляць:
Калі пачнецца Суд,
Калі ў празрыстым раньні
Праз далеч сінюю труба пачне склікаць,
І страчаны Сусьвет
Паўстане ў новай сіле.
Душа і цела
Зьвяжуцца нанова –
Дай мне пачуць Твае сьвятыя словы:
"Дарую грэшным,
Бо яны любілі."
 
IV
Я думала: калі б застацца зараз
У восені, ўрачыстай і прыгожай,
Калі ўсё, усё зьмясьціцца можа
І апраўдацца для тваёй душы –
Асьветланай, усё пакінуць зараз!..
Ды смутак невымоўны
Ў дрэве кожным,
І парк мяне праводзіць ад Каложы.
І варта
Жыць.

Ганна Аўчыннікава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Піўзавод

Слаўнае імя

Бадунова Палута (Пелагея) Аляксандраўна (1885 – 29.11.1938)
настаўніца, грамадская дзеячка

Чытайце ў Бібліятэцы

Рэцэнзія гісторыка Юры Гардзеева на кнігу Ю. Кішыка «Горадабудаўнічая культура Гродна»
25 красавіка 2008 года
Юры Гардзееў. Ю.Н. Кишык, Градостроительная культура Гродно, Минск, 2007, 303 с. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына