Ратуйма Гродна !

РЭКАНСТРУКЦЫЯ

Аналітыка
У прэсе
Фотахроніка
Горадня заўтра

ГІСТОРЫЯ

Галерэя
Слаўныя імёны
Бібліятэка
Гасцёўня
Статыстыка
Апошнія каментарыі
Віртуальная Горадня
Гістарычныя шыльды
Альтэрнатыва
Каложа
Савецкая пл.
Савецкая вул.
Стары мост
Транспартная сістэма
Замкі
Новы Свет
Канструктывізм
Парк Жылібера
Гарадніца
Свяцк
Археалогія
Грамадская актыўнасць
Замежны вопыт
Экалогія

Пошук па сайце

Google

Гістарычныя шыльды

На галоўную

На гэтай старонцы сайта прапануем увазе чытачоў шэраг матэрыялаў, звязаных з грамадскай актыўнасцю ў сферы спробаў усталаявання ў гістарычным цэнтры горада спецыяльных шыльд, на якіх адслюстоўвалася б інфармацыя па тым ці іншым помніку архітэктуры або вуліцы. Вось ужо шмат гадоў гродзенскія гісторыкі і грамадскасць дамагаюцца вяртання вуліцам Гродна гістарычных назваў, а зусім нядаўна сябры Абласнога грамадскага аб’яднання «ВІТ» звярнуліся да ўладаў з прапановамі, якія павінны дапамагчы нашаму гораду стаць больш прывабным для турыстаў. Просім усіх наведвальнікаў выказвацца ў каментарах наконт таго, якім чынам яны самі хацелі б гістарызаваць гарадскую парстору.


Прапанова па ўсталяванні у цэнтры Гродна гістарычных шыльдаў будзе разгледжана на тапанімічнай камісіі гарвыканкама
3 мая 2010 года
Члены грамадскага аб’яднання "ВІТ" атрымалі адказ з гродзенскага гарвыканкама ў справе прапанаванага імі напрыканцы сакавіка праекта ўсталявання ў горадзе шэрагу шыльдаў з інфармацыяй аб гсіатрычных помніках і вуліцах. Глядзець


У Гродне назвы новых вуліц прапанавалі прыдумаць самім гараджанам
8 красавіка 2010 года
У горадзе можа з’явіцца вуліца імя Васіля Быкава, а таксама Акіянская, Вітамінная, Галактычная ды Піражковая. Глядзець


Як гістарызаваць гарадскую прастору? Гарадзенскія гісторыкі звярнуліся ў гарвыканкам з прапановай усталяваць у горадзе шэраг памятных шыльдаў
8 красавіка 2010 года
Старажытная архітэктура горада сваім выглядам выхоўвае як мясцовае насельніцтва, так і гасцей горада. Але будынкі і вуліцы могуць размаўляць праз свой выгляд толькі са спецыялістамі па гісторыі і культуры, якія па знешняму выгляду могуць казаць пра стыль і час пабудовы таго ці іншага помніка архітэктуры. У Гародні можна пабачыць розныя архітэктурныя стылі – рэнесанс, барока, класіцызм, эклектыка і інш. Аднак гістарычныя падзеі і асобы становяцца вядомымі для людзей толькі тады, калі тыя бяруць у рукі кнігу. А як знайсці неабходныя звесткі, калі вы выйшлі проста на вандроўку па гораду? Кніжкі і энцыклапедыі з сабой насіць не вельмі зручна. Глядзець


Гродна хочуць праілюстраваць малюнкамі Напалеона Орды
25 сакавіка 2010 года
Гродна – адзін з самых прыгожых і багатых на гістарычныя помнікі гарадоў Беларусі. Адносна нядаўна гэта зразумелі нават гарадскія ўлады і пачалі ўсімі спосабамі завабліваць у каралеўскі горад турыстаў. Глядзець


Гарадзенскія ўлады атрымалі прапанову ад маладых навукоўцаў
24 сакавіка 2010 года
Усталяваць інфармацыйныя шыльды пра адметныя будынкі і вуліцы ў гістарычным цэнтры горада Гродна прапанавалі гарадскім уладам сябры абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў "ВІТ". У дасланым учора на адрас гарвыканкама лісце грамадскія актывісты спасылаюцца на досвед іншых беларускіх гарадоў і суседніх краін. Глядзець


