Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Шыдлоўскі Аляксандр Канстанцінавіч
18.06.1911 – 26.09.2002

дзеяч заходнебеларускага культурнага і грамадска-палітычнага жыцця, кампазітар, аўтар вядомых песень, стваральнік песенных калектываў, гарачы патрыёт Беларусі і Горадні

Аляксандр Канстанцінавіч Шыдлоўскі нарадзіўся 18 чэрвеня 1911 г. у вёсцы Мінкі на Смаргоншчыне. У гады Першай сусветнай вайны яго сям’я з’ехала ў эвакуацыю і жыла ў расейскім горадзе Сімбірску. Пасля вяртання на Беларусь у 1921 годзе А. Шыдлоўскі пачаў навучанне ў Віленскай беларускай гімназіі. Тут ён пазнаёміўся з выдатнымі беларускімі дзеячамі міжваеннага часу – Рыгорам Шырмам, Сяргеем Паўловічам, Максімам Гарэцкім, Адамам Станкевічам. У гімназіі Шыдлоўскі далучыўся да падпольнага беларускага камуністычнага руху, за што быў з гімназіі выключаны. У 1928 г. стаў інструктарам беларускага парламенцкага клуба ў польскім Сейме “Змаганне”. Праз нейкі час быў арыштаваны польскімі ўладамі і прыгавораны да 5 гадоў турмы.

Пасля вызвалення з польскай турмы А. Шыдлоўскі жыве і працуе ў Варшаве звычайным рабочым. У 1938 г. А. Шыдлоўскі разам са сваім братам Язэпам Урбановічам ствараюць апошнюю ў Польшчы легальную беларускую арганізацыю – Беларускае культурнае таварыства ў Варшаве. Арганізацыя вяла вялікую патрыятычную працу сярод беларускіх рабочых у Варшаве. Яшчэ ў тыя часы А. Шыдлоўскі блізка пазнаёміўся і пасябраваў з паэтам-падпольшчыкам Максімам Танкам. Увесь гэты час Аляксей збіраў беларускія народныя песні, апрацоўваў іх, спяваў у беларускіх хорах.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Канстанцінавіч быў артыстам хору Рыгора Шырмы, выступаў перад параненымі ў шпіталях, працаўнікамі тылу, ездзіў па франтах.

З 1950 г. Аляксей Канстанцінавіч жыў у Гродне. 35 гадоў працаваў у Гродзенскім доме народнай творчасці, з якіх 10 год узначальваў яго. Ён стаў аўтарам вядомых песень “Ой, ты, Нёман родны”, “Песня пра Гродна”, “Колькі ў небе зор.” А.К. Шыдлоўскі стварыў некалькі песенных калектываў, творчая дарога якіх працягваецца і сёння. Нягледзячы ні на якія змены палітычнай лініі уладаў Аляксандр Канстанцінавіч працягваў заставацца гарачым патрыётам сваёй Бацькаўшчыны. Ужо ў пачатку ХХІ стагоддзя разам са сваім сябрам Апанасам Цыхуном напісаў песню пра беларускую мову, у якой падкрэсліў непераможнасць ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння:

Ты родная мова, як звон жаўруковы.
Як Неба прываблівых думак і мар.
Ты нацыі нашай жыццё і аснова,
Бясцэнны скарб сэрцаў, Усявышняга дар!

Памёр Аляскей Канстанцінавіч 26 верасня 2002 года.

Поўны спіс імёнаў


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
сем дзевяць адзін дзевяць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)


Апошнія каментарыі:

Алекс

15-07-2011, 00:36

Шаноўныя мадэратары,будзьце ласкавы,прыбярыце калі ласка камент-абразу што вісіць амаль два гады "Паганцы беларутэны" ,гэта абраза для іншых беларусаў.
З павагай,
Алекс.

  

jendrus

19-12-2009, 23:39

to zet000
Ганарыцца - прынамсі памятаць і паспрабаваць зразумець. Аднак і даваць ацэнку ўсяго, што было зроблена.
А наконт паганцаў... Я амаль упэўнены, што Вам на самой справе напляваць на Другую Сусветную. Інакш, Вы б не карысталіся нацыскай лексікай!

  

zet0000

19-12-2009, 20:15

"1944 годзе быў абраны сябрам Беларускай цэнтральнай рады. Быў генеральным інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэрыторыі Германіі." - круто??????????????!!!!!!!есць чым ганарыцца, яўэ ўспомніця пра СС Беларусь ...паганцы беларутэны

  
Праглядзець усе выказванні (Усяго 13)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Ноч


Спакуслівая цемра
Над цёмнаю Гародняй.
Абачлівыя крокі
І ненаўмысны ўздых.

Над магнэтызмам цела
Кантроль губляе розум,
Мы з асалодай крочым
Да бездані ўдваіх.

Мы давяраем пахам,
Мы давяраем пальцам
І дзіўная бясконцасць
Адцягвае мяжу.

І неба цёмным дахам,
Адзіным верным райцам,
Адзіным верным Творцам
Уладу дасць дажджу.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Канструктывізм па вул. Горкага (знесены)

Слаўнае імя

Сяўрук Пётр Якаўлевіч (1905 – 4.10.1929)
сябра БСРГ, арганізатра хатняй бібліятэкі, першы старшыня Гродзенскай акруговай управы ТБШ, пачынаючы літаратар

Чытайце ў Бібліятэцы

«Osiedle Robotnicze», або што будавалі для гарадзенскіх рабочых у 1930-х гг.
21 сакавіка 2009 года
Кароткая гісторыя першага гарадзенскага «спальнага мікрараёна», пабудаванага больш за 70 гадоў таму. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына