Пануцэвіч (Папуцэвіч) Вацлаў 1910 – 25.08.1991
адзін з арганізатараў “руху маладых адраджэнцаў”, рэдактар часопіса “25 сакавіка”, кіраўнік Задзіночання беларускіх скаўтаў у эміграцыі, віцэ-старшыня Беларуска-амерыканскага каталіцкага таварыства, аўтар працы «Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918-1919 гадах»
Нарадзіўся ў в. Малая Альшанка каля Горадні. Вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага універсітэта. З’яўляўся адным з арганізатараў “руху маладых адраджэнцаў”. З 1935 года сябра БХД. З 1 снежня 1935 года сябра рэдкалегіі “Студэнцкай Трыбуны”, маладзёвага дадатку да “Беларускай Крыніцы”. У 1935-1938 гадах быў рэдактарам часопіса “25 сакавіка”. З 26 лютага 1936 года сакратар Віленскага аддзелу БІГіК. Пасля расколу БХД у 1936 годзе належаў да беларускага фронту кс. В. Гадлеўскага. Браў удзел у выданні газеты “Беларускі фронт”. За надрукаваны рэдакцыйны артыкул “Дзяржаўная незалежнасць Беларусі” у № 8 “Беларускага фронта” за 30 жніўня 1938 года быў асуджаны на год турмы. З 1944 года на эміграцыі – спачатку ў Нямечынне, а пасля 1949 года – у ЗША. Жыў у Чыкага. Узначальваў Задзіночанне беларускіх скаўтаў на чужыне. Кіраўнік скаўцкай дружыны «Арлы» ў Чыкага. У 1950 годзе сакратар Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, з мая 1950 года – віцэ-старшыня Беларуска-амерыканскага каталіцкага таварыства. У пачатку 1960-х гадоў заснаваў выдавецтва «Беларуская выдавецкая сябрына». Выдаваў рэлігійна-гістарычныя часопісы: «Беларуская царква», «Літва».
У верасні 1939 года, з пачаткам ІІ сусветнай вайны, быў мабілізаваны ў 81-ы стралецкі полк, які фармаваўся ў Гродне. 22 верасня 1939 года пасля заняцця савецкімі войскамі Гродна трапіў у палон. Быў вызвалены і жыў у Гродне. Паводле Б. Грабінскага, прыкладна ў 1940 годзе да В. Пануцэвіча ў Гродна ад варшаўскіх беларусаў (кс. Гадлёўскага, Шчорса і інш.) прыбыў сувязны, які адначасова з’яўляўся агентам НКУС. Але В. Пануцэвіч «адразу западозрыў, што пасылаюць хлопца бальшавікі, і заявіў у НКУС». Нейкі Пануцэвіч у 1940 годзе выкладаў у гродзенскай школе № 1 беларускую мову і літаратуру. З пачаткам нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года разам з А. Русаком В. Пануцэвіч ездзіў у Вільню з мэтай наладзіць сувязь з Віленскім БНК. Паводле Я. Малецкага, ягоная кандыдатура разглядалася мясцовымі нямецкімі ўладамі на пасаду бурмістра Гродна. Вёў настаўніцкія курсы пры Гродзенскам БНК. 27 кастрычніка 1941 года разам з Я. Малецкім сустракаўся з гродзенскім епіскапам Антоніем па справе беларусізацыі праваслаўнай царквы і арганізацыі ў Гродне беларускай праваслаўнай семінарыі. У сярэдзіне лістапада 1941 года пераехаў з Гродна ў Баранавічы. Аўтар працы «Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918-1919 гадах», якая друкавалася ў газетах «Бацькаўшчына» (1960-я гады), і «Пагоня» (1994 год).
Восенню 1941 года жыў у Гродне па адрасе: вул. Паўночная, 5.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|