Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч
24.12.1882 – 23.01.1938

фактычны ўладальнік Віленскай «Беларускай кнігарні», старшыня ўраду БНР ад Народнай Рады, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, арганізатар антыпольскага партызанскага руху на Гродзеншчыне ў пачатку 1920-х гадоў

Псеўд.: Власт, Юры Верашчака, Арцём Музыка, Сваяк, Пагашчанін, Ю. Сулімірскі і інш.

Каталік, але згодна ўласнай аўтабіяграфіі, у ягонай сям’і былі “ўніяцкія традыцыі”. Паходзіў з сям’і беззямельных сялян засценака Калеснікаў Дзісненскага пав. Віленскай губ. У 1904-1905 гадах слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. З 1906 года ў Рызе, дзе займаўся самаадукацыяй. Там жа далучыўся да беларускага руху. З сакавіка 1909 года – у Вільні. У 1902 годзе сябра Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве, у 1906-1908 гадах – БСГ. У 1915 годзе ўваходзіў у склад партыі «Хрысціянская злучнасць». Рэдактар шэрагу беларускіх газет. Пад час Першай сусветнай вайны быў фактычным уладальнікам Віленскай «Беларускай кнігарні» і Беларускага выдавецкага таварыства. У 1918-1919 гадах – сябра Віленскай беларускай рады. У сакавіку 1918 годзе быў у складзе Рады БНР. У канцы 1918 года ўзначаліў Беларускае прадстаўніцтва пры літоўскай Тарыбе. Беларускі аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне. Са снежня 1919 года – старшыня ўраду БНР ад Народнай Рады. У лютым 1920 года пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. З 1919 па 1920 год быў сябрам БПСР. Уваходзіў у Камітэт загранічных груп БПСР. Быў старшынём Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызвалення Беларусі. Удзельнік І-й Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921 года. 20 красавіка 1923 года падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра. Працаваў у Міністэрстве беларускіх справаў у Літве. У красавіку 1927 года пераехаў у БССР. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце. У 1928 годзе – акадэмік АН Беларусі. 20 лістапада 1929 года вызвалены з пасады нязменнага сакратара АН Беларусі. 6 снежня 1930 года пазбаўлены звання акадэміка. 21 ліпеня 1930 года арыштаваны Томскім ДПУ. Высланы на 5 гадоў у Саратаў, дзе працаваў у аддзеле рэдкіх рукапісаў бібліятэкі Саратаўскага універсітэта. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937 года. 23 студзеня 1938 года прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1958 і 1988 гадах.

Магчыма, быў у Гродне на пачатак 1910-х гадоў, аб чым ускосна сведчыць ягоны верш прысвечаны Каложы, і ў 1916-1917 гадах па справах Гродзенскай беларускай школы. Паводле А. Борыка ўдзельнічаў у беларускім павятовым з’езде ў Гродне ў снежні 1918 года ў якасці прадстаўніка Віленскай беларускай рады. Арганізатар антыпольскага партызанскага руху на Гродзеншчыне ў пачатку 1920-х гадоў.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
чатыры нуль восем тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Лета


Горадня. Літара “Р”
Праракоча гарохам па вуснах.
Горад мой, цябе адчуваю
Кожным гукам і промнем святла.
Горача. Літара “Ч” – 
Да спіны сінтэтычная блюзка.
Я схавалась ад паху асфальту,
Я куток прахалоды знайшла.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Бардзюры "Magistrat m. Grodna"

Слаўнае імя

Грынкевіч Францішак Сымонавіч (5.10.1884 – 26.07.1933)
душпастар Гродзенскай фары і Бернардынскага касцёла, прэфектам Гродзенскай гарадской гімназіі ім. А.Міцкевіча, кіраўнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, арганізатар першай у Гродне польскай скаўцкай дружыны ім. Стэфана Баторыя, удзельнічаў у выданні першага беларускага каталіцкага малітоўніка «Бог з намі»

Чытайце ў Бібліятэцы

Кинематограф как часть повседневной городской жизни Гродно в начале ХХ в.
4 сакавіка 2010 года
В искусстве рубежа ХІХ и ХХ веков происходили знаковые и неоднозначные преобразования. Декаданс, ощущение неминуемого упадка, которые завладели умами общества, стимулировали творческий процесс. И, таким образом, появлялись новые виды искусства, среди них – кинематограф или синематограф. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына