|
| Езавітаў Канстанцін Барысавіч 5(17).11.1893 – 23.05.1946
заснавальнік гродзенскага аддзялення таварыства «Бацькаўшчына», камандуючы 1-ым Гродзенскім беларускім палком, адзін з арганізатарў Гродзенскай вучнёўскай грамады
У 1916 годзе скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут. У 1911-1913 гг. працаваў настаўнікам у Дзвінску і Ліксне. Сябра БСГ з 1913 года. У 1916 годзе скончыў Паўлаўскае вайсковае вучылішча, і з 1917 года ваяваў на Паўночным фронце. У лістападзе 1917 года дэлегат і сябра прэзідыума З’езда вайскоўцаў-беларусаў Паўночнага фронту. Сябра Камітэта вайскоўцаў-беларусаў Паўночнага фронту, намеснік старшыні прэзідыума выканкаму і сакратар вайсковага аддзелу Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Удзельнічаў у І-ым Усебеларускім з’ездзе. У студзені 1918 года быў арыштаваны ЧК. У канцы лютага 1918 года часова выконваў абавязкі беларускага каменданта Мінска і Мінскага гарнізона. Удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года, сябра Рады БНР. Народны сакратар вайсковых справаў ва ўрадзе Я. Варонкі. Адзін з заснавальнікаў БПСФ. У снежні 1918 года – у Вільні. У канцы 1918 года быў камісарам літоўскага ўраду ў Беластоку. 6 лютага 1919 года прызначаны камісарам Плянта-Шчучынскага павета. З лета 1919 года ў Коўне, начальнік канцылярыі міністэрства беларускіх справаў пры літоўскім урадзе. Кіраўнік Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. Вёў перамовы пра пераход атрада С. Булак-Балаховіча на службу ўраду БНР. У маі 1920 года ўрадам БНР К. Езавітаву дадзена званне генерал-маёра. З 1921 года – у Рызе. Удзельнічаў у арганізацыі Беларускага прэс-бюро, таварыства «Бацькаўшчына», Беларускага навукова-краязнаўчага таварыства, выдавецтва Таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, выданні часопісаў «На чужыне», «Беларуская школа ў Латвіі», газеты «Голас беларуса». Працаваў інспектарам школ беларускага аддзелу пры міністэрстве асветы Латвіі. У 1923-1924 гадах дырэктар Люцынскай беларускай гімназіі. Неаднаразова арыштоўваўся латвійскімі ўладамі па абвінавачванню ў антыдзяржаўнай дзейнасці. Удзельнік 1-й і 2-й Усебеларускіх канферэнцый. У 1940 годзе працаваў загадчыкам культурна-асветніцкага аддзела Цэнтральнага праўлення прафсаюзаў работнікаў асветы Латвійскай ССР. У 1941-1942 гадах – старшыня Беларускага нацыянальнага аб’яднання ў Латвіі. У 1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі. 1 жніўня 1944 года эвакуіраваўся з Рыгі ў Берлін. У студзені 1945 года быў міністрам вайсковых спраў у Савеце міністраў, створаным замест БЦР. 26 красавіка 1945 года затрыманы контрразведкай 1-га Украінскага фронту ў Германіі і перапраўлены ў Маскву. У лістападзе 1945 года пераведзены ў Мінск. Памёр у турэмным шпіталі «ад сухотаў пры дыстрафіі 3-й ступені».
У Гродне быў з канца снежня 1918 года па 26 красавіка 1919 года. У лютым 1919 года вылучаўся ад блоку «Беларускае грамадства» ў Гродзенскую гарадскую раду. Заснавальнік гродзенскага аддзялення таварыства «Бацькаўшчына». З 16 па 28 сакавіка 1919 года выдаваў газету «Бацькаўшчына». З 5 сакавіка 1919 года змяніў Я. Варонку, які выехаў на нараду ў Коўна, на чале міністэрства беларускіх справаў у Гродне. За разведрэйд на чале атраду 1-га Гродзенскага беларускага палка ў тыл Чырвонай арміі ўзнагароджаны 1 сакавіка 1919 года “Крыжам пагоні” IV ступені. 15 сакавіка К. Езавітаў быў прызначыны камандуючым 1-га Гродзенскага беларускага палка. 22 сакавіка 1919 года на Аляксандраўскім пляцы ён афіцыйна прыняў камандаванне палком. Адзін з арганізатараў Гродзенскай вучнёўскай грамады, якая пазней стала канкурэнтам Грамады беларускай моладзі. 17 красавіка прызначаны сябрам літоўскай дэлегацыі ў Варшаву для вядзення перамоваў з польскім урадам і саюзным камандаваннем. К. Езавітаў ад’ехаў так паспешна, што нават не выкарыстаў квіток у тэатр на вечарыну польскага драматычнага таварыства (polskiego t-wa miłosnikow sztuki dramatycznej w Grodnie). Пад час ягонай адсутнасці 22 красавіка 1919 года 35-ць з 44-х афіцэраў палка накіравалі зварот да літоўскага ўраду, у якім абвінавацілі К. Езавітава ў тым, што ён не хвалюецца лёсам палку, а займаецца нейкай „скрытай дзейнасцю” замест падрыхтоўкі да барацьбы з бальшавікамі. 25 красавіка К. Езавітаў вярнуўся ў Гродна і выступіў супраць падпісанага напярэдадні пагаднення з польскімі ўладамі, паводле якога беларускі полк заставаўся ў горадзе і часткова пераходзіў у распараджэнне польскага вайсковага камандавання. 26 красавіка выехаў разам з прадстаўніком літоўскага ўраду А. Жылінскім з Гродна ў Коўна, перадаўшы полк палкоўніку М. Антонаву. Больш у Гродна К. Езавітаў не вяртаўся. 25 мая 1919 года на сходзе беларусаў Вільні ён выступіў з дакладам аб Гродзенскім беларускім палку.
З дзённіка А. Луцкевіча за 30 снежня 1918 года: «Увечары прыйшоў Езавітаў. Гулялі мы з ім па калідоры гасцініцы і многа гутарылі. Чым больш я яго пазнаю, тым ён выдаецца больш сымпатычным. Многа ў ім жаноцкага. Каб быў у добрых руках, быў бы з яго добры працаўнік, а то «маладое віно» яшчэ бродзіць».
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
І
Дзень асеньні ішоў,
Да сярэдзіны, пэўна,
Серабрысты і сьпеўны
Між дрыготкіх дажджоў.
Парк суцішна дыхаў,
Спадарожнічаў дожджык…
Асьцярожна і ціха
Я прыйшла да Каложы.
ІІ
Яшчэ на гольлі вільгаць засталася.
У лісьце пахаваныя сьляды.
Алень драўляны на іканастасе –
Чыясь душа – схіліўся да вады.
І што мне, што знадворку непагода,
Што дождж па сэрцы коламі прайшоў?..
А голас сьвятара ляцеў свабодна
І зноў вяртаўся ад галасьнікоў.
ІІІ
Магчыма, самае прыватнае жаданьне,
Якое ўслых ня варта прамаўляць:
Калі пачнецца Суд,
Калі ў празрыстым раньні
Праз далеч сінюю труба пачне склікаць,
І страчаны Сусьвет
Паўстане ў новай сіле.
Душа і цела
Зьвяжуцца нанова –
Дай мне пачуць Твае сьвятыя словы:
"Дарую грэшным,
Бо яны любілі."
IV
Я думала: калі б застацца зараз
У восені, ўрачыстай і прыгожай,
Калі ўсё, усё зьмясьціцца можа
І апраўдацца для тваёй душы –
Асьветланай, усё пакінуць зараз!..
Ды смутак невымоўны
Ў дрэве кожным,
І парк мяне праводзіць ад Каложы.
І варта
Жыць.
Ганна Аўчыннікава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Піўзавод
|
|
|
|
Слаўнае імя
Гарун Алесь (сапр. Прушынскі) (11.03.1887 – 28.07.1920) беларускі нацыянальны паэт, дзеяч, класік беларускай літаратуры |
Чытайце ў Бібліятэцы
Послевоенный Гродно. Часть Седьмая. Набережные Немана
4 ліпеня 2010 года
Старейшим в Гродно мостом является так называемый Замковый мост, соединяющий Старый и Новый замки. Пройдя под ним, попадаем на лестницу, ведущую к набережной. Исторически сложилось так, что район, находившийся у подножья Замковой горы, получил название Подзамче, как и одноименная улица, которая с набережной вела к монастырю. Другая улица, серпантином спускавшаяся от Замковой вниз к Городничанке – носила название Старозамковая. Но с годами на Старозамковой не осталось ни одного жилого дома, и это название перестало существовать, как и в целом, топоним Подзамче.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|