Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Станкевіч Адам Вінцэнтавіч (па іншых звестках – Вікенцьевіч)
24.12.1891– 4.12.1949 (паводле А. Вабішчэвіча – 29.11.1949)

душпастыр, педагог, адзін з заснавальнікаў і лідэраў БХД, адзін з кіраўнікоў Віленскага БНК, рэдактар і выдавец часопісу “Хрысціянская думка”, заснавальнік віленскай беларускай друкарні імя Ф. Скарыны

З сялянскай сям’і в. Арляняты (зараз Смаргонскі раён). Вучыўся год у царкоўна-прыходскай школе ў Барунах, у 1902 – 1904 годзе – у народнай вучэльні ў Гальшанах, у 1905 – 1909 гадах – у гарадской вучэльні ў Ашмянах. Тут у 1908 годзе пазнаёміўся з “Нашай нівай” і стаў яе карэспандэнтам. У 1914 годзе скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, дзе актыўна дзейнічаў у нацыянальна-культурным руху. Пасвячоны ў святары ў 1914 годзе. У 1914 – 1918 гадах вучыўся на маральна-прававым факультэце Пецярбургскай каталіцкай духоўнай акадэміі. З 1918 года кандыдат кананічнага права. Працаваў у Пецярбургскім таварыстве студэнтаў-беларусаў, быў яго сакратаром, у 1916 – 1918 гадах – старшынём. У час вучобы ў Пецярбурзе супрацоўнічаў з беларускімі газетамі “Светач”, “Дзянніца”, “Гоман”. У сакавіку 1917 года ўдзельнічаў у з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый. На І-м з’ездзе беларускага каталіцкага духавенства 24-25 мая 1917 года выступіў з дакладам пра беларускі рух у адносінах да касцельнага жыцця. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў БХД. З 1917 года пачаў касцельныя казанні на беларускай мове пры правядзенні набажэнстваў у Дзісненскім, Браслаўскім паветах, за што падвяргаўся ганенням з боку польскіх царкоўных улад. У 1918 годзе касцельныя ўлады выправілі яго з Вільні ў Драгічын, але неўзабаве ён змог вярнуцца. У 1919 – 1922 і 1928 – 1933 гадах выкладаў закон божы ў Віленскай беларускай гімназіі. У жніўні 1919 – верасні 1922 года рэдактар-выдавец газеты “Крыніца”. Сябра Рады БНР ад Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Удзельнічаў у сходзе Рады 13 снежня 1919 года. У 1922-1928 гадах пасол польскага сейма, намеснік старшыні Беларускага пасольскага клубу да яго расколу ў 1925 годзе. Адзін з кіраўнікоў Віленскага БНК. У 1924–1926 гадах узначальваў ТБШ. Вясной 1928 года абраны віца-старшынём Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928–1939 гадах рэдактар і выдавец часопісу “Хрысціянская думка”. Заснавальнік у Вільні ў 1926 годзе беларускай друкарні імя Ф.Скарыны. Працаваў у Беларускам навуковым таварыстве. Слухаў лекцыі на юрыдычным факультэце Віленскага універсітэта. Выступаў з публічнымі лекцыямі на тэмы гісторыі і культуры Беларусі. Служыў ў касцёле св. Мікалая ў Вільні. Аўтар шматлікіх карэспандэнцый, артыкулаў, рэцензій, даследаванняў, прадмоў да кніг. У снежні 1931 года на 4-м з’ездзе БХД абраны сябрам ЦК партыі. З 1933 года, пасля звальнення з Віленскай беларускай гімназіі, працаваў у гандлёвай школе імя С. Сташыца ў Вільні. У 1938 годзе высланы польскай адміністртацыяй на 5 гадоў з Вільні ў Слонім. Вярнуўся ў Вільню восенню 1939 года і стаў дырэктарам беларускай дзяржаўнай прагімназіі, дзе выкладаў рэлігію і гісторыю. У 1939–1940 гадах – старшыня Беларускага цэнтру ў Літве. Аднавіў выданне газеты “Крыніца”. Арыштоўваўся савецкімі ўладамі ў 1941 годзе. Падчас гітлераўскай акупацыі працягваў душпастырскую і педагагічную працу, дапамагаў ратаваць ад рабавання экспанаты Віленскага беларускага музея. Зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі 7 снежня 1944 года, аднак, неўзабаве адпушчаны. 13 красавіка 1949 года арыштаваны ў чарговы раз. Асобай нарадай пры МДБ СССР асуджаны на 25 год пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у Віленскай турме Лукішкі, потым у Азёрлагу г. Тайшэт Іркуцкай вобласці, дзе і памёр.

Магчыма, быў у Гродне яшчэ на пачатаку 1910-х гадоў. Пазней удзельнічаў у мітынгу арганізаваным Беларускім цэнтральным выбарчым камітэтам у Гродне ў верасні 1922 года. Зноў прыязджаў у Гродна на пачатак 1923 года. “15 красавіка 1923 года, - пісаў карэспандэнт з Гродна ў газету “Крыніца”, - да нас прыязджалі беларускія паслы С. Баран і А. Станкевіч. Народу сабралася поўная заля. Прамову сваіх паслоў выслухалі з вялікай цікавасцью. Ад іх мы многа чаго даведаліся і ўпэўніліся, што не памёр і не памрэ яшчэ беларускі народ. Ах, як было б добра, каб часцей яны прыязджалі!” 15 красавіка 1926 года Гродзенскі камісарыят паліцыі на запыт Беластоцкага ваяводы аб тым, ці дзейнічае на тэрыторыі Гродзенскага павету “Ліга абароны каталікаў-беларусаў” кс. А. Станкевіча, адказаў, што «дзейнасці ўзгаданай арганізацыі не заўважана».

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
чатыры тры восем чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


***


Дзень над Нёманам праз імглу
пачынаўся – вільготны і цёплы.
Самым ранкам на П’яным вуглу
Сырадой прадавалі цёткі.
Закружылася галава:
выпіваю да меднага донца.
Як ваяцкая булава,
паднялося над горадам сонца.
І жыве абаронная раць,
звонка трубяць гарачыя трубы! 
Каб не ведаць нападу і згубы,
сцены гарадзенскія стаяць.

Сяргей Панізьнік

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 15

Слаўнае імя

Крэчэўскі Пётр Антонавіч (7.08.1879 – 8.03.1928)
старшыня Цэнтральнай беларускай гандлёвай палаты, адзін з лідэраў БПС-Ф

Чытайце ў Бібліятэцы

Гродзенскі Новы свет
Таццяна Казак, 29 красавіка 2008 года
У апошні час захаванне аўтэнтычнага аблічча гістарычных гарадоў становіцца важнай праблемай у нашай краіне. У Еўропе даўно ахоўваюць не толькі будынкі да 1850 г. (як гэта агульнапрынята), але імкунуцца захаваць архітэктуру ХХ ст., у тым ліку будынкі савецкай эпохі.
У Гродна захаваліся помнікі розных часоў, у тым ліку і ХХ ст. Пачатак ХХ ст. і далейшыя 20-30-я гады стварылі цэлы гарадскі раён – Новы свет, па сутнасці акружылі старажытную частку Гродна дадатковымі жылымі кварталамі. Галоўным чынам будаўніцтва было сканцэнтравана у паўночнай частцы горада за рэчкай Гараднічанкай.
Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына