|
| Цярэшчанка Кузьма Юр’евіч кастрычнік 1888 – 12.03.1922
сакратар міністэрства замежных справаў БНР, старшыня Часовага БНК, старшыня Цэнтральнага БНК, адзін са стваральнікаў Цэнтральнага беларускага саюза сельскай гаспадаркі (Цэнтрабелсаюз)
Нарадзіўся ў в. Замосцішча Рослаўскага пав. Смаленскай губ. Скончыў Пскоўскую каморніцкую школу ў 1906 годзе і Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут у 1912 годзе. З 1906 года прыхільнік партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Пад час вучобы ў Маскве з’яўляўся сябрам беларускага студэнцкага гуртка. З пачаткам Першай сусветнай вайны быў у арміі. У 1917 годзе – адзін з ініцыятараў стварэння і старшыня Пскоўскай беларускай рады. Удзельнік з’езду беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску ў лістападзе 1917 года і І-га Усебеларускага з’езду. Сябра БПС-Р. Восенню 1918 года быў кааптаваны разам з А. Борыкам і А. Грыкоўскім у Віленскую беларускую раду. У снежні 1918 года разам з Т. Данілюком арганізаваў у Ваўкавыску сялянскі павятовы з’езд, на якім была створана Ваўкавыская беларуская сялянская павятовая рада. З 22 лістапада 1918 года выконваў абавязкі кіраўніка міністэрства ўнутраных справаў ураду БНР. Распрацаваў «Часовыя палажэнні аб губернскіх камісарыятах БНР». 1 лютага 1919 года быў прызначаны А. Луцкевічам сакратаром міністэрства замежных справаў БНР. Удзельнічаў у Беларускім з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны ў чэрвені 1919 года. Сябра ЦБРВіГ. Летам 1919 года выконваў абавязкі дыпламатычнага прадстаўніка БНР у краінах Балтыі. Вёў перамовы з прым’ер-міністрам латвійскага ўраду аб стварэнне на тэрыторыі Латвіі беларускіх вайсковых частак. 31 ліпеня 1919 года звярнуўся да кіраўніка латвійскага ўраду К. Ульманіса з просьбай аб стварэнні на тэрыторыі Латвіі вайсковай базы, з мэтай выхаду беларускіх частак на тэрыторыю Беларусі. У жніўні 1919 года звярнуўся да міністра замежных справаў Латвіі З. Мееровіца з просьбаю аб мабілізацыі беларусаў у асобныя часткі. Дамовіўся аб адкрыцці на тэрыторыі Латвіі Консульства БНР. Акрамя гэтага, К.Цярэшчанка вёў неафіцыйныя перамовы з князям Лівэнам, камандуючым дабраахвотніцкім расійскім аддзелам балтыйскага ляндэсвэру, аб фармаванні беларускіх атрадаў пры яго корпусе. Пасля вяртання ў Вільню на кароткі час арыштоўваўся польскімі ўладамі. З верасня 1919 года – у Мінску. Старшыня Часовага БНК. Удзельнічаў у надзвычайным сходзе Рады БНР 13 снежня 1919 года, на якім бы абраны сябрам Найвышэйшай рады. 17 снежня 1919 года звярнуўся да А.Луцкевіча з просьбай аб адстаўцы з пасады міністра ўнутраных справаў БНР. 28 снежня 1919 года Рада міністраў БНР прыняла ягоную адстаўку. У тым жа месяцы на з’ездзе БПС-Р быў выключаны з шэрагаў беларускіх эсэраў. Адзін з ініцыятараў стварэння ў студзені 1920 года Цэнтральнага беларускага саюза сельскай гаспадаркі (Цэнтрабелсаюз). У якасці сябра Найвышэйшай рады ўдзельнічаў 20-24 сакавіка 1920 года ў беларуска-польскіх перамовах. Пасля адмовы польскіх уладаў у правядзенні ў красавіку 1920 года 2-га Ўсебеларускага з’езду склаў з сябе паўнамоцтва старшыні БНК і перайшоў на сталую работу ў Цэнтрабелсаюз. Пад час савецкага наступлення ў ліпені 1920 года разам з Б. Тарашкевічам і В. Іваноўскім эвакуаваўся ў Варшаву. 15 жніўня 1920 года ад імя Найвышэйшай рады падпісаў з В. Ластоўскім акт аб каардынацыі дзяржаўнай працы. Разам з апошнім прымаў удзел у перамовах з прадстаўнікамі польскай дэлегацыі ў Рызе наконт будычыні беларуска-польскіх адносін. Восенню 1920 года з’яўляўся старшынём Цэнтральнага БНК. Удзельнічаў у Слуцкім паўстанні. Пасля самаліквідацыі Найвышэйшэй рады ўлетку 1921 года жыў у Вільні. Адзін з арганізатараў Саюзу сельскай гаспадаркі на Віленшчыне. Намагаўся стварыць у Вільні беларускую сельскагаспадарчую школу. Беспаспяхова выдвігаўся ад Цэнтральнага беларускага выбарчага камітэту ў сейм Сярэдзіннай Літвы. У 1922 годзе пераехаў у БССР, дзе працаваў на адказных пасадах у Цэнтрабелсаюзе. Раптоўна памёр пры загадкавых абставінах у пакоі вартаўніка будынка Наркамзема БССР у Мінску пасля святочнага вечара (паводле афіцыйных звестак - ад разрыву сэрца).
У сярэдзіне лістапада 1918 года К. Цярэшчанка быў прызначаны літоўскім урадам камісарам Гродзенскага павету, аднак, ужо 23 лістапада 1918 года загадам міністра ўнутранных справаў Літвы ўзначаліў Ваўкавыскі павет. У снежні 1918 года ўдзельнічаў у беларускім сялянскам з’ездзе ў Гродне. Разам з Т. Данілюком і А. Борыкам зноў прыехаў у Гродна 31 снежня 1918 года. 6 студзеня 1919 года прызначаны Я. Варонкам камісарам у Беласток, куды выехаў на наступны дзень. 16 студзеня зноў у Гродне. У лютым 1919 года выконваў абавязкі камісара Гродзенскага павету. Сябра клубу «Беларуская хатка» і ЦБРГ. Пад час свайго побыту ў Гродне зімой 1919 года ўступіў у РКП(б). 15 сакавіка 1919 года на паседжанні ўраду БНР у Гродне быў прызначаны міністрам унутраных справаў. Зноў быў праездам у Гродне каля 17 ліпеня 1920 года і восенню 1920 года. Хутчэй за ўсё, прыехаў з Рыгі, дзе ад імя Найвышэйшай рады вёў перамовы з В. Ластоўскім. 12 кастрычніка 1920 года абраны сябрам рэвізійнай камісіі Саюзу спажывецкіх кааператываў Гродзеншчыны. 21 лістапада 1920 года ў якасці прадстаніка Цэнтральнага беларускага камітэту прысутнічаў на беларускай вечарыне ў рэстарацыі «Раяль».
У Гродне ў пачатку 1919 года К. Цярэшчанка жыў у гатэлі “Еўропа”.
Поўны спіс імёнаў
Апошнія каментарыі:
|
|
Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў. З павагай, Алекс. |
|
|
to zet000 Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена. А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай! |
|
|
"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны |
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лірыка...
|
Каложа
|
І
Дзень асеньні ішоў,
Да сярэдзіны, пэўна,
Серабрысты і сьпеўны
Між дрыготкіх дажджоў.
Парк суцішна дыхаў,
Спадарожнічаў дожджык…
Асьцярожна і ціха
Я прыйшла да Каложы.
ІІ
Яшчэ на гольлі вільгаць засталася.
У лісьце пахаваныя сьляды.
Алень драўляны на іканастасе –
Чыясь душа – схіліўся да вады.
І што мне, што знадворку непагода,
Што дождж па сэрцы коламі прайшоў?..
А голас сьвятара ляцеў свабодна
І зноў вяртаўся ад галасьнікоў.
ІІІ
Магчыма, самае прыватнае жаданьне,
Якое ўслых ня варта прамаўляць:
Калі пачнецца Суд,
Калі ў празрыстым раньні
Праз далеч сінюю труба пачне склікаць,
І страчаны Сусьвет
Паўстане ў новай сіле.
Душа і цела
Зьвяжуцца нанова –
Дай мне пачуць Твае сьвятыя словы:
"Дарую грэшным,
Бо яны любілі."
IV
Я думала: калі б застацца зараз
У восені, ўрачыстай і прыгожай,
Калі ўсё, усё зьмясьціцца можа
І апраўдацца для тваёй душы –
Асьветланай, усё пакінуць зараз!..
Ды смутак невымоўны
Ў дрэве кожным,
І парк мяне праводзіць ад Каложы.
І варта
Жыць.
Ганна Аўчыннікава
| Дасылайце свае вершы пра Гародню
|
|
Помнік
| |
Піўзавод
|
|
|
|
Слаўнае імя
Кізевіч Піліп (15.11.1893 – ?) сябра Гродзенскай гарадской управы ТБШ і сябра Галоўнай управы ТБШ, на яго імя было аформлена валоданне беларускай кнігарняй у Гродне |
Чытайце ў Бібліятэцы
Гродзенскі Новы свет
Таццяна Казак, 29 красавіка 2008 года
У апошні час захаванне аўтэнтычнага аблічча гістарычных гарадоў становіцца важнай праблемай у нашай краіне. У Еўропе даўно ахоўваюць не толькі будынкі да 1850 г. (як гэта агульнапрынята), але імкунуцца захаваць архітэктуру ХХ ст., у тым ліку будынкі савецкай эпохі. У Гродна захаваліся помнікі розных часоў, у тым ліку і ХХ ст. Пачатак ХХ ст. і далейшыя 20-30-я гады стварылі цэлы гарадскі раён – Новы свет, па сутнасці акружылі старажытную частку Гродна дадатковымі жылымі кварталамі. Галоўным чынам будаўніцтва было сканцэнтравана у паўночнай частцы горада за рэчкай Гараднічанкай.
Глядзець
|
|
Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)
|
|
|
|