Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Федарук Уладзімір Трафімавіч
1885 – ?

дырэктар Гродзенскай беларускай школы, віцэ-старшыня Гродзенскай беларускай школьнай рады, сябра нацыянальных арганізацый у Гродне

Скончыў настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам з 1903 года. Нейкі В. Т. Федарук у 1917 годзе быў сябрам Вайсковага саюза Гродзенскай губерніі, выканкама Савета сялянскіх дэпутатаў, Гродзенскага аддзялення Усерасейскага камітэту дапамогі пацярпелым ад вайны ў Петраградзе. Магчыма, сябра БПС-Р. З 1919 года выкладаў у Гродзенскай беларускай школе. Прыкладна з 1921 года і да 1926 года быў дырэктарам Гродзенскай беларускай школы. Летам 1919 года з’яўляўся сябрам Гродзенскага беларускага настаўніцкага саюзу. З чэрвеня 1920 года – віцэ-старшыня Гродзенскай беларускай школьнай рады. У кастрычніку 1920 года быў сакратаром Гродзенскага БНК. 1 сакавіка 1922 года браў удзел у арганізацыйным паседжанні Гродзенскага камітэту Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны. У сярэдзіне жніўня 1922 года ўвайшоў у склад створанага ў Гродне Беларускага выбарчага камітэту. Магчыма, сябра Гродзенскага беларускага дабрачыннага таварыства і Гродзенскага беларускага правінцыянальнага камітэту. Вясной 1924 года, паводле польскай дэфензівы, удзельнічаў у канспіратыўных сустрэчах мясцовых беларускіх дзеячоў у будынку беларускай школы ў Гродне. 10 чэрвеня 1924 года выехаў у Скідзель для вядзення беларускай агітацыі, дзе спыніўся ў мясцовага яўрэя Сулкеса. Летам 1928 года з’яўляўся кіраўніком курсаў беларускай мовы для настаўнікаў школ у Гродне. Вылучаўся ў Гродзенскую гарадскую раду на выбарах ў 1927 годзе ад беларуска-рускага блоку (спіс № 12). На выбарах у сейм у 1928 годзе – сябра беларускага акруговага выбаркаму. Вылучаўся ад блоку нацыянальных меньшасцяў (спіс № 18) у сейм па выбарчай акрузе № 6. Сябра Гродзенскага аддзялення Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Магчыма, меў нейкае дачыненне да адбыўшагася ў Гродне 29 сакавіка 1930 года арганізацыйнага сходу па ўзнаўленню БПС-Р. Паводле А. Цыхуна ў 1939 годзе па даносу быў рэпрэсаваны ворганамі НКУС.

Жанаты. Жонка Алена (1887 г.н.). На 1924 год меў двух дзяцей: дачку Ганну (1910 г.н.) і сына Лявона (1914 г.н.).

Жыў па адрасах: у 1920 годзе - вул. Паліцэйская, 34, з 1922 года - па вул. Сапёрная, 6, на 1930 год – вул. Пушкінская, 9 (?).

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
адзін пяць пяць восем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  

to Мікалай Анегін

27-10-2008, 10:13

Дзякуй вялікі, можа напішаце які матэрыльчык пра Льва Бакста кароценькі. вывесім на нашым сайце.

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 12)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Над дугамі-мастамі Гродна
Спакойнае дыханне грому.
На кроны з лісцяў, 
              кроны з лілій -
              пяшчота ліўняў
                                        сініх ліній.
Нырайце, крылы, ад дажджу
                                                 ў нябёсы!
Хавайся пад крыло маё,
Не бойся!

Данута Бічэль-Загнетава

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)

Слаўнае імя

Грынкевіч Францішак Сымонавіч (5.10.1884 – 26.07.1933)
душпастар Гродзенскай фары і Бернардынскага касцёла, прэфектам Гродзенскай гарадской гімназіі ім. А.Міцкевіча, кіраўнік Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, арганізатар першай у Гродне польскай скаўцкай дружыны ім. Стэфана Баторыя, удзельнічаў у выданні першага беларускага каталіцкага малітоўніка «Бог з намі»

Чытайце ў Бібліятэцы

Аляксей Карпюк. Масты
30 снежня 2007 года
Нарыс нашага земляка Аляксея Карпюка, прысвечаны гісторыі гарадзенскіх мастоў. Артыкул быў надрукаваны ў часопісе "Беларусь" у 1983 годзе (№2). Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына