| Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч 8 (20).01.1892 – 29.11.1938
аўтар першай беларускай граматыкі, адзін з лідэраў БСГ, сябра БНК, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, адзін з заснавальнікаў ТБШ, перакладчык на беларускую мову паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш»
Псеўд.: Адам Навука, «Тарас на Парнасе», Я. Тарас, Тарас Язычнік, Т. Навіна (?), Białorusin
З абяднеўшай шляхты засценака Мацюлішкі Віленскага пав. (зараз Літва). У 1911 годзе скончыў 2-ю Віленскую гімназію, а ў 1916 годзе – гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага універсітэта. З 1912 года быў адным з кіраўнікоў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка Пецярбургскага універсітэта. Працаваў на кафедры рускай мовы і літаратуры гэтага ж універсітэта. У 1917 годзе – прыват-дацэнт па грэчаскай і лацінскай мовах. Распрацоўваў беларускую граматыку. У 1917 годзе – адзін з лідэраў БСГ, з 1918 года – БСДП. 25-27 сакавіка 1917 года сакратар з’езду беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску, сябра БНК. У 1918 годзе быў загадчыкам Петраградскага аддзялення культурна-асветнага аддзелу Белнацкаму. У 1919 годзе – выкладчык беларускай і грэчаскай моў у Мінскім беларускім педінстытуце. З канца 1920 года – загадчык беларускага сектара дэпартаменту асветы Сярэдняй Літвы. У 1921-1922 гадах – дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў ТБШ. У 1922 годзе абраны паслом у сейм Польшчы. Да 1924 года ўзначальваў Беларускі пасольскі клуб. У 1925-1927 гадах адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў БСРГ. Са снежня 1925 года – сябра КПЗБ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1927 годзе. У маі 1928 года на «працэсе 56-ці» прыгавораны да 12 гадоў зняволення. У 1930 годзе дэтэрмінова вызвалены спецыяльным распараджэннем прэзідэнта Польшчы. Канспіратыўна накіроўваў дзейнасць Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клубу «Змаганне». Зноў арыштаваны ў лютым 1931 года. У лістападзе 1932 года асуджаны на 8 год катаржнай турмы. У верасні 1933 года ў абмен на арыштаванага савецкай уладай Ф. Аляхновіча пераехаў у СССР. Працаваў у Маскве загадчыкам аддзелу Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце. 6 мая 1937 года арыштаваны НКУС па справе так званага Беларускага нацыянальнага цэнтру. 5 студзеня 1938 года камісіяй НКУС СССР і пракурорам СССР асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 26 студзеня 1957 года.
Яшчэ летам 1919 года ягоны артыкул быў надрукаваны ў Гродзенскай беларускай газеце “Родны край”. Быў у Гродне разам з В. Іваноўскім 8 кастрычніка 1920 года праездам у Вільню. Адной з мэтаў візіту было адкрыццё вышэйшай беларускай школы. Зноў апынуся ў Гродне толькі ў 1926 годзе, калі 20 лютага і 1 жніўня ў якасці беларускага пасла выступаў на мітынгах БСРГ. 6 мая 1926 года Б.Тарашкевіч выступіў у польскім сейме з інтэрпеляцыяй № 50 у справе правакатарскай тактыкі паліцыі Гродзенскага павету і бяспраўнага пратрымання на працягу дзесяці месяцаў Васіля Шапіцы і таварышчаў у следчым астрозе ў Гродне. 22 мая 1926 года быў з візітам у Гродзенскага старасты К. Рагалевіча па справе арганізацыі пасольскага мітынгу, аднак атрымаў адмову. 19 верасня 1926 года ўдзельнічаў разам з П. Валошыным у павятовым з’ездзе БСРГ у Гродне. Сваё зняволенне ў 1931-1933 гадах пераважна адбываў у Гродзенскай турме, адкуль яго ў лістападзе 1932 - лютым 1933 года вывазілі ў Вільню на паседжанне суду. У турме знаходзіўся, паводле А. Бергман, у адной з найбольш вільготных адзіночнай камеры № 45. Пад час зняволення, між іншым, перакладаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Тройчы ўдзельнічаў у галадоцы вязняў. Пераслаў на волю адкрыты ліст супраць Р. Астроўскага. Вясной 1933 года быў пераведзены з Гродна ў Плоцк.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|