Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Маслоўская-Матэйчук Вера Ігнатаўна
23.03.1896/11.03.1898 – 23.01.1981

сябра Гродзенскай грамады беларускай моладзі, старшыня Цэнтральнага хаўрусу беларусак, адна з кіраўнікоў беларускага антыпольскага руху на Гродзеншчыне ў пачатку 1920-х гадоў

Псеўд.: Мурашка, Вера Мурашка, Беларуская Мурашка

Нарадзілася ў в. Агароднікі Беластоцкага пав. Скончыла Свіслацкую беларускую настаўніцкаю семінарыю. Сябра БПС-Р. У 1919 годзе атрымала ад Беларускай настаўніцкай рады Гродзеншчыны мандат на адкрыццё беларускай школы ў в. Грабава Арлянскай гміны, аднак не змагла дабіцца на гэта згоды з боку польскага школьнага інспектара Бельскага павету (па іншых звестках, школу ў в. Грабава яна ўсё ж такі адчыніла). Восенню 1919 года праслухала 1-я беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. У пачатку 1920 года адкрыла беларускую школку ў в. Карма (па іншых дадзеных – у в. Бахаравічы) Ігуменскага павету. Старшыня Цэнтральнага хаўрусу беларусак, створанага вясной 1920 года ў Мінску. Выступала за адраджэнне ўніяцкай царквы на Беларусі. З прыходам Чырвонай арміі летам 1920 года працавала інструктарам беларускага аддзелу Наркамата асветы БССР. У сакавіку 1921 года вярнулася з Савецкай Расіі на радзіму. Працавала настаўніцай у Бельскім павеце. Дэлегат ад Гродзеншчыны на Беларускай нацыянальна-палітычнай нарадзе ў Празе 26-30 верасня 1921 года. Адна з кіраўнікоў беларускага антыпольскага руху на Гродзеншчыне ў пачатку 1920-х гадоў. У сакавіку 1922 год была арыштавана польскімі ўладамі. Праходзіла па «справе 45-ці» ў Беластоцкім акруговым судзе ў маі 1923 года. Ёй ставілася ў віну: 1) арганізацыя антыпольскага падполля; 2) паездка на з’езд у Прагу, як прадстаўніцы беларусаў з Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў і занятая на ім антыпольская пазыцыя; 3) сталая сувязь праз паездкі і перапіску з цэнтральным штабам 4-й групы беларускіх партызан у Мерычы; 4) атрыманне вялікіх сум грошай на падтрымку антыпольскага руху ад В. Разумовіча-“Хмары”; 5) антыдзяржаўная агітацыя і вярбоўка сяброў арганізацыі. Была прыгавораная да 6 год зняволення. З 1939 года працавала настаўніцай у вёсках Гродзеншчыны і Беласточчыны. Друкавала вершы ў газетах «Беларусь» (Мінск), «Ніва» (Беласток), «Беларускім календары» (Вільня).

У 1919-1920 гадах з’яўлялась сябрам Гродзенскай грамады беларускай моладзі. Вясной 1921 года працавала выхавальніцай у Гродзенскім беларускім прытулку. Паводле газеты «Новое русское слово» ад 5 верасня 1921 года на сустрэчы амерыканскай харчовай місіі ў Гродне В. Матэйчук прывяла ў лютасць прадстаўнікоў мясцовых польскіх прытулкаў, так як у сваёй прамове не падзяквала за дапамогу польскай уладзе. 10 верасня 1921 года ад’ехала з Гродна ў Коўна за грошамі для Гродзненскага БНК.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
пяць дзевяць сем чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Над дугамі-мастамі Гродна
Спакойнае дыханне грому.
На кроны з лісцяў, 
              кроны з лілій -
              пяшчота ліўняў
                                        сініх ліній.
Нырайце, крылы, ад дажджу
                                                 ў нябёсы!
Хавайся пад крыло маё,
Не бойся!

Данута Бічэль-Загнетава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Бардзюры "Magistrat m. Grodna"

Слаўнае імя

Варабей Мацвей Аляксандравіч (1895 – 1942)
грамадска-палітычны дзеяч пачатку ХХ ст.

Чытайце ў Бібліятэцы

Вандроўкі па Вялікім Княстве ў 1778 годзе Вільяма Кокса. Візыт у Гродна, 13 жніўня 1778
Блог pozirk.org, 6 верасня 2007 года
Пераклад кнігі пра вандроўкі па Вялікім Княстве ў 1778 годзе Вільяма Кокса. У першай частцы гэтай кнігі – апісаньне Горадні ў жніўні 1778 году – аповед чалавека, які сустракаўся з апошнім каралём Рэчы Паспалітай, асабіста размаўляў з Тызэнгаўзам і Жылібэрам у Горадні і ўвогуле шмат цікавага піша пра Вялікае княства. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына