Гродненский блог

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Гарадзенскія ўлады атрымалі прапанову ад маладых навукоўцаў
24 сакавіка 2010 года

Усталяваць інфармацыйныя шыльды пра адметныя будынкі і вуліцы ў гістарычным цэнтры горада Гродна прапанавалі гарадскім уладам сябры абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў "ВІТ". У дасланым учора на адрас гарвыканкама лісце грамадскія актывісты спасылаюцца на досвед іншых беларускіх гарадоў і суседніх краін.

Аўтары ліста прапаноўваюць сваю дапамогу ў распрацоўцы і рэалізацыі прапанаванай канцэпцыі ўсталявання шыльдаў і гатовыя разам з гарадскімі ўладамі шукаць грошы на развіццё інфармацыйна-турыстычнай інфраструктуры Гродна.

На думку аўтараў ліста, размяшчэнне ў гістарычным цэнтры горада разнастайных шыльдаў з цікавай гістарычнай інфармацыяй дапаможа турыстам адчуць атмасферу мінулага горада, даведацца больш пра яго гісторыю, адшукаць дарогу да важных культурных аб’ектаў, заахвоціць яго да больш грунтоўнага азнаямлення з горадам.

Усё гэта зробіць побыт турыста ў Гродна больш камфортным і заахвоціць наведаць наш горад яшчэ не адзін раз.

Маладыя навукоўцы прапануюць усталяваць у горадзе тры катэгорыі шыльдаў.

Першая катэгорыя – шыльды каля гістарычных помнікаў.

На іх будуць змешчаны звесткі пра даты пабудовы, архітэктурны стыль, заснавальнікаў, архітэктараў, асноўныя падзеі ў гісторыі будынка ад заснавання да сённяшняга дня, а таксама цікавыя выявы помніка, якія паходзяць з мінулага.

Такія шыльды прапануецца змясціць ля Каложскай царквы, Ніжняй царквы (на тэрыторыі Старога замка), Старога замку і шэрагу іншых помнікаў.

Другая катэгорыя – шыльды, прысвечаныя гісторыі вуліц ці плошчаў. Гэтыя шыльды прапануецца ўсталяваць на пачатку вуліц/на плошчах.

Баранавічы. Вуліца Савецкая, на якой размешчаны шыльды з гістарычнымі назвамі вуліцы ў розныя перыяды часу: Марыінская, Шэптыцкага і інш.

Трэцяя катэгорыя – шыльды з выявамі прац знакамітага мастака Напалеона Орды.

Іх прапануецца ўсталяваць у тых месцах, адкуль мастак маляваў Гродна ў 1860-х гг.

Прыклад сумяшчэння сучаснага выгляду Гродна з малюнкамі Напалеона Орды. Такога кшталту шыльды маглі б з’явіцца побач з Фарным касцёлам.

Наведвальнікі горада будуць мець цікавую магчымасць непасрэдна на мясцовасці агледзець не толькі сучасны горад, але і тое, што яны пабачылі б тут амаль 150 гадоў таму.

Варшава. Спецыяльныя кубы з рэпрадукцыямі карцін мастака 18 ст. Бернарда Белота з выявамі тагачаснай Варшавы.

Прапанаваны маладымі навукоўцамі падыход да развіцця інфармцыйна-турыстычнага патэнцыяла Гродна базуецца на досведзе замежных краін, у тым ліку Польшчы (Кракаў, Люблін, Варшава), Украіны (Львоў) і Літвы (Вільнюс)..

Паводле «Твой Стыль»


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
тры тры дзевяць чатыры - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


* * *


Іду па Горадні. Пілуюць дрэвы
І не пад корань, а галіны толькі.
Маўляў, і так засохнеце самыя,
А выжывеце – што ж, спілуем зноўку.

Яны стаяць, а з ранаў сок як слёзы.
Галінаў рэшткі – нібы рукі – ў неба.
Яны былі таполі і бярозы.
Нічога ім, апроч жыцця, не трэба.

Жыцця, заўважце, а не існавання,
Калі пілуеце – то лепш пад корань.
Пілуюць дрэвы з вечара да рання.
Пілуюць дрэвы. Засынае горад.

Света Карпей

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Піўзавод

Слаўнае імя

Чарапук Янка Антонавіч (12.08.1896 – 16.11.1957)
старшыня пецярбургскага культурна-асветніцкага таварыства вольных беларусаў, чыноўнікам па спецыяльных даручэнняў пры міністэрстве замежных справаў БНР, арганізатар Беларускай партыі незалежных рэвалюцыянераў, віца-старшыня Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады

Чытайце ў Бібліятэцы

Гродзенскі гарвыканкам забараніў школьнікам удзельнічаць у канферэнцыі
30 красавіка 2008 года
Па загаду гарвыканкама з праграмы гарадской школьнай канферэнцыі выкінуты прозвішчы вучняў, якія прымалі ўдзел у абароне цэнтра Гродна Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына