|
Марцінчык Мікалай Міхайлавіч 16.12.1901 – 23.05.1980
старшыня Беларускага студэнцкага саюзу, рэдактар часопіса “Студэнцкая думка”, намеснік старшыні Галоўнага праўлення ТБШ
З сялянскай сям’і в. Кубельнікі Бераставіцкай гм. Гродзенскага пав. Вучыўся ў пачатковай школе ў в. Масаляны. Пад час Першай сусветнай вайны быў бежанцам. Скончыў 5-ць класаў гімназіі ў г. Чыстаполе Казанскай губерні. З 1919 года – на радзіме. З 1921 па 1927 гады вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага універсітэта. У 1927-1930 гадах працаваў інспектарам, настаўнікам анатоміі і гігіены Віленскай беларускай гімназіі і адначасова – урачом у педыатрычнай клініцы Віленскага універсітэта. Старшыня Беларускага студэнцкага саюзу, рэдактар ягонага часопіса “Студэнцкая думка”. У 1925 годзе ўдзельнічаў у канферэнцыі ў Гданьску па стварэнню БСРГ. З 1925 года – інструктар і сакратар, з 1934 года – намеснік старшыні Галоўнага праўлення ТБШ. З 1927 года намеснік старшыні Беларускага таварыства пацярпелых ад вайны. Супрацоўнічаў з беларускім друкам. У 1927 і 1930 гадах арыштоўваўся за нацыянальную дзейнасць. У 1931 годзе высланы польскімі ўладамі з Вільні ў м. Нараўка на Беласточчыне. У 1948 годзе рэпрэсаваны і зняволены ў канцлагеры ў Комі АССР.
Скончыў Гродзенскую гімназію ў 1921 годзе. «Яшчэ ў Гродне, - пісаў М. Марцінчык у сваёй аўтабіяграфіі, - будучы ў гімназіі, я сутыкнуўся з беларускім нацыянальным вызваленчым рухам». У 1944-1948 гадах працаваў галоўным урачом Гродзенскай інфекцыйнай бальніцы. Пасля вызвалення з 1956 года жыў у Гродне.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Максімаў домік ў Гародні
|
Новы Свет зусім ня новы
Побач – сад стары кляновы
На Малой Садовай вулцы,
Вулцы – згорбленай бабульцы,
Наш, амаль вясковы домік,
На забытых вершаў томік,
На снапок валошкаў польных,
Запрашае ўсіх бяздольных,
Хто згубіўся ў часе нудным,
Хто жыве жыццём няўклюдным,
Хто ў натоўпе нібы ў полі,
Хто сяброў не меў ніколі, -
Запрашае абагрэцца
да паэтавага сэрца.
За драўлянымі дзвярыма
непаўторны свет Максіма.
Данута Бічэль
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Бардзюры "Magistrat m. Grodna"
|
|
|
|
Слаўнае імя
Станішэўская Тэкля (1898 – 21.05.1919) першая беларуская настаўніца ў Гродне |
Чытайце ў Бібліятэцы
Дзесяць крокаў да аднаўленьня гарадзенскай староўкі
Дзясятка архітэктурных помнікаў, якія маюць у першую чаргу новапаўстаць, аднаўленьне якіх верне колішнюю веліч і прыгажосьць нашай любай Горадні.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|