Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Якімовіч Мікалай Мацвеевіч
27.09.1896 – 24.03.1929

сакратар Гродзенскага БНК, карэспандэнт віленскіх беларускіх газет, кіраўнік Гродзенскага павятовага сакратарыяту БСРГ

Псеўд.: Альфа (?), Нёманец (?), Нёман

Нарадзіўся ў Гродна. Былы расійскі афіцэр. Сябра РКП(б) з 1919 года. Тады ж, магчыма, прыехаў у Гродна з Масквы для канспіратыўнай працы. Хутчэй за ўсё, быў арыштаваны польскімі ўладамі ў ліпені 1919 года і сядзеў у Гродзенскай турме ў адзін час з Я. Антонавым і П. Мядзёлкай. 28 сакавіка 1920 года абраны ў склад Гродзенскага БНК, атрымаўшы 87 галасоў са 100 магчымых. На май 1921 года выконваў абавязкі сакратара Гродзенскага БНК. 27 красавіка 1921 года выехаў у якасці прадстаўніка Гродзенскага БНК у Коўна. Прысутнічаў на сходзе замежнай групы БПС-Р у Коўне 7 ліпеня 1921 года. Браў удзел у арганізацыйным паседжанні Гродзенскага камітэту дапамогі пацярпелым ад вайны ў Гродне 1 сакавіка 1922 года. Восенню 1922 года беспаспяхова вылучаўся ад блоку № 16 – нацыянальных меньшасцей на выбарах у польскі сейм па Бельскай выбарчай акрузе. У 1923 годзе, паводле польскай дыфензівы, з’яўляўся памочнікам С. Якавюка ў распаўсюджанні беларускай літаратуры ў Гродне. Кіраўнік Гродзенскага павятовага сакратарыяту Беларускага пасольскага клубу. 17 сакавіка 1923 года М. Якімовіч у чарговы раз быў арыштаваны і звольнены на наступны дзень. Аднак, ужо на пачатку мая 1923 года ён зноў арыштаваны па абвінавачанню, што пад час савецкага панавання летам 1920 года, супрацоўнічаў з бальшавікамі і, нават, выдаў некалькіх асобаў з ліку мясцовых палякаў органам ЧК. 5 мая ён абвясціў галадоўку, выступаючы супраць беспраўнага арышту. У якасці сведкі па «справе 45-ці» з 14 па 24 мая 1923 года знаходзіўся ў Беластоцкай турме. Паводле газеты “Вольны сцяг”, на 14 верасня 1923 года ў Гродне было прызначана судовае паседжанне па справе М. Якімовіча, абвінавачанага па арт. 108, часткі І крым. кодэкса. Рашэннем Гродзенскага акруговага суда 18 студзеня 1924 года ён быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў турмы, але 27 мая 1924 года звольнены пастановай Апеляцыйнага суду ў Вільні. У лістападзе 1924 года ўвайшоў у склад Гродзенскага беларускага дабрачыннага таварыства. Карэспандэнт віленскіх беларускіх газет, у тым ліку “Беларускай справы”. Вясной 1925 года вёў справаздачу ў беларускіх газетах з адбыўшагася ў Гродне “працэса 72-х” над беларускімі партызанамі. 17 ліпеня 1925 года М. Якімовіч быў выкліканы да следчага канцылярыі ІІІ-га рэферата па справе антыдзяржаўных выступленняў у час мітынгу 1 мая. 24 ліпеня 1925 года ў Гродзенскім судзе разглядалася справа М. Якімовіча, які быў абвінавачаны па артыкулу 129 к.к., так як быццам казаў, што “савецкая ўлада лепшая” і, што “хутка прыйдуць савейкія войскі” і заклікаў не плаціць падаткі. Быў апраўданы судом. У 1925 годзе з’яўляўся кіраўніком Гродзенскага павятовага сакратарыяту БСРГ. Кандыдат у польскі сейм ад БСРГ. Пад час акадэмічнай вячэры ў Гродзенскім тэатры 28 кастрычніка 1925 года з нагоды пятых угодкаў смерці гродзенскага яўрэйскага паэта Л. Найдуса і адкрыцця на ягонай магіле помніка, М. Якімовіч выступіў з прамовай ад імя мясцовага беларускага грамадства. Напярэдадні 1 мая 1926 года адбыўся чарговы вобыск і арышт М. Якімовіча. Пры рэвізіі ў яго забралі газеты “Незалежны хлоп” і артыкулы падрыхтаванныя для беларускіх выданняў. 2 мая М. Якімовіч быў дастаўлены ў Гродзенскую турму, адкуль яго вызвалілі ўжо 18 мая. У ліпені 1926 года разам з паслом П. Валошыным правёў шэраг мітынгаў БСРГ у Гродзенскім павеце: у м.Крынкі, Лунна, Індура, Скідзелі. 13 чэрвеня 1926 года выступаў на мітынгу рады прафсаюзаў у Гродне. 27 чэрвеня разам з П. Валошыным удзельнічаў у мітынгу БСРГ у Гродзенскім тэатры, на якім выступіў з дакладам на тэму “Беларускі рух і класавае змаганне”. 7 жніўня М. Якімовіч разам з Я. Барадой звярнуліся да Гродзенскага віца-пракурора Мюллера ў справе галадоўкі вязняў Гродзенскай турмы. 18 верасня 1926 года ад імя гродзенскіх беларускіх арганізацый надаслаў прывітанне на адбыўшыюся ў Вільні вечарыну ў гонар 20-х узгодкаў беларускай прэсы. Віца-старшыня ІІІ-й канферэнцыі БСРГ Гродзенскага павету 19 верасня 1926 года. Пад час свайго выступлення прапанаваў паслаць прывітальную тэлеграму паслу С. Барану ў Беластоцкую турму. 31 кастрычніка 1926 года выступаў разам з П. Валошыным на мітынгу ў Гродне ў падтрымку блоку «Работніцкае аб’яднанне» на выбарах у гарадскую касу хворых. Кандыдат у склад Гродзенскай касы хворых ад гэтага ж блоку. Хутчэй за ўсё, быў зноў арыштаваны ў пачатку 1927 года. Асуджаны як сябра БСРГ па “справе 56-ці” ў 1928 годзе ў Вільні на 6 (па іншых дадзеных – 4) год пазбаўлення волі. Апеляцыйным судом прыгавор зменшаны да 2 год. Вызвалены з турмы 20 сакавіка 1929 года, за чатыры дні да смерці. Памёр у Гродзенскім сейміковым шпіталі. На ягоным пахаванні прысутнічала каля 200 чалавек, у тым ліку сябры Гродзенскай акруговай і гарадской управаў ТБШ. З прамовамі выступілі Б. Стрэшко і І. Баліцкі, пасля чаго, сабраўшыяся заспявалі рэвалюцыйны гімн. Паводле данясення польскай паліцыі прысутнічаўшыя на пахаванні праваслаўны пратадз’якан і псаломшчык, якія адпявалі памершага, пачушы песню, дэманстратыўна сышлі з могілак.

На 1924 год жыў па адрасе: вул. Ерусалімская, 17.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
сем пяць сем тры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Шлях дадому


Ад’язджаючы з родных мясцін,
Заўжды цвёрда кажы: Вярнуся!
Ў яркім бляску іншых краін
Ты не забывай Беларусі.
Табе будуць казаць, што там лепей,
Лягчэй верыць, вальней лётаць...
Можа й так. Але мне – ведай –
Не заменіць нават Ніл Нёмна.
Не змяняю на Вечны Рым
Брукаваных вулак Гародні...
Разам з кім буду йсці ці адзін –
Я з дарогі дадому не збочу.

vyazen2904

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)

Слаўнае імя

Грыкоўскі Аляксандр (1893 – 13.3.1919)
настаўнік першай беларускай школы, першы старшыня Гродзенскага БНК, сябра Камітэту нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэту

Чытайце ў Бібліятэцы

Вандроўкі па Вялікім Княстве ў 1778 годзе Вільяма Кокса. Візыт у Гродна, 13 жніўня 1778
Блог pozirk.org, 6 верасня 2007 года
Пераклад кнігі пра вандроўкі па Вялікім Княстве ў 1778 годзе Вільяма Кокса. У першай частцы гэтай кнігі – апісаньне Горадні ў жніўні 1778 году – аповед чалавека, які сустракаўся з апошнім каралём Рэчы Паспалітай, асабіста размаўляў з Тызэнгаўзам і Жылібэрам у Горадні і ўвогуле шмат цікавага піша пра Вялікае княства. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына