|
| Ламашэвіч Надзея, Ламашэвічанка ? – ?
актрыса Гродзенскай беларускай трупы, сябра Гродзенскай гарадской управы ТБШ, кіраўнік беларускай кнігарні, прадстаўнік БСРПК “Змаганне” у Гродне, адна з аўтараў аднаднеўкі “Пралом”
26 студзеня 1925 года выступіла ў ролі Мар’яны ў спектаклі “Шчаслівы муж”, які сыграла Гродзенская беларуская трупа. Магчыма, была арыштавана польскай паліцыяй 5 кастрычніка 1925 года, аднак, у газеце “Жыцьцё Беларуса” узгадваецца Марыя Ламашэвічанка, а не Надзея. Зноў грала ў п’есе “Шчаслівы муж” 19 кастрычніка 1926 года. Сябра Гроденскага беларускага дабрачыннага таварыства, Гродзенскай гарадской управы ТБШ. На з’ездзе павятовых дэлегатаў ТБШ у Гродне 12 ліпеня 1928 года была абрана віцэ-старшынём Гродзенскага акруговага праўлення ТБШ і сакратаром гарадскога гуртка ТБШ. Удзельнік Гродзенскага акруговага з’езду ТБШ 14 кастрычніка 1928 года. Кіраўнік беларускай кнігарні і прадстаўнік БСРПК “Змаганне” у Гродне. Адна з аўтараў аднаднеўкі “Пралом” у чэрвені 1929 года. Была арыштавана 7 ліпеня 1929 года. Далейшы лёс невядомы.
На жнівень 1928 года жыла па адрасе: вул. Цментарная, 28.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
Як анёл у жывым абліччы –
Храм васкрос на зямлі святой,
Каб на вечным гарэць Знічы
У абдымках з маёй душой.
Ад пакутаў пазбавіць ня зможа
Нават крыж ля старой сцяны,
Хоць і моліцца небу Каложа –
Ерэтычна маўчаць званы.
А ля храма дуб – як законнік,
Як пакінуты ў моры плыт,
Па царкве сумуе, гаротнік,
Як па Горадні князь Давыд.
Нібы колішні наступ крыжакаў,
Хвалі Нёмнавы рвуць валы.
Косці – сведчанні даўніх жахаў
Вымываюць з нутра гары.
Валянцін Дубатоўка
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Пажарная вежа
|
|
|
|
Слаўнае імя
Бычкоўскі Адам (1889 – 18.11.1937) грамадскі дзеяч, першы старшыня Гродзенскага гуртку беларускай моладзі |
Чытайце ў Бібліятэцы
Послевоенный Гродно. Часть Первая. Советская площадь
25 студзеня 2010 года
Читателю предлагается цикл публикаций Викторая Саяпина, в основу которого легли черно-белые фотографии и авторские воспоминания 40-45-летней давности. Эти фотографии и воспоминания детских и юношеских лет, как в старой кинохронике оживили картинки жизни и быта гродненцев 60-х годов XX столетия. Для сравнения предлагаются фотографии этих же улиц, домов, площадей, сделанные в настоящее время с тех же самых точек.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|