| Родзевіч Леапольд Іванавіч 12.06.1895 – 1938 (?)
выступоўца ў трупе І. Буйніцкага, кіраўнік Беларускай драматычнай мастроўні, рэдактар шматлікіх газэт, сябра Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН Беларусі
Псеўд.: Мікула Грымот, Лявон Жыцень, Антось Замежны, Змагар, Васіль Касагар, Абарыген Крайскі, Лукаш Нехлямяжны, Антось Сталевіч, Юргілевіч і інш.
Нарадзіўся ў фальварку Кур’янаўшчына Вілейскага пав. Віленскай губ. (зараз Лагойскі раён). У 1909 годзе скончыў Вілейскае гарадское вучылішча. З 1910 года працаваў у Вільні на фабрыцы, пісарам у земскай камісіі Сялянскага банку. У гэты час далучыўся да беларускага грамадска-асветніцкага руху. Удзельнічаў у Беларускім музычна-драматычным гуртку, у першай беларускай тэатральнай вечарыны ў Вільні 12 лютага 1910 года. Разам з братам Чаславам і сястрой Ядвігай выступаў у трупе І. Буйніцкага. У 1915 годзе эвакуіраваўся ў г. Георгіеўск на Паўночны Каўказ. У 1917 годзе мабілізаваны ў войска. У 1919-1920 гадах з’яўляўся сябрам БВК, працаваў у гарадской бальніцы. З прыходам савецкай улады летам 1920 года – у апараце Наркамату земляробства БССР, настаўнічаў. Пазней пераехаў у Вільню. У 1921-1923 гадах кіраваў Беларускай драматычнай мастроўняй. Рэдагаваў матэрыялы ў газеце «Беларускія ведамасці» ў 1921 годзе. Рэдактар газет «Беларускі звон» (1922), «Наша будучыня» (1922-1923), супрацоўнічаў з газетай «Вольны сцяг» (1923). У 1922 годзе ўвайшоў у Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю, быў сябрам яе ЦК. Адзін з ініцыятараў уступлення БРА ў КПЗБ. У снежні 1923 года на краявой канферэнцыі ў Вільні кааптаваны ў склад ЦК КПЗБ. У 1925-1933 гадах рэдактар газеты «Чырвоны сцяг», часопісу «Бальшавік». У канцы 1924 годзе далучыўся да групы «сэцэсія» ў складзе КПЗБ, ад якой адыйшоў праз год, пасля асуджэння яе партыйным кіраўніцтвам. З 1925 года ў БССР. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску. Сябра Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН Беларусі. У кастрычніку 1929 года на 3-м пленуме ЦК КПЗБ Л. Родзевіч быў раскрытыкаваны як «нацдэм». У 1933 годзе арыштаваны па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру. Жыў у Саратаве, працаваў у лясніцтве. У 1938 годзе паўторна арыштаваны. Дакладныя дата і месца смерці невядомы. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Быў у Гродне ў 1924 годзе ў якасці 1-га сакратара Гродзенскага акруговага камітэту КПЗБ. У Гродне пазнаёміўся са свёй будучай жонкай Ф. Язерскай.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|