Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Сівіцкая-Войцік Людвіка Антонаўна
18.09(30.09).1892 – 8.10.1991

адна з заснавальнікаў Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, сябра Гродзенскага “Польскага самаадукацыйнага кола”, сакратар БНК, сябра Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, рэдактарка шэрагу беларускіх выданняў

Псеўд.: Зоська Верас, А. Войцікава, Мама, Мірко, Л. Савіцкая, Шара Пташка

Нарадзілася ў сям’е інтэлігентаў у м. Мяджыбаж Лятычаўскага пав. Падольскай губ. У 1904 годзе Л. Сівіцкая паступіла ў прыватнае гандлёвае вучылішча Л. Валадкевіч у Кіеве. У 1905 годзе жыла ў Луцку на Валыні. Пасля смерці бацькі ў 1908 годзе пераехала разам з маці ў радавы маёнтак Крыштапарова (па іншых крыніцах – маёнтак Альхоўнікі) Сакольскага павету. У 1913-1914 гадах вучылася ў Варшаве на 10-месячных курсах “садоўніцтва, агародніцтва і пчалярства”. У 1914 годзе скончыла ў Варшаве 6-тыднёвыя ваенныя санітарныя курсы. Са жніўня 1915 года – у Мінску, працавала ў бежанскім камітэце, сакратаркай у Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, загадчыцай сталовак, дзіцячага прытулку, ткацкіх майстэрань, была казначэем, вяла заняткі на курсах садоўніцтва і пчалярства, лячыла хворы. Пэўны час служыла ў Земскім саюзе і кантрольнай палаце. З сакавіка 1917 года сакратар БНК, сябра Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, БСГ. Як сакратар удзельнічала ў з’ездах беларускіх нацыянальных арганізацый у сакавіку 1917 года, беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту ў кастрычніку 1917, Усебеларускім з’ездзе. У 1918-1923 гадах жыла разам з маці ў маёнтку Альхоўнікі. З 1923 года – у Вільні. Працавала адміністратаркай газет БСРГ, рэдактарам шэрагу беларускіх выданняў: “Заранка” ( 1927-1931 ), “Пралескі” ( 1934-1935 ). З 1928 года старшыня беларускага кааператыўнага пчалярскага таварыства “Пчала”. У 1934-1939 гадах выдавала часопіс “Беларуская борць”.

Бацька Людвікі, Антон Міхайлавіч Сівіцкі, быў родам з Гродна, скончыў Гродзенскую мужчынскую гімназію. З 1909 года Л. Сівіцкая жыла ў Гроднае, дзе вучылася ў прыватнай жаночай гімназіі Е. Баркоўскай. Восенню 1909 года з’яўлялася адной з заснавальніц Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, пры якім выконвала абавязкі бібліятэкара, выступала ў спектаклях, перакладала для пастановак гуртка п’есы польскіх аўтараў, вяла заняткі з малодшай секцыяй, займалася арганізацыяй выступленняў на вёсцы, ліставалася з Пецярбургам і Вільняю. У пастаноўцы п’есы “Па рэвізіі” ў лютым 1910 года грала Пантурчыху, а ў “Модным шляхцюку” ў лютым 1911 года – Ганку. Паказ апошняй прайшоў на кватэры ў Л. Сівіцкай. “Наш дом стаў кватэрай гуртка. – Узгадвала пазней Л. Сівіцкая. – Сюды перанеслі бібліятэку. Тут адбываліся рэпетыцыі хору, спектакляў, лекцыі і вечарынкі для малодшай секцыі. Заўсёды былі ў нас сябры з гуртка”. Уваходзіла ў рэдкалегію часопісу гуртка “Колас беларускай нівы”, для якога напісала прадмову, паведамленне “З Гродзеншчыны”, апавяданне “Спатканне вясны”, вершы “Над Нёманам”, “Малітва” і пераклады “Рыбкі”, “Багата ж ты…”. Сябра Гродзенскага “Польскага самаадукацыйнага кола” (“Polskiego koła samokształcenia”). Паводле ўласных успамінаў “часам у памяшканні маёй маткі [у Гродне… сябры кола] рабілі рэпітыцыі хору ды вечарыны ”. У 1912 годзе яшчэ ў Гродне пачала працу над “Батанічным слоўнікам”.

На 1911 год жыла па адрасе: вул. Гараднічанская, 14.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
адзін сем восем сем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...

Гродна


Вяртаеш ты мяне ў дзяцінства,
мой горад.
Дыханне вечнага адзінства
гаворыць:
ты вечны, ты вечны,
як погляд, як песня, сардэчны.
Шумлівы і ціхі, як Нёман,
мой самы найлепшы знаёмы.

  Аўгіння Кавалюк

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Мадэрн па Сацыялістычнай 44

Слаўнае імя

Паддубік Уладзімір Сямёнавіч (каля 1899 – ?)
беларускі дзеяч у Гродне на сярэдзіну 1920-х гадоў, сакратар Гродзенскага павятовага камітэту БСРГ

Чытайце ў Бібліятэцы

«Osiedle Robotnicze», або што будавалі для гарадзенскіх рабочых у 1930-х гг.
21 сакавіка 2009 года
Кароткая гісторыя першага гарадзенскага «спальнага мікрараёна», пабудаванага больш за 70 гадоў таму. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына