Дубейкаўскі-Вітан Лявон Янавіч 7(19).07.1869/1867 – 6.11.1940
архітэктар, кіраўнік прац па аднаўленню ахітэктурных помнікаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху
Нарадзіўся ў 1869, а паводле іншых звестак у 1867 годзе, в. Дубейкава Мсціслаўскага павета. У 1903 годзе скончыў Пецярбургскі інстытут цывільных інжынераў, у 1909 годзе – Французкую акадэмію архітэктуры. У 1880-1890-я гады працаваў будаўнічым майстрам у Магілёўскай губерні. Кіраваў аднаўленнем касцёлаў у Магілёве, Оршы, Крычаве, Мсціслаўлі, у вёсках Смаляны Аршанскага і Свіслач Асіповіцкага паветаў. У 1896-1898 гадах удзельнічаў у будаўніцтве касцёлу ў Смаленску. У 1897 годзе заснаваў інжынерна-будаўнічую фірму “Таварыства Л. Дубейкаўскі і К”, а ў 1898 годзе – фабрыку жалезабетонных вырабаў. Кіраваў будаўніцтвам і аднаўленнем прыватных, грамадскіх і культавых будынкаў у Смаленскай і Магілёўскай губернях. З 1910 года жыў у Варшаве, дзе працаваў у архітэктурным бюро, выкладаў у тэхнічна-прамысловай школе. У 1913 годзе заснаваў уласнае праектна-архітэктурнае бюро. У 1916 годзе жыў у Мінску, дзе далучыўся да беларускага нацыянальна-культурніцкага руху, наведваў “Беларускую хатку”. У 1917 годзе працаваў у Арле і Пецярбургу. Сябра БНК. З 1919 года з’яўляўся старшынём Беларускага камітэту ў Варшаве. З 1922 года – у Вільні. Адыйшоў ад палітычнай дзейнасці, займаўся архітэктурна-будаўнічай працай. У 1925-1929 гадах быў дырэктарам мулярскай школы. Супрацоўнічаў з Беларускім навуковым таварыствам, з беларускімі арганізацыямі хрысціянска-дэмакратычнага кірунку, дапамагаў, у тым ліку матэрыяльна, беларускім студэнтам у Польшчы.
Неаднаразова прыязджаў у Гродна ў 1920 – 1921 гадах па справах мясцовага беларускага прытулку, якім асабіста апекаваўся. Паводле “Беларускага прэс-бюро” прыязджаў у Гродна на пачатку студзеня 1921 года з мэтай рэарганізаваць Гродзенскі БНК. Другі раз прыехаў у Гродна 6 жніўня 1921 года. Прыняў актыўны ўдзел у вызваленні У. Курбскага. Л. Дубейкаўскі наведаў стараства, мясцовы камісарыят паліцыі. У выніку ён сам быў арыштаваны ў будынку беларускага прытулку і па загаду Гродзенскага старасты пад вартай дэпартаваны на чыгуначную станцыю і адпраўлены на цягніку ў Варшаву. У газеце “Беларускія ведамасці” 14 верасня таго ж года надрукаваў адкрыты ліст пад назвай “Нацыянальная знявага”, аб сваёй дэпартацыі з Гродна. У лютым 1921 года вёў перапіску з беларускім паэтам Кандратам Лейкам, запрашаючы яго пераехаць з Валыні ў Гродна. «Мне здаецца, - пісаў Л.Дубейкаўскі 27 лютага 1921 года да паэта, - што найлепей было б Вам пасяліцца ў Горадні, там знойдзецца шмат знаёмых». Прымаў удзел у сходзе 1 сакавіка 1922 года ў Барыса-Глебскім манастыры, на якім было створана гродзенскага аддзялення Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. 1 чэрвеня 1922 года Гродзенскае стараства разам з апякунчым камітэтам звярнуліся да камандавання мясцовай паліцыі з тым, каб за Л. Дубейкаўскім быў усталяваны сакрэтны нагляд.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|