Пытанне да гараджан: як ушанаваць гродзенскія месцы памяці?
3 лютага 2010 года
На сайце harodnia.com некалькі разоў ужо ўздымалася пытанне аб тым, якімі хочуць бачыць гарадзенцы гістарычны цэнтр свайго роднага горада. Мы ўжо пісалі аб тым, помнікі каму са знакамітых гарадзенцаў варта было б паставіць, звярталі ўвагу на неадпаведнасць гістарычнага аблічча горада з савецкімі назвамі вуліц. Сёння хочацца звярнуць увагу на амаль поўную адсутнасць у гістарычным цэнтры Гродна турыстычнай інфармацыі. Глядзець


Гарадзенцы чакаюць помнікі Вітаўта Вялікаму, Стэфану Батораму і Давыду Гарадзенскаму
28 верасня 2007 года
Менавіта гэтым асобам гарадзенцы хочуць убачыць помнікі ў сваім горадзе, піша “Вячэрні Гродна” Глядзець


Прапануецца праект перайменавання вуліцаў і плошчаў Горадні
5 лістапада 2006 года
Прапанаваны праект перайменавання вуліцаў у Горадні, складзены Алесем Пятровічам Госцевым, выклікаў даволі бурлівую дыскусію сярод наведвальнікаў сайта. Зразумела, што разам са станоўчымі водгукамі былі і адмоўныя, і трэба прызнаць, даволі справядлівыя. Таму мы вырашылі падыйсці да гэтай справы больш сур’ёзна і прапанаваць грунтоўнейшы і салідны праект, што тычыўся б справы перайменаванняў назваў вуліцаў. Глядзець


Прапановы па ўвекавечванню імёнаў выдатных людзей, жыццё і дзейнасць каторых звязана з Гроднам, ў назвах гарадзенскіх вуліц (Алесь Госцеў)
22 кастрычніка 2006 года
Глядзець


Дадаць каментарый
Імя:
Каментарый:
сем дзевяць пяць дзевяць - увядзіце гэты код лічбамі (цифрами)

Галоўная | Аналітыка | Артыкулы ў прэсе | Фотахроніка | Галерэя | Слаўныя імёны | Бібліятэка | Гасцёўня | Апошнія каментарыі | Статыстыка наведванняў


Архітэктура Гродна па-беларуску і па-руску Architektura Grodna po-polsku Architecture of Hrodna in English Architektur Garthen in Deutsch

Лірыка...

Краю мой Нёман


Край мой - світанне,
Нёманам выплыў з цямрэчы,
ты на калені не станеш -
мудры і вечны.

Хай сабе плача рагоз,
хай сабе плачуць вярбіны.
Край чыстых слёз
з Нёмана да дамавіны.

Добрыя сэрцы
ледзьве трываюць ад здрады.
Добрыя сенцы
адчыняюцца словамі праўды...
Неба сагнуў у дугу
зрок бліскавіц тваіх востры.
Бурай дыхнуць на бягу
Нёмана конскія ноздры.

Стромай над вірам
стану, любоўю замглёна
Выбрала вырай
і адляту ў тваё лона...

  Данута Бічэль

Дасылайце свае вершы пра Гародню


Помнік

Піўзавод

Слаўнае імя

Тарашкевіч Браніслаў Адамавіч (8 (20).01.1892 – 29.11.1938)
аўтар першай беларускай граматыкі, адзін з лідэраў БСГ, сябра БНК, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, адзін з заснавальнікаў ТБШ, перакладчык на беларускую мову паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш»

Чытайце ў Бібліятэцы

Послевоенный Гродно. Часть Пятая. Городской парк
27 мая 2010 года
Старый городской парк в Гродно, носящий имя Жилибера, имеет давнюю историю. В 70-е годы XVIII в. гродненский староста Антоний Тызенгауз пригласил из французского Лиона профессора медицины, анатома и ботаника Жанна Эммануила Жилибера. Тот создал в Гродно медицинскую академию. Старейшие университеты Речи Посполитой – Краковский и Виленский еще не имели медицинских кафедр, а в Гродно Жилибер уже преподавал хирургию и акушерство местным студентам. Глядзець


Рэканструкцыя - аднаўленне чаго-небудзь па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся
(Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, 1999)


Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка  KAMUNIKAT.ORG

Save Hrodna !

Моладзевы інтэрнэт-праект 'Твой стыль'

Нашыя дзеткі

Радзіма майго духу

МГА Гісторыка: Робім гісторыю разам !

Rating All.BY

ewropa.blox.pl

Архітэктура Гродна: гісторыя і сучаснасць

Беларуская Смаленшчына