|
Натусевіч Янка ? – пачатак 1920-х гадоў (?)
сябра Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскага БНК, Гродзенскай беларускай павятовай рады, клубу «Беларуская хатка»
Паводле А. Борыка, «каталік, скончыў вышэйшую пачатковую школу ў Гродне... Прыязны да Польшчы». У 1911 годзе – сябра Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Удзельнік 1-га Гродзенскага губернскага беларускага з’езду 1-2 снежня 1918 года. У пачатку 1919 года – сябра Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскага БНК, Гродзенскай беларускай павятовай рады, часовага гарадскога камітэту, БЦРГ, клубу «Беларуская хатка», арганізацыйнага камітэту па скліканню Краёвага беларускага з’езду Гродзеншчыны. З дзённіка А. Луцкевіча: «[у пачатку 1919 года замест працы ў часовым гарадскім камітэце] сядзіць на вёсцы і есць кілбасы». У канцы сакавіка 1919 года быў накіраваны ўрадам БНР з Гродна ў Берлін у якасці дэлегата ў справе ваеннапалонных. 14 жніўня 1919 года ў Берліне было пастаноўлена паслаць Я. Натусевіча ў Коўна для перадачы П. Крэчэўскаму пакета. 17 жніўня 1919 года – ён у Коўне. 20 жніўня 1919 года выехаў у Вільню. 2 верасня 1919 года быў арыштаваны польскімі ўладамі ў Гродне. Пасля вызвалення пазычыў грошы ў А. Аляксюк для праезду да Варшавы. З прычыны нез’яўлення ў час у Варшаве ў снежні 1919 года быў звольнены з пасады служачага міністэрства замежных справаў БНР. У пачатку 1920 года сакратар місіі БНР у Варшаве. Зноў быў у Гродне з 11 па 14 лютага 1920 года ў якасці прадстаўніка Варшаўскага БНК. 23 чэрвеня 1920 года атрымаў ад Цэнтральнай беларускай касы каля 2 тыс. польскіх марак на нацыянальную працу на Гродзеншчыне. У кастрычніку 1920 года часова з’яўляўся старшынём Гродзенскага БНК. Нейкі Натусевіч у якасці літографа агульнага аддзелу БВК у пачатку лістапада 1920 года быў у Гродне. Старшыня сходу Гродзенскага беларускага кааператыва «Беларусь» 24 кастрычніка 1920 года. Вясной 1921 года працаваў настаўнікам Гродзенскай беларускай гімназіі. Магчыма, тады ж меў дачыненне да Гродзенскага аддзелу Варшаўскага БНК. Пазней пераехаў у Вільню, дзе паводле А. Ліса на пачатку 1921 ці 1922 года невылечна захварэў і памёр.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
Каложа!
Каложа мая прыгожая!
Ты і ў завею, як летам, пагожая.
Клёнам тваім, пэўна, сто гадоў,
А можа іх пасадзіў Міндоўг?
Любая крона паўнеба засціць,
З паўсвету птаства
Тут знойдзе засень.
Там недзе звіта
Гняздо для месіка.
Сядзіць ён, ножкі у Нёман звесіўшы.
А Нёман цячэ сабе ўдаль,
як звычайна,
Стагоддзямі вербы
да хваль прыручае,
Жартуе і лашчыць,
пяшчотны залішне;
Пад кручай закруціць нядобрыя мыслі,
Свавольную думку знайсці дапаможа…
Вясновая песня мая, Каложа!
Калі над табою сцені мярэжацца,
Чакаюць спатканні
На кожнай сцежачцы…
Калыска вякоў неспакойных,
Каложа!
Няхай твае сны
Ніхто не трывожыць.
І вера і цвёрдасць мая –
Каложа…
О, колькі прайшло
Праз цябе раздарожжаў…
Крушылі, палілі,
Дратамі скручвалі,
А ты, як зямля, была неўміручая…
Ты й на заходзе,
Як поўдзень сонечны,
Васьмівяковая,
І заўтра –
Сённяшняя.
Нішто цябе
З сэрца вырваць не зможа,
Бяссмерце продкаў маіх –
Каложа!
Данута Бічэль-Загнетава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Піўзавод
|
|
|
|
Слаўнае імя
Натусевіч Янка (? – пачатак 1920-х гадоў (?)) сябра Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскага БНК, Гродзенскай беларускай павятовай рады, клубу «Беларуская хатка» |
Чытайце ў Бібліятэцы
Да пытаньня пасьляваенных будынкаў у староўцы Горадні – дзясятка “шэдэўраў” савецкай бязгусьціцы
У 60-80 гг. староўцы Горадні былі нанесеныя прэвэнтыўныя ўдары шэрагам “шэдэўраў”. Тое што ня зьнішчыла другая сьвятовая вайна, дабіла савецкая бязгусьціца. Пасьля гэтага ў ключавых асях архітэктонікі Горадні зьявіліся незалечныя раны, якія да сёньняшняга дня не загойваючыся звыродзяць складзены стагодзьдзямі кшталт нашага старога горада.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|