Беларуская Смаленшчына

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

У пошуках штодзённасці

На галоўную

  Агульная назва праекта – “У пошуках гісторыі: паўсядзённае жыццё савецкага Гродна“. Зварочваючыся да нашага зусім нядаўняга мінулага, мы спадзяемся разам са ўсімі зацікаўленнымі пабачыць той самы неўхвытны момант, калі штодзённае жыццё ператвараецца ў факт гісторыі. Гэта не толькі спроба замацаваць сувязь паміж рознымі пакаленнямі, але і крок на сустрач Гродна, які збольшага існуе пакуль што адно ва ўспамінах.
  Арганізатармі праекта з’яўляюцца Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” і прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.


23 снежня ў Музеі гісторыі педагогікі Гродзеншчыны адчынілася выстава “Паўстагоддзя савецкага Гродна вачыма аднаго гродзенца”
29 снежня 2010 года
У самым канцы 1950 года ў горадзе над Нёманам нарадзіўся ГРОДЗЕНЕЦ. Мы не ведаем яго імя, не ведаем яго нацыянальнасці і сацыяльнага статуса ягоных бацькоў, ведаем толькі, што ад самага свайго нараджэння ён быў гродзенцам і лёс нашага горада стаўся і ягоным лёсам. Глядзець


Шостая сустрэча: “Самая звычайная вуліца. Мінулае сучаснага Гродна на прыкладзе вуліцы Горкага”
1 снежня 2010 года
Савецкі Гродна – гэта час прынцыповых зменаў ня толькі ва ўнутраным абліччы горада. Гэта час вялізарных прамысловых абшараў, пабудовы першых спальных раёнаў, час, калі горад фантастычна хуткімі тэмпамі павялічваўся ў памерах. Глядзець


Пятая сустрэча: “Установы адукацыі і культуры савецкага Гродна”
15 лістапада 2010 года
Сістэма адукацыі выконвала важную ролю ў выхаванні чалавека новай эпохі – савецкага грамадзяніна. Зрабіць такога чалавека з простага гарадзенца было не так-та і проста, аднак у савецкі час горад наш выпрацаваў значныя педагагічныя традыцыі, праславіўся многімі разумнымі і свабодалюбывымі выкладчыкамі. Чарговая сустрэча праекта “Савецкі Гродна: у пошуках штодзённасці” прысвечана савецкім адукацыйным установам – школам і інстытутам. Глядзець


Чацвёртая сустрэча: “Людзі ў форме”
21 кастрычніка 2010 года
Гродна быў не проста ідэалагічнай вітрынай Савецкага Саюза. Наш горад, як і ўся Беларусь, быў часткай вайсковага ўдарнага кулака краіны саветаў, накіраванага супраць НАТО. Танкісты, пяхота, артылерыя, сувязь, пагранічнікі – увесь горад быў напоўнены войскам у большай нават ступені, чым у часы Расійскай імперыі ці міжваеннай Польшчы. Глядзець


Трэцяя сустрэча: “Нефармальны Гродна”
12 кастрычніка 2010 года
16 кастрычніка ў суботу адбудзецца чарговая экскурсія ў рамках праекта “У пошуках паўсядзеннасці”, прысвечанага жыццю нашага горада ў савецкі час. Глядзець


Фотасправаздача аб сустрэчах 19 верасня і 2 кастрычніка
6 кастрычніка 2010 года
У гэтыя дні адбыліся першыя дзве экскурсіі праекта, прысвечанага жыццю гродзенцаў у савецкі час. Глядзець


Другая cустрэча па гісторыі Гродна: “Паміж ідэалогіяй і штодзённасцю: жыццё праз прызму савецкай ідэалогіі”
28 верасня 2010 года
Гэтым разам усе жадаючыя змогуць даведацца аб штодзённым жыцці гродзенцаў 1940-1970-х гг. Гэта быў час пасляваеннай адбудовы, час узнікнення новай ідэалагічнай сістэмы, якая пранікала ва ўсе сферы жыцця нашага горада і выражалася не толькі ў помніках Леніну, Сталіну, якіх багата было на нашых вуліцах. Глядзець


Сустрэча: “Верасень 1939 года. Нараджэнне савецкага Гродна”
14 верасня 2010 года
У нядзелю, 19 верасня адбудзецца першая з запланаваных шасці экскурсій, прысвечаных гісторыі савецкага Гродна. Глядзець


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
сем чатыры тры восем - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...


Максімаў домік ў Гародні


Новы Свет зусім ня новы
Побач – сад стары кляновы
На Малой Садовай вулцы,
Вулцы – згорбленай бабульцы,
Наш, амаль вясковы домік,
На забытых вершаў томік,
На снапок валошкаў польных,
Запрашае ўсіх бяздольных,
Хто згубіўся ў часе нудным,
Хто жыве жыццём няўклюдным,
Хто ў натоўпе нібы ў полі,
Хто сяброў не меў ніколі, -
Запрашае абагрэцца 
               да паэтавага сэрца.
За драўлянымі дзвярыма 
               непаўторны свет Максіма.

Данута Бічэль 

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

вул. Урыцкага 15

Слаўнае імя

Сівіцкая-Войцік Людвіка Антонаўна (18.09(30.09).1892 – 8.10.1991)
адна з заснавальнікаў Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, сябра Гродзенскага “Польскага самаадукацыйнага кола”, сакратар БНК, сябра Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, рэдактарка шэрагу беларускіх выданняў

Чытайце ў Бібліятэцы

Józef Jodkowski. ŚWIĄTYNIA WAROWNA NA KOŁOŻY W GRODNIE W ŚWIETLE BADAŃ ARCHIWALNYCH I ARCHEOLOGICZNYCH, DOKONANYCH W 1935 R.
26 чэрвеня 2010 года
Пачынаем публікацыю электронных варыянтаў некаторых цікавых кніг па гісторыі Гродна. Усе яны сёння – бібліяграфічная рэдкасць. Перавыдання ім яшчэ чакаць не дачакацца, а вось у нас дапытлівы чытач ужо і сёння можа з імі пазнаёміцца. У гэтых кнігах – паўстагоддзя археалагічных раскопак горада. Ад самых першых, праведзеных Юзафам Ядкоўскім, да раскопак канца 1980-х гг. на Замкавай гары. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына