| Кізевіч Піліп 15.11.1893 – ?
сябра Гродзенскай гарадской управы ТБШ і сябра Галоўнай управы ТБШ, на яго імя было аформлена валоданне беларускай кнігарняй у Гродне
Нарадзіўся ў в. Стральцы Гродзенскага пав. У верасні 1926 года абраны скарбнікам Гродзенскага павятовага камітэту БСРГ. Сябра Гродзенскай гарадской управы ТБШ на 23 сакавіка 1927 года. На выбарах у сейм у 1928 годзе ўваходзіў у склад Беларускага сялянска-работніцкага саюзу. На з’ездзе павятовых дэлегатаў ТБШ у Гродне 12 ліпеня 1928 года быў абраны скарбнікам Гродзенскага акруговага і павятовага праўленняў ТБШ. Удзельнік Гродзенскага акруговага з’езду ТБШ 14 кастрычніка 1928 года, на якім быў абраны дэлегатам на агульны сход ТБШ у Вільні. Сябра Галоўнай управы ТБШ. На яго імя было аформлена валоданне беларускай кнігарняй у Гродне. Быў арыштаваны 7 ліпеня 1929 года.
Пасля Другой Сусветнай вайны жыў у Польшчы. Сябра праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку.
Нейкі Кізевіч з Гродна, меўшы псеўданім “Дзедка”, у красавіку 1930 года ўвайшоў у склад Цэнтральнага сакратарыяту БСРПК “Змаганне” ў Вільні.
У 1928 годзе жыў па адрасе: вул. Уланская, 51 (па іншых звестках – 54 ці 28).
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